Савет прафесійных саюзаў Беларусі, гл. Беларускі рэспубліканскі савет прафесійных саюзаў
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ШУЦБУ́НД (ням. Schutzbund Саюз абароны), Рэспубліканскі Шуцбунд,
ваенізаваная арг-цыяС.-д. партыі Аўстрыі (СДПА) у 1920—30-я г.Засн. ў 1923/24 з атрадаў па падтрыманні парадку і розных рабочых дружын, што існавалі з 1918. Сваёй задачай лічылі абарону дэмакр. рэспублікі і процістаянне прафаш. Хаймверу. У 1928 налічваў 80 тыс.чал.; быў арганізаваны на федэральным і мясц. узроўнях. Яго ўзначальваў І.Дойч; у кіраўніцтва ўваходзілі таксама О.Баўэр, І.Кёрнер, Р.Бернашэк і А.Айфлер. У 1927 і 1931 рэарганізаваны. У 1933 распушчаны ўрадам Э.Дольфуса, але працягваў дзейнічаць у падполлі да 1934, у т. л. быў асн. сілай с.-д.ўзбр. паўстання ў лют. 1934 у Вене, Лінцы і інш. гарадах краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Цэнтральны савет прафесійных саюзаў Беларусі, гл. Беларускі рэспубліканскі савет прафесійных саюзаў
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́Й ГІСТО́РЫІ МЕДЫЦЫ́НЫ, Рэспубліканскі музей гісторыі медыцыны Беларусі. Засн. ў 1990 у Мінску, адкрыты ў 1993. Збор экспанатаў пачаты Р.Р.Кручком у 1950-я г.Пл. экспазіцыі 120 м², каля 31,4 тыс. экспанатаў (1999). У музеі прадстаўлены матэрыялы пра асн. этапы развіцця медыцыны на Беларусі са стараж. часоў да пач. 20 ст., станаўленне мед.навук. школ, дзейнасць мед. работнікаў у Вял.Айч. вайну. Ёсць калекцыя аптэчнага посуду з археал. раскопак, фотаальбомы пра ўдзел бел. медыкаў у рус.-яп. вайне 1904—05, удзельнікаў 1-га з’езда ўрачоў Мінскай губ. ў 1908, рэдкія экзэмпляры мед. л-ры, рэчы з асабістых архіваў вучоных і практыкаў аховы здароўя, фотаздымкі выпускаў магілёўскіх цэнтр. фельч. школы (1905) і цэнтр. школы павітух (1911), земскіх урачоў, сясцёр міласэрнасці Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абшчын Чырв. Крыжа, мед. інструменты, узнагароды і інш. Выдае матэрыялы гісторыка-практычных канферэнцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТР ТЭХНІ́ЧНАЙ ТВО́РЧАСЦІ НАВУЧЭ́НЦАЎрэспубліканскі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Засн. 10.11.1929 у Мінску як Цэнтр. дзіцячая тэхн. станцыя, з 1945 Дарожная станцыя юных тэхнікаў, з 1961 Цэнтр. станцыя юных тэхнікаў, з 1978 Рэсп. станцыя юных тэхнікаў, з 1991 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: метадычная (праграмна-метадычнае забеспячэнне, павышэнне кваліфікацыі педагогаў і інш.), вучэбна-выхаваўчая і масавая (гуртковая работа па тэхн. творчасці, выстаўкі, конкурсы, спаборніцтвы і інш.). Гуртковая праца з вучнямі арганізавана ў 30 лабараторыях, 130 гуртках па 41 кірунку тэхн. творчасці (радыёэлектроніка, інфарматыка, астраномія, фізіка і тэхналогія металаў, авія-, ракета-, суднамадэліраванне, картынг, радыёспорт, аўтатэхніка, лічбавая фатаграфія і інш.). Мае аддзелы: метадычнай і інфарм.