малая планета № 3501. Сярэдні дыяметр 17 км, пл. каля 90 км², сярэдняя адлегласць ад Сонца прыблізна 3 а.а., перыяд абарачэння 5 гадоў. Адкрытая ў 1971 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Наз. ў гонар астранома Алега Коратцава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЮРЫ́,
пазасістэмная адзінка актыўнасці радыеактыўных ізатопаў. Названа ў гонар П.Кюры і М.Складоўскай-Кюры. Абазначаецца Кі. І Кі — актыўнасць ізатопу, у якім за 1 с адбываецца 3,7∙1010 актаў распаду, 1 Кі = 3,7 Бк. Гл. таксама Бекерэль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛВІЛ (Melville),
заліў мора Бафіна, каля зах. берагоў Грэнландыі. Шыр. каля ўвахода 300 км. Глыб. больш за 1000 м. Узбярэжжа з мацерыковымі ледавікамі, ад якіх утвараюцца айсбергі. Названы ў 1822 угонар першага лорда Адміралцейства Вялікабрытаніі Мелвіла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСНА́Я,
малая планета № 3482. Сярэдні дыяметр 14 км, сярэдняя адлегласць ад Сонца прыблізна 416,1 млн.км, перыяд абарачэння 4,638 г. Адкрыта ў 1975 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Названа ў гонар перамогі рускіх воінаў убітве пад Лясной 1708.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСПІ́ЦКІ Андрэй Міхайлавіч (н. 16.2.1924, г. Мазовец, Польшча),
бел. скульптар. Засл. дз. маст. Беларусі (1977). Вучыўся ў Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1940—41). Стварыў партрэты Цёткі (А.Пашкевіч; 1957), Ф.Шапэна (1960); бюст А.Міцкевіча (1995); станковыя творы «У полі» (1958), «Гімнасткі» (1971), кампазіцыі «Партызан-падрыўнік» (1957), «Дружба» (1964), «Рэквіем» (1996); і інш. Яго манум. творам характэрны дакладныя суадносіны маштабаў і масы, узбагачаныя кантрастамі святлаценяў, выразным лінейным рытмам: помнікі Ф.Скарыну ў Полацку (1973; па эскізу А.К.Глебава), Я.Купалу ў Мінску (1972; з А.Анікейчыкам і Л.Гумілеўскім; Дзярж. прэмія Беларусі 1974), угонар вызвалення Віцебска (1989; з М.Рыжанковым) у Віцебску, манумент угонар маці-патрыёткі (Дзярж. прэмія СССР 1977), мемар. знак у памяць ахвяр фашызму ў Стоўбцах (1992) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТО́Н,
у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог сонца; звычайна ўяўляўся ў выглядзе сонечнага дыска. Фараон Аменхатэп IV (Эхнатон) абвясціў Атона адзіным егіпецкім богам. У яго гонаруг.Ахетатон быў пабудаваны вял. храм; руіны храма выяўлены пры археал. раскопках каля сучаснага сяла Тэль-эль-Амарна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАГА́ДРА ПАСТАЯ́ННАЯ,
адна з асноўных фіз. пастаянных; колькасць часціц (атамаў, малекул і інш.) у адзінцы колькасці рэчыва. Пазначаецца Na. Назва ў гонар А.Авагадра. Авагадра пастаянная істотная для вызначэння інш.фіз. пастаянных. Na = 6,022169(40)∙1023 моль−1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАТ,
адзінка магутнасці ў міжнароднай сістэме адзінак (СІ). Абазначаецца Вт. 1 Вт = 1 Дж∙с. Названа ў гонар Дж.Уата. У тэхніцы шырока выкарыстоўваюцца кратныя і долевыя адзінкі: кілават (103Вт), мегават (106Вт), міліват (10−3Вт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕО́РГА ЗЯМЛЯ́,
востраў у архіпелагу Франца Іосіфа Зямля. Пл. больш за 2,7 тыс.км². Выш. да 416 м. На б. частцы тэр. покрыўныя ледавікі. Адкрыты ў 1880 англ. экспедыцыяй Лі Сміта. Названы ў гонар прынца Уэльскага Георга (у далейшым англ. караля Георга V).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́КЕРА ВО́СТРАЎ,
уПаўн. Ледавітым ак., на Пд архіпелага Франца-Іосіфа Зямля. Тэр. Расіі. Пл. каля 508 км². Выш. да 576 м. Б. ч. вострава ўкрыта ледавікамі. У бухце Ціхая ў 1913—14 зімавала экспедыцыя Г.Я.Сядова. Названы ў гонарангл. батаніка Дж.Д.Гукера.