АХВЛЕДЫЯ́НІ (Алена Дзмітрыеўна) (5.4.1901, г. Тэлаві, Грузія — 1975),
жывапісец, графік, тэатр. мастак. Нар. мастак Грузіі (1960). Вучылася ў Тбіліскай АМ (1922), у Італіі, Парыжы (1922—27). Майстар пейзажа: панарамныя віды груз. гарадоў, у т. л. серыя «Стары і новы Тбілісі» (1961—67). Ілюстравала творы Э.Нінашвілі, І.Чаўчавадзе, Г.Лангфела, Важа Пшавелы. Аформіла шэраг фільмаў і больш за 60 спектакляў.
расійская артыстка балета. Нар.арт. Расіі (1995). Пасля сканчэння Маскоўскага харэагр. вучылішча (1981) салістка Вял.т-ра Расіі. Сярод партый: Маша, Аўрора («Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Жызэль, Мірта («Жызэль» А.Адана). Лаўрэат Міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (Балгарыя, 1981), Маскве (1985, 1986), у г. Джэксан (ЗША, 1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДГУЛА́ДЗЕ (Давід Ясонавіч) (15.10.1895, с. Бахві, Махарадзеўскі р-н, Грузія — 29.9.1973),
грузінскі спявак (драм. тэнар). Нар.арт.СССР (1950). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1927), з 1958 яе прафесар. У 1929—55 саліст т-ра оперы і балета імя Паліяшвілі (Тбілісі). Сярод партый: Тарыэл («Паданне пра Тарыэла» Ш.Мшвелідзе, Дзярж. прэмія СССР 1947), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Атэла, Радамес («Атэла», «Аіда» Дж.Вердзі). Дзярж. прэмія Грузіі 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАЎКА́ЗСКІ СЕЙМ,
орган дзярж. улады ў Закаўказзі ў 1918. Скліканы Закаўказскім камісарыятам 23.2.1918 у г.Тбілісі з мэтай юрыдычна аформіць адрыў Закаўказзя ад Сав. Расіі. Уваходзілі дэпутаты, выбраныя ад Закаўказзя ва Устаноўчы сход, прадстаўнікі партый меншавікоў, дашнакоў, мусаватыстаў і інш. З.с. аб’явіў сябе заканад. органам Закаўказзя, у сак. 1918 санкцыяніраваў аддзяленне Закаўказзя ад Сав. Расіі. 9.4.1918 абвясціў незалежнасць Закаўказскай дэмакр. федэратыўнай рэспублікі. Кіраўнік А.Чхенкелі. 26.5.1918 распушчаны.
грузінская і расійская скрыпачка і дырыжор. Засл. арт. Грузіі (1970), нар.арт.СССР (1988). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1968, клас Д.Ойстраха). З 1971 салістка Маскоўскай філармоніі, з 1981 адначасова маст. кіраўнік Камернага аркестра Грузіі. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя М.Лонг—Ж.Цібо (Парыж, 1965), імя Я.Сібеліуса (Хельсінкі) і імя П.Чайкоўскага (Масква; абодва 1970). Дзярж. прэміі Грузіі 1975, 1983.
расійскі артыст цырка, эквілібрыст. Засл. арт. Беларусі (1954). Нар.арт.СССР (1969). Герой Сац. Працы (1979). У цырку з 1928. З сярэдзіны 1940-х г. выступаў як эквілібрыст, узначальваў групавы нумар з серыяй гімнастычных і акрабатычных трукаў пад агульным псеўд. Мілаевы. У 1959—61 маст. кіраўнік Бел. цыркавога калектыву. З 1977 маст. кіраўнік і дырэктар Маскоўскага цырка на Ленінскіх гарах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХМЕТЭ́ЛІ (Сандро) (Аляксандр Васілевіч; 25.4.1886, с. Анага, Грузія — 29.6.1937),
грузінскі рэжысёр. Нар.арт. Грузіі (1933). Адзін з заснавальнікаў груз.т-ра. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1916). У 1926—35 маст. кіраўнік т-ра імя Ш.Руставелі (Тбілісі). Яго пастаноўкі вызначаліся яркай тэатральнасцю, нац. каларытам, зладжанасцю акцёрскага ансамбля. Сярод лепшых «Загмук» А.Глебава (1926), «Разлом» Б.Лаўранёва і «Анзор» С.Шаншыяшвілі (1928), «Ламара» паводле твораў Важа Пшавелы (1930), «Разбойнікі» Ф.Шылера (1933).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРДЗЕНІШВІ́ЛІ (Мераб Ісідаравіч) (н. 1929),
грузінскі скульптар, жывапісец, графік. Нар. мастак СССР (1978). Вучыўся ў Тбіліскай АМ (1949—55). Аўтар манум., пластычна выразнага помніка ў гонар 30-годдзя перамогі ў Вял.Айч. вайне (1975, г. Марнеулі), дэкар. скульптуры «Муза» (1971) каля будынка Грузінскай філармоніі, помніка паэту Давіду Гурамішвілі ў Тбілісі (1959—65) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1976.
Літ.:
Воронина Н. Мераб Бердзенишвили: [Альбом] М., 1981.
расійскі піяніст, педагог. Нар.арт. Расіі (1983). Скончыў Чымкенцкі настаўніцкі ін-т (1952), Ташкенцкую кансерваторыю (1957), у 1957—61 выкладаў у ёй. З 1961 саліст Маскоўскай філармоніі, адначасова выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1979 праф.). У рэпертуары творы рус. і замежных кампазітараў-класікаў і сучасных аўтараў. 1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе музыкантаў-выканаўцаў (1961). З канца 1980-х г. жыве за мяжой.
грузінскі спявак (лірыка-драм. тэнар). Нар.арт.СССР (1966). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1952), з 1971 выкладае ў ей (праф. з 1984). У 1952—59 і з 1970 саліст Т-ра оперы і балета імя Паліяшвілі (Тбілісі), у 1959—70 — Вял.т-ра. Сярод лепшых партый: Абесалом («Абесалом і Этэры» З.Паліяшвілі), Міндыя («Міндыя» А.Тактакішвілі), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ). Дзярж. прэмія Грузіі 1971.