-аналіт. работы, арганізац.-масавай работы і сац. ўзаемадзеяння, навук.-тэхн. творчасці і інфарм. тэхналогій, вытв.-тэхн. творчасці, спартыўна-тэхн., адм.-гасп. работы, а таксама спартыўна-тэхн. комплекс «Вікторыя» з дзіцячай турбазай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТР ТУРЫ́ЗМУ І КРАЯЗНА́ЎСТВА НАВУЧЭ́НСКАЙ МО́ЛАДЗІрэспубліканскі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,
інструкцыйна-метадычны і арганізац.-масавы цэнтр па турысцкай і краязнаўчай рабоце са школьнікамі, навучэнцамі ПТВ, сярэдніх спец.навуч. устаноў, студэнтамі ВНУ. Створаны ў 1953 у Мінску як Рэсп. дзіцячая экскурсійна-турысцкая станцыя, з 2000 сучасная назва. Каардынуе дзейнасць 55 абл., гар. і раённых пазашкольных устаноў турысцка-краязнаўчага профілю, культ.-асв. і выхаваўчую дзейнасць 1200 грамадскіх музеяў устаноў адукацыі. Рыхтуе і выдае метадычныя матэрыялы, даведнікі, распрацоўвае экскурсійна-турысцкія маршруты, нарматыўныя дакументы па арганізацыі і правядзенні турысцка-краязнаўчай работы з навучэнцамі, павышае кваліфікацыю педагогаў па адпаведным профілі, прымае экскурсійныя групы на турысцкай базе цэнтра. Штогод праводзіць рэсп. турысцкія злёты, спаборніцтвы па пешаходным, веласіпедным і водным турызме, спарт. арыентаванні і скалалажанні, палявыя палатачныя турысцкія лагеры і інш. Ініцыятар правядзення Усебел. турысцка-краязнаўчай экспедыцыі навучэнцаў «Наш край». У гуртках цэнтра займаецца каля 1200 навучэнцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКІ ФЕСТЫВА́ЛЬ БЕЛАРУ́СКАЙ ПЕ́СНІ І ПАЭ́ЗІІрэспубліканскі фестываль бел.эстр. песні і паэзіі. Праводзіцца з 1993 штогод у г. Маладзечна Мінскай вобл.
(у 1995 адбыўся ў Мінску). Мае на мэце выяўленне таленавітых маладых спевакоў і інструменталістаў, кампазітараў і паэтаў. У праграмах фестывалю конкурсы маладых выканаўцаў, канцэрты сучаснай бел. песні, джаза, поп- і рок-музыкі. Сярод удзельнікаў: Дзярж. аркестр сімф. і эстр. музыкі (дырыжор М.Фінберг),
вак.-інстр., вак. і фальклорныя ансамблі «Песняры», «Верасы», «Сябры», «Камерата», «Карусель-2», «Бяседа», «Раство», рок-гурты «Крама», «Мроя», «Новае неба», «Палац», «Уліс» і інш., вядучыя выканаўцы Беларусі, у т. л. В.Вуячыч, В.Дайнэка, Т.Раеўская, А.Ярмоленка і інш. У рамках фестывалю праводзяцца творчыя вечары бел. кампазітараў, сольныя канцэрты бел. спевакоў, аўтарскія вечары і творчыя сустрэчы з бел. пісьменнікамі. Прайшлі прэм’еры опер-песень І.Паліводы «Беларушчына» (на словы Я.Купалы) і «Матчын спеў» (паводле твораў А.Куляшова), канцэрты дзярж. акадэмічных нар. аркестра і нар. хору Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТР РАДЫЯЦЫ́ЙНАГА КАНТРО́ЛЮ І МАНІТО́РЫНГУ НАВАКО́ЛЬНАГА АСЯРО́ДДЗЯрэспубліканскі.
Створаны ў Мінску ў 1980 як Цэнтр па вывучэнні і кантролі забруджвання прыроднага асяроддзя, з 1991 — Рэсп. цэнтр радыяцыйнага кантролю і маніторынгу прыроднага асяроддзя, з 2001 сучасная назва. Складаецца з аддзелаў: радыяцыйнага маніторынгу, навукова-практычных распрацовак і радыяцыйна-экалагічнай інфармацыі, радыяцыйна-аналітычнага, экалагічнага маніторынгу, аўтаматызаваных сістэм падтрымкі прыняцця рашэнняў, выяўлення і аналізу экстрэмальна высокага забруджвання прыроднага асяроддзя. Ажыццяўляе кантроль за радыяцыйным становішчам на Беларусі, распрацоўвае метады вымярэнняў радыяцыйна-хім. забруджвання, выконвае праектныя, навук. і доследныя работы адпаведна «Дзярж. праграмы Рэспублікі Беларусь па мінімізацыі і пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», праводзіць назіранні за экалагічным станам атм. паветра, паверхневых вод і глебы. Забяспечвае дзярж. органы, установы і насельніцтва аператыўнай, рэжымнай і прагнастычнай інфармацыяй пра забруджванне навакольнага асяроддзя. Прымае ўдзел у распрацоўцы нарматыўна-прававой базы радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу. Вынікі даследаванняў радыяцыйнага становішча і хім. забруджвання на Беларусі падаюцца ў выглядзе карт, штогадовых абагульненых матэрыялаў і бягучай інфармацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ХМАТНА-ША́ШАЧНЫ КЛУББеларусі
(з 1997 Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашкахМін-ва спорту і турызму Беларусі),
дзяржаўная спецыялізаваная вучэбна-спарт. ўстанова. У 1997 аб’яднаны з рэсп. спецыялізаванай школай алімп. рэзерву (Мінск). Будынак цэнтра (да 1985 «Палац шахмат») рэканструяваны ў 1985 (арх. рэканструкцыі — С.Б.Неўмывакін). Асн. змест дзейнасці цэнтра — папулярызацыя і арганізац.-метадычнае забеспячэнне развіцця шахмат і шашак на Беларусі, падрыхтоўка спартсменаў, спартсменаў-інструктараў нац. каманд Беларусі па шахматах і шашках, арганізацыя і правядзенне спарт. мерапрыемстваў і спаборніцтваў, наладжванне міжнар.спарт. сувязей. Цэнтр (2003) мае аддзяленні шахмат і шашак, у 21 групе займаюцца 194 вучні. Сярод выпускнікоў аддз. шахмат — шматразовыя чэмпіёны Беларусі міжнар. гросмайстры С.Азараў, А.Аляксандраў, Г.Лагвілава, І.Раманава, міжнар. майстры А.Жыгалка, Н.Папова, І.Цяценькіна і інш.; шашак — чэмпіён свету А.Гантварг, віцэ-чэмпіёнка свету І.Пашкевіч, міжнар. гросмайстры А.Булатаў, А.Валюк, міжнар. майстры В.Варушыла, В.Садоўская і інш. Пры цэнтры дзейнічае (2003) клуб аматараў шахмат «Ладдзя».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ МУЗЕ́Й ГІСТО́РЫІ РЭЛІ́ГІІ.
Засн. ў 1978 у Гродне як Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі. З 1989 сучасная назва. Адкрыты для наведвальнікаў 15.1.1985. Размяшчаўся ў будынках б. Гродзенскага базыльянскага жаночага манастыра (у 1978—85 зроблена рэстаўрацыя і арх. комплекс прыстасаваны пад музей). Меў 15 экспазіц. і 3 выставачныя залы (агульная пл. 2200 м²). Экспазіцыя асвятляла гісторыю развіцця духоўнай культуры на Беларусі ад узнікнення рэліг. вераванняў да нашых дзён. У сувязі з паступовай перадачай з 1992 будынкаў музея дзеючаму манастыру Раства Багародзіцы экспазіцыя ў 1994 закрыта. Музею перададзены будынак 18—19 ст. па вул. Замкавай — б. палац Храптовіча, Тызенгаўза, Ляхніцкага. У снеж. 1994 у адрэстаўрыраванай частцы палаца адкрыты экспазіцыя «Эпоха, час, будынак», выставачная і канцэртная залы (пл. 300 м²). У фондах музея захоўваюцца творы выяўл. і дэкар.-прыкладнога мастацтва (12—20 ст.), кнігі (16—20 ст.), археал. знаходкі і этнагр. экспанаты (на 1.1.1995 агульны фонд 57 тыс. прадметаў). Пры музеі створана навук.б-ка (больш за 13 тыс. тамоў). З 1983 працуе рэстаўрацыйная майстэрня.
Л.А.Карнілава.
Будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі.Беларускі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі. Выстаўка «Барока на Беларусі».