паўночная частка горнай сістэмы Кардыльераў на ЗПаўн. Амерыкі. Выцягнутыя у мерыдыянальным напрамку ўздоўж берагоў Ціхага ак. ад Аляскі да Панамскага перашыйка на тэр. ЗША, Канады і Мексікі. Даўж. больш за 9 тыс.км, шыр. ад 800 км (у Канадзе) да 1600 км (у ЗША). У іх вылучаюцца 3 падоўжныя араграфічныя паясы: зах., унутр. і ўсходні. Заходні, або Ціхаакіянскі, пояс складаецца з ланцуга высокіх горных хрыбтоў. Найб. значныя: Аляскінскі хрыбет (з найвыш. пунктам мацерыка г.Мак-Кінлі — 6193 м), Алеуцкі, Берагавы хрыбет, Каскадныя горы, Сьера-Невада, Зах. Сьера-Мадрэ, Папярочная Вулканічная Сьера, Паўд. Сьера-Мадрэ. Уздоўж берага цягнецца раздроблены Астраўны хр. (архіпелаг Аляксандра, Каралевы Шарлоты астравы, в-аўВанкувер). Усходні, або пояс Скалістых гор, утварылі масіўныя хрыбты: Брукса хрыбет, Рычардсан, горы Макензі, уласна Скалістыя горы (г. Элберг — 4399 м) і Усх. Сьера-Мадрэ. Да ўнутранага пояса належаць: на Алясцы — шырокія тэктанічныя ўпадзіны, якія чаргуюцца з плоскавяршыннымі горнымі масівамі выш. да 1500—1700 м (горы Кілбак, Кускаквім, Рэй); у Канадзе — шматлікія высокія плато (Юкан, Стыкін, Фрэйзер), горныя масівы і хрыбты (горы Касіяр—Омінека, 2590 м; Калумбійскія горы, да 3581 м); у ЗША і Мексіцы — высакагорныя масівы ў вобласці пашыранага развіцця баталітаў у штаце Айдаха (выш. да 3857 м), вулканічныя плато Снейк і Калумбійскае плато, нагор’е Вялікі Басейн, ступеньчатае платоКаларада і Мексіканскае нагор’е. Кардыльеры Цэнтр. Амерыкі складаюцца з 3 дуг: 2 з іх працягваюць ланцугі К.П.А. — Усх. Сьера-Мадрэ і Паўд. Сьера-Мадрэ, трэцяя — Вулканічная Сьера (вулкан Тахумулька, 4217 м, — найвыш. пункт Цэнтр. Амерыкі) працягваецца ад тэр. Гватэмалы да Панамы і злучаецца з АндаміПаўд. Амерыкі.
К.П.А сфарміраваны ў мезакайназоі з рознаўзроставых геал. структур: дакембрыйскіх (плато Каларада, некат. хрыбты Скалістых гор), крышт. палеазойскіх утварэнняў (плато Юкан, хрыбты Брукса, Макензі), мезазойскіх баталітаў (Берагавы хр., Сьера-Невада), складкавых асадкавых і вулканагенных тоўшчаў (хрыбты зах. пояса), кайназойскіх вывергнутых парод (Папярочная Вулканічная Сьера, Аляскінскі хр). Радовішчы свінцова-цынкавых, медна-малібдэнавых руд, вальфраму, урану, золата, нафты і інш. Ледавікі больш развіты ў паўн. частцы К.П.А. Агульная пл. зледзянення каля 67 тыс.км². Найб. нізкая (300—450 м) снегавая мяжа апускаецца на ціхаакіянскім схіле гор Паўд. Аляскі, месцамі зніжана да ўзроўню акіяна; найб. высока (больш за 4500 м) размешчана ў Мексіцы.
На схілах К.П.А. бяруць пачатак рэкі басейнаў Місуры, Юкана, Калумбіі, Каларада, Фрэйзера і інш.Найб. паўнаводныя горныя рэкі з вял. падзеннем і зарэгуляваным азёрамі вадасцёкам маюць вял. гідраэнергапатэнцыял, шырока выкарыстоўваюцца для атрымання электраэнергіі і на арашэнне. У К.П.А. назіраецца паслядоўная змена клімату ад арктычнага да трапічнага. Найб. амплітуды сярэднегадавых тэмператур адзначаліся на ўнутр.плато. Сярэдняя т-растудз. на плато Юкан каля -30 °C, ліп. 15 °C. На нагор’і Вял. Басейн адпаведна 0 °C і 24 °C. К.П.А. працягваюцца перпендыкулярна пераносу паветр. мас, таму вільготнасць клімату крайніх паясоў і ўнутр. адрозніваецца. Ва ўмераным поясе больш вільготны крайні З (у Берагавым хр. ападкаў 4000—6000 мм за год), у трапічным — крайні У (на Мексіканскім нагор’і ападкаў 2000 мм за год). На ўнутр. пласкагор’ях — 200—400 мм, у пустыні Махаве — 50 мм за год. Паўн. частка К.П.А. занята хвойнымі лясамі. Яны цягнуцца ўздоўж Ціхаакіянскага ўзбярэжжа ад Паўд. Аляскі да штата Каліфорнія. Лясы таежнага тыпу растуць таксама на наветраных схілах Скалістых гор і ўнутр.плато да 50°паўн. ш. Далей на Пд сухія стэпы, паўпустыні і пустыні з палынова-лебядовай і сукулентнай (кактусы, агавы, юкі) расліннасцю. Вонкавыя схілы Мексіканскага нагор’я ўкрыты вільготна-трапічнымі лясамі. На Ціхаакіянскім узбярэжжы Цэнтр. Амерыкі пераважна лістападныя трапічныя лясы. Міжгорныя катлавіны заняты рэдкалессямі і другаснымі саваннамі. Жывёльны свет багаты і разнастайны: шэры і чорны мядзведзі, горны карыбу, снежная каза, віларогая антылопа, пума, рысь, воўк, грызуны, паўзуны і птушкі. Стэпавыя землі далін апрацоўваюцца, лесастэпы выкарыстоўваюцца пад пашу; у субтропіках на арашальных землях рачных далін — садаводства; у тропіках вял. плошчы пад плантацыямі трапічных культур і пасевамі збожжавых. Заселена ў асноўным узбярэжжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ТЫЯ (Boothia),
паўвостраў на крайняй ПнПаўн. Амерыкі, тэр. Канады. Паверхня — плато з асобнымі масівамі выш. да 573 м, якое абкружана прыбярэжнымі раўнінамі. Тундравая расліннасць. На Пн мыс Мерчысан — самы паўн. пункт мацерыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́НЧЫ,
горад на У Індыі, на плато Чхота-Нагпур, у штаце Біхар. Засн. ў 1869. Каля 1 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: выплаўка сталі, цяжкае машынабудаванне, станкабудаванне. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭЙМС, Джэмс (James),
назва 2 рэк у ЗША. 1) Рака ў штаце Віргінія. Даўж. каля 550 км, пл.бас. 25,1 тыс.км². Пачынаецца ў Апалачах, перасякае хр. Блу-Рыдж (у цясніне Жалезныя Вароты), плато Підмант, на ўступе якога ўтварае вадаспады, цячэ па Прыатлантычнай нізіне, упадае ў Чэсапікскі заліў Атлантычнага ак. Сярэдні расход вады каля г. Рычманд 210 м³/с. Да гэтага горада рака суднаходная. У вусці — марскі порт Норфалк.
2) Рака ў штатах Паўн. і Паўд. Дакота, левы прыток р. Місуры. Даўж. каля 1140 км, пл.бас. 57,2 тыс.км². Пачынаецца на плато Місуры, цячэ па шырокай даліне паралельна ўсх. ўступу Вял. раўнін. Кароткачасовае веснавое разводдзе. Высокія летнія паводкі. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТАГО́НІЯ (Patagonia),
прыродная вобласць у Паўд. Амерыцы, на Пд Аргенціны, на Пд ад рэк Рыо-Каларада і Рыо-Негра і на У ад Андаў. Пл. 650 тыс.км. Паверхня — пераважна ступеньчатыя плато, якія ўзвышаюцца ад Атлантычнага ак. на 3 да 2200 м. Клімат умераны, засушлівы. Ападкаў на б.ч. тэрыторыі 150—300 мм за год, на Пд да 600—700 мм. Характэрны моцныя вятры. У П. (прав. Чубут) — полюс холаду Паўд. Амерыкі (абс. мінімум т-ры -33 °C). Рэкі, якія бяруць пачатак у Андах, перасякаюць плато ў глыбокіх каньёнах. Найб. азёры: Наўэль-Уапі, В’едма, Лага-Архенціна і інш. каля падножжа Андаў. Пераважае злакава-хмызняковая паўпустыня, у перадгор’ях Андаў — стэп. Авечкагадоўля. Здабыча нафты і прыроднага газу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРЭНГЕ́ЦІ (Serengeti),
нацыянальны парк (з 1951) у Танзаніі на аднайм.плато (выш. 1000—2000 м). Засн. ў 1940 як рэзерват. Пл. каля 13 тыс.км². У 1959 вылучаны асобны рэзерват