БА́РЭЛЬ (англ. barrel літар. бочка),
адзінка аб’ёму сумяшчальнасці ў сістэме англ. мер. У ЗША 1 барэль нафтавы = 42 галонам = 0,158987 м³ = 158,988 л. 1 барэль сухі = 0,115627 м³ = 115,628 л. У Вялікабрытаніі 1 барэль сухі = 0,16365 м³ = 163,65 л.
т. 2, с. 336
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАТ,
адзінка магутнасці ў міжнароднай сістэме адзінак (СІ). Абазначаецца Вт. 1 Вт = 1 Дж∙с. Названа ў гонар Дж.Уата. У тэхніцы шырока выкарыстоўваюцца кратныя і долевыя адзінкі: кілават (103 Вт), мегават (106 Вт), міліват (10−3 Вт).
т. 4, с. 36
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́Н (англ. gallon),
адзінка аб’ёму (ёмістасці, умяшчальнасці) у сістэме англійскіх мер. У Вялікабрытаніі 1 галон = 4,54609 дм³, у ЗША для вадкасцей 1 галон = 3,78543 дм³, для сыпкіх рэчываў 1 галон = 4,405 дм³. Долевыя адзінкі галона — пінта і унцыя.
т. 4, с. 467
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАН,
1) адзінка масы, што выкарыстоўвалася ў аптэкарскай практыцы (гл. Аптэкарская вага). 1 гран = 62,2 мг. У сістэме англ. мер гран гандлёвы, аптэкарскі і тройскі (для ўзважвання каштоўных камянёў і металаў) роўны 64,8 мг.
2) (Перан.) мізэрна малая велічыня.
т. 5, с. 404
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНДЛЁВЫ ПАСРЭ́ДНІК,
сувязное звяно ў сістэме збыту і размеркавання прадукцыі. Гандлёвы пасрэднік выконвае спецыфічныя функцыі, якія дазваляюць рэалізаваць стратэгію фірмы на рынку. У шырокім сэнсе да гандлёвага пасрэдніка можна аднесці аптовы і рознічны гандаль, страхаванне, трансп., рэкламныя і інш. арг-цыі.
т. 5, с. 24
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ ШАТЭЛЬЕ́ — БРА́ЎНА ПРЫ́НЦЫП,
правіла зрушэння раўнавагі — знешняе ўздзеянне, якое выводзіць сістэму са стану тэрмадынамічнай раўнавагі, выклікае ў сістэме працэсы, што імкнуцца аслабіць вынікі гэтага ўздзеяння. Прапанаваны А.Ле Шатэлье (1884), тэрмадынамічна абгрунтаваны ням. фізікам К.Браўнам (1887). Гл. таксама Раўнавага тэрмадынамічная.
т. 9, с. 226
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
...МЕТР (ад грэч. metron мера, metreō вымяраю), другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае прыладу, прыбор для вымярэння таго, што паказана ў першай частцы слова (напр., барометр, тэрмометр), а таксама долевую ці кратную адзінку даўжыні ў метрычнай сістэме (напр., кіламетр, мікраметр).
т. 10, с. 313
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАЙКО́ВАЯ СІСТЭ́МА ЛІЧЭ́ННЯ,
пазіцыйная сістэма лічэння з асновай 2. Мае толькі 2 знакі — лічбы 0 і 1. Лік 2 лічыцца адзінкай 2-га разраду і запісваецца ў выглядзе 10 (чытаецца: «адзін—нуль»), лік 4—3-га разраду і запісваецца як 100 і г.д. Кожная адзінка наступнага разраду ўдвая большая за папярэднюю. Каб лік, запісаны ў дзесятковай сістэме лічэння, запісаць у Д.сл., яго выражаюць праз ступені ліку 2, напр., 4510 = 1∙25 + 0∙24 + 1∙23 + 1∙22 + 0∙21 + 1∙20 = 1011012. Выкарыстоўваецца ў тэарэт. пытаннях і для апрацоўкі інфармацыі на лічбавых ЭВМ (уваходныя і выхадныя даныя прадстаўляюць у дзесятковай сістэме лічэння).
У Д.с.л. найб. проста выконваюцца ўсе арыфм. дзеянні, напр., табліца множання зводзіцца да роўнасці 11 = 1. Аднак гэта сістэма нязручная з-за грувасткага запісу лікаў, напр., лік 9000 у Д.с.л. будзе 14-разрадным. Каб скараціць даўжыню запісаў праграм для ЭВМ, кожныя 3 ці 4 двайковыя лічбы замяняюць адным сімвалам (з алфавіта 0, 1, ..., 7 або 0, 1, ..., 9, A B, C, D, E, F адпаведна) і атрымліваюць запіс у васьмярковай ці шаснаццатковай сістэме лічэння. Гл. таксама Лічэнне.
М.П.Савік.
т. 6, с. 73
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЭЙХЭ́,
рака на У Кітая. Даўж. каля 600 км, пл. бас. каля 50 тыс. км². Правая ўтваральная р. Хайхэ. Вытокі ў гарах Тайханшань. Працякае на Вял. Кітайскай раўніне. Суднаходная (нізоўі ў сістэме Вял. канала). Выкарыстоўваецца на арашэнне. На Вэйхэ гарады Сіньсян, Цяньцзінь.
т. 4, с. 336
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ ВАЛЮ́ТНАЯ АДЗІ́НКА (European Currency Unit; ЭКЮ). валютная адзінка, якая выкарыстоўваецца ў Еўрапейскай валютнай сістэме. Уведзена ў 1979. Суадносіны (парытэт) ЭКЮ з валютамі інш. краін вызначаюцца зыходзячы з таго, што ЭКЮ з’яўляецца прадстаўніком усяго «кошыка валют» краін, якія ўваходзяць у еўрап. валютную сістэму.
т. 6, с. 398
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)