КАНВАЛЮ́Т (ад лац. convolutus згорнуты, сплецены),
зборнік, складзены з некалькіх самаст. выданняў (кніг, часопісаў, брашур, адбіткаў артыкулаў) ці рукапісаў, пераплеценых у адзін том. Раней К. называлі зборнікі разнастайных матэрыялаў, пазней — толькі тэматычныя зборнікі.
т. 7, с. 573
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАГАВЫ́Я КАРДЫЛЬЕ́РЫ А́НДАЎ,
мерыдыянальны ланцуг хрыбтоў у сістэме Андаў ўздоўж узбярэжжа Ціхага ак., у Калумбіі, Эквадоры, Перу і Чылі. У Калумбіі (Серанія-дэ-Баўдо) утвораныя пераважна пясчанікамі і мергелямі, выш. да 1810 м, моцна расчлянёныя рэкамі. Ў Эквадоры складзены з пясчана-вапняковых матэрыялаў, выш. масіваў да 1800 м. На тэр. Перу асобныя астанцовыя хрыбты выш. да 1780 м. У Чылі — адзіны, моцна расчлянёны хрыбет выш. да 3200 м. На Пн тэр. Перу і Чылі прадстаўлены мезазойскімі, на Пд — палеазойскімі адкладамі, пранізаны мелавымі інтрузіямі, з шматлікімі радовішчамі медных рудаў (Эль-Тофа і інш.). Ад 34 °C паўд. ш. да п-ва Тайтао масівы складзены са стараж. крышт. і метамарфічных парод, далей на Пд за 41°31′ паўд. ш. пераходзяць у астраўны Чылійскі архіпелаг.
т. 3, с. 104
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ХШСКІ ХРЫБЕ́Т,
у Зах. Паміры, у Таджыкістане, на левабярэжжы сярэдняга цячэння р. Вахш. Даўж. каля 80 км. Выш. да 3141 м. Складзены з пясчанікаў, вапнякоў, глін, кангламератаў. На схілах эфемеравыя паўпустыні і субтрапічныя стэпы.
т. 4, с. 47
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕГА́МСКІ ХРЫБЕ́Т,
горны хрыбет у сістэме Армянскага нагор’я, на З ад воз. Севан, у Арменіі. Выш. да 3597 м (г. Аждаак). Складзены з туфаў, лаў, ёсць патухлыя вулканы. На схілах высакагорныя лугі. Летнія пашы.
т. 5, с. 130
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЦУ́НДА,
мыс на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, каля вусця р. Бзыб, у Абхазіі. Складзены з пясчана-галечнікавых адкладаў р. Бзыб. На П. гай рэліктавай піцундскай хвоі (уваходзіць у Піцунда-Мюсерскі запаведнік). Прыморскі кліматычны курорт Піцунда.
т. 12, с. 394
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯ́ТЦЫ,
1) праваслаўная царкоўная кніга, якая складаецца з месяцаслова (календара), пасхаліі (табліцы для штогадовага вызначэння часу пасхі) і некат. малітваў і песнапенняў.
2) Спіс правасл. святых і дзён іх ушанавання, складзены ў каляндарным парадку.
т. 14, с. 280
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРГУША́ЦКІ ХРЫБЕ́Т,
усходняе адгор’е Зангезурскага хрыбта, у Арменіі. Выш. да 3399 м (г. Арамазд). Складзены пераважна з вулканагенна-асадкавых парод з інтрузіямі гранітаў. На схілах дубовыя і дубова-грабавыя лясы, вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі.
т. 2, с. 305
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́КСКАЯ СО́ПКА,
дзеючы вулкан на Камчатцы, у Расіі. Выш. 3456 м. Складзены з андэзіта-базальтавых лаў, шлакаў, попелаў. Належыць да тыпу стратавулканаў. На схілах зараснікі з каменнай бярозы і сланікаў. Апошняе вывяржэнне ў 1956—57.
т. 8, с. 48
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБХА́ЗСКІ ХРЫБЕ́Т,
на паўд. схіле Вялікага Каўказа, усх. працяг Бзыбскага хр. ў Абхазіі. Даўж. каля 60 км. Выш. да 3156 м. Грэбень з рэзкімі горналедавіковымі формамі. Складзены з юрскіх парфірытаў і сланцаў. Горныя лясы, высакагорныя лугі. Ледавікі.
т. 1, с. 52
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЗЫ́БСКІ ХРЫБЕ́Т, Бзіпскі,
у Абхазіі, на паўд. схіле Вял. Каўказа. Выш. да 3033 м (г. Хімса). Даўж. каля 50 км. Складзены пераважна з вапнякоў. Развіты карст. Схілы ўкрыты шыракалістымі і хваёвымі лясамі, у верхняй ч. — горныя лугі.
т. 3, с. 138
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)