ЛАСАЛЬЯ́НСТВА,

канцэптуальная разнавіднасць і плынь сацыялізму, пашыраная ў герм. рабочым і с.-д. руху ў 1860-я г. — 1891. Яго заснавальнік і лідэр — Ф.Ласаль.

т. 9, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭФЕБАФІЛІ́Я (ад грэч. ephebos юнак + ...філія),

разнавіднасць гомасексуалізму, палавая цяга да падлеткаў і юнакоў. Была пашырана ў Стараж. Грэцыі, дзе з’яўлялася дазволенай.

т. 18, кн. 1, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАКЕ́ТНЫ РУХАВІ́К,

разнавіднасць рэактыўнага рухавіка, дзе ў якасці рабочага цела выкарыстоўваюцца толькі тыя рэчывы і крыніцы энергіі, што ёсць на рухомым апараце (лятальным, наземным, падводным). Калі ў рухавіку выкарыстоўваецца паветра, што забіраецца з навакольнага асяроддзя, ён наз. паветрана-рэактыўным рухавіком.

Паводле віду энергіі, якая пераўтвараецца ў кінетычную энергію рэактыўнага струменя, адрозніваюць хімічны ракетны рухавік, электрычны ракетны рухавік, ядзерны ракетны рухавік, а таксама гібрыдны ракетны рухавік (разнавіднасць хім. Р.р.). Ва ўсіх Р.р. рэактыўная цяга ствараецца за кошт рабочага цела, у хімічных — крыніцы энергіі і рабочага цела сумешчаны ў ракетным паліве. Для ядз. і эл. Р.р. характэрны раздзельныя паасобныя крыніцы энергіі і рабочага цела.

т. 13, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ШУПЛЯ́ДКА»,

«Шуфлядка», бел. народны танец, разнавіднасць кадрылі. Муз. памер ​6/8. Тэмп жвавы. Выконваецца 2 парамі. Зафіксаваны ў канцы 19 ст. ў Сакольскім пав. Гродзенскай губерні.

т. 17, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМІ́ДА, Аміда-буцу, Аміда-нёрай,

адно з гал. божастваў японскай будыйскай міфалогіі; буда, уладыка запаветнай «чыстай зямлі», куды трапляюць праведнікі. Вакол Аміды склалася яп. разнавіднасць будызму — амідаізм.

т. 1, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЕБА́СТР (грэч. alabastros),

1) мінерал, тонказярністая масіўная разнавіднасць гіпсу.

2) Адна з назваў буд. гіпсу. Атрымліваюць абпальваннем (120 — 170 °C) прыроднага гіпсу да ператварэння яго ў паўгідрат сульфату кальцыю.

т. 1, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ТРАСУ́ХА»,

бел. нар. танец, найб. пашыраная разнавіднасць полькі. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. У аснове танца складанае каардынаванае спалучэнне патрэсвання плячыма са спружыністым крокам. Зафіксаваны ў 19 ст.

т. 15, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭКСТРЭМІ́ЗМ (франц. extremisme ад лац. extremus крайні),

прыхільнасць да крайніх поглядаў і захадаў, найчасцей у палітыцы. Найб. небяспечная разнавіднасць Э. — тэрарызм. Экстрэміст — чалавек, які прытрымліваецца такіх поглядаў.

т. 18, кн. 1, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А СЭ́КА (італьян. а secco па сухім),

разнавіднасць тэхнікі насценнай размалёўкі, заснаваная на выкананні жывапісу па цвёрдым, ужо высахлым вапнавым тынку фарбамі, расцёртымі на раслінным клеі, яйках або (радзей) змешанымі з вапнай.

т. 2, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМАНА́ЛЫ,

група выбуховых рэчываў; разнавіднасць аманітаў. Асн. кампаненты: аміячная салетра, нітразлучэнні, дысперсны алюміній, які рэзка павышае энергію выбуху і фугаснае дзеянне. Выкарыстоўваюцца для ўзрывання парод павышанай трываласці ў вільготных і абводненых свідравінах.

т. 1, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)