ганаровае званне, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета СССР за асаблівыя заслугі ў развіцці сав. архітэктуры, выдатную творчую дзейнасць у галіне горадабудаўніцтва, за стварэнне грамадз., прамысл. і сельскіх арх. комплексаў, будынкаў і збудаванняў, што атрымалі ўсенар. прызнанне. Устаноўлена Указам ПрэзідыумаВярх. Савета СССР 12.8.1967. Існавала да 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́ЖНЕЎ Леанід Ільіч (19.12.1906, г. Днепрадзяржынск, Украіна — 10.11.1982),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1961), 4 разы Герой Сав. Саюза (1966, 1976, 1978, 1981). Маршал Сав. Саюза (1976). Скончыў Днепрадзяржынскі металургічны ін-т (1935). Працаваў інжынерам, сакратаром Днепрапятроўскага абкома КП(б)У. У Вял.Айч. вайну ў паліторганах Паўд. і 4-га Укр. франтоў. З 1946 на кіруючых пасадах у Запарожскім, Днепрапятроўскім абкомах КП(б)У, ЦК КП Малдавіі, Гал. палітупраўленні Сав. Арміі і ВМФ, ЦК КП Казахстана. З 1956 сакратар ЦККПСС. У 1960—64 Старшыня ПрэзідыумаВярх. Савета СССР. З 1964 1-ы сакратар (з 1966 Ген. сакратар) ЦККПСС, адначасова з чэрв. 1977 Старшыня ПрэзідыумаВярх. Савета СССР і Старшыня Савета абароны СССР. У гады знаходжання Брэжнева на вышэйшых кіруючых пасадах пачалася палітыка разрадкі, СССР удзельнічаў у т.зв. хельсінскім працэсе, былі заключаны сав.-амер. пагадненні па абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў. Разам з тым у краіне нарасталі негатыўныя працэсы ў эканоміцы, сац. і духоўнай сферах жыцця. Пры Брэжнева былі ўведзены сав. войскі ў Чэхаславакію (1968) і Афганістан (1979), узмацнілася паліт. цэнзура, праследаванне іншадумства і інш.
афіцыйнае выданне Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. Выходзяць са снежня 1990 у Мінску на бел. і рус. мовах 3 разы на месяц. Друкуюць нарматыўныя і інш. акты Вярх. Савета, а таксама міжнар. дагаворы, дапаўненні, папраўкі, пратаколы і дадаткі да іх, заключаныя ад імя Рэспублікі Беларусь і ратыфікаваныя Вярх. Саветам.
Да 1990 выдаваўся «Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТО́Н (Cotton) Эжэні (13.10.1881, г. Субіз, Францыя — 16.6.1967),
дзяячка франц. і міжнар. жаночага руху, вучоны-фізік. Д-рфіз.н. (1925). Скончыла жаночы Пед.ін-т у г. Сеўр (1904), выкладчыца, у 1936—41 дырэктар, з 1945 ганаровы дырэктар гэтага ін-та. Удзельніца франц. Руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну (1940—44). З 1945 старшыня Міжнар.дэмакр. федэрацыі жанчын. З 1950 віцэ-старшыня, з 1959 чл.ПрэзідыумаСусв. Савета Міру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНЫ НАСТА́ЎНІК СССР,
ганаровае званне, якое прысвойвалася высокапрафес. настаўнікам, выкладчыкам і інш. работнікам агульнаадукацыйных устаноў і інш. за заслугі ў пед. і выхаваўчай дзейнасці, за дасягненні ў працы, высокае прафес. майстэрства і ўдзел у грамадскім жыцці. Уведзена Указам ПрэзідыумаВярх. Савета СССР ад 3.7.1979. Існавала да 1991 г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЛУ́ЖАНЫ КАНСТРУ́КТАР БЕЛАРУ́СКАЙ ССР,
ганаровае званне, якое прысвойвалася работнікам канструктарскіх і тэхнал. арг-цый, н.-д. устаноў, вытв. і навук.-вытв. аб’яднанняў і прадпрыемстваў за вял. ўклад у распрацоўку і ўкараненне прынцыпова новай высокаэфектыўнай тэхнікі, што па сваіх тэхн.-эканам. паказчыках адпавядае айч. і сусв. узроўням. Устаноўлена Указам ПрэзідыумаВярх. Савета БССР ад 19.8.1985, прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР. Скасавана 23.11.1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНЫ ПІСЬМЕ́ННІК БЕЛАРУ́СІ,
ганаровае званне. Устаноўлена Указам ПрэзідыумаВярх. Савета БССР ад 27.3.1956. Прысвойваецца з 1994 Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь пісьменнікам, якія стварылі выдатныя творы маст. л-ры і маюць асаблівыя заслугі ў развіцці л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СОВЕ́ТСКАЯ БЕЛОРУ́ССИЯ»,
штодзённая грамадска-паліт. газета. Заснавальнікі — Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і рэдакцыйны савет. Выдаецца з 2.8.1927 у Мінску на рус. мове спачатку пад назвай «Рабочий» як орган ЦККП(б)Б, з 1937 сучасная назва. У 1938—43 орган ЦК і Мінскага абкома КП(б)Б, у 1943—48 — орган ЦККП(б)Б, Савета Міністраў і ПрэзідыумаВярх. Савета БССР, у 1948—52 — орган ЦК і Мінскага абкома КП(б)Б, Савета Міністраў і ПрэзідыумаВярх. Савета БССР, у 1952—91 — орган ЦККПБ, Вярх. Савета і Савета Міністраў БССР. У 1941—44 выходзіла на бел. мове пад назвай «Савецкая Беларусь» (у прыфрантавой паласе, потым у Маскве, са снеж. 1943 у Гомелі, з 1944 зноў у Мінску). З 2000 выдаецца поўнакаляровым друкам. Асвятляе пытанні грамадска-паліт., эканам., міжнар. жыцця, дзейнасць органаў заканад. і выканаўчай улады Рэспублікі Беларусь, праблемы і шляхі развіцця культуры, навукі, сельскай гаспадаркі, фермерскага, прадпрымальніцкага гаспадарання, прынцыпы буд-ва Саюзнай дзяржавы. Публікуе ўказы і распараджэнні кіраўніка дзяржавы, заканад. акты, факты і каментарыі аб рабоце дзярж. спецслужб, аналіт. матэрыялы па праблемах экалогіі, адукацыі, маралі, права, гісторыі Беларусі, рэпартажы пра найб. значныя сац., культ., спарт. падзеі і інш. З 1999 рэдакцыі газет «С.Б.» і «Российская газета» выдаюць штотыднёвы дадатак «СОЮЗ. Беларусь—Россия».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЛУ́ЖАНЫ РЫБАВО́Д БЕЛАРУ́СКАЙ ССР,
ганаровае званне, якое прысвойвалася высокакваліфікаваным работнікам рыбнай гаспадаркі, н.-д. ін-таў і арг-цый рыбнай гаспадаркі, што бездакорна прапрацавалі па спецыяльнасці не менш за 10 гадоў, мелі вял. заслугі ў развіцці рыбнай гаспадаркі і актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці. Устаноўлена Указам ПрэзідыумаВярх. Савета БССР 16.7.1979, прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР. У законе ад 13.4.1995 аб дзярж. узнагародах Рэспублікі Беларусь гэта званне не адноўлена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭР-ПЕТРАСЯ́Н Лявон Акопавіч (н. 9.1.1945, г. Халеб, Сірыя),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Арменіі, усходазнавец. Д-рфілал.н. Скончыў Ерэванскі ун-т. З 1972 на навук. працы ў Ін-це л-ры АН Арменіі, з 1978 — у Матэнадаране. З 1988 кіраўнік к-та «Карабах», з 1989 чл. праўлення Арм. агульнанац. руху «Карабах». З 1990 старшыня ПрэзідыумаВярх. Савета Арм. ССР, у 1991—98 прэзідэнт Арменіі. Працы па гісторыі Кілікійскай армянскай дзяржавы і арм.-сірыйскіх культ. сувязей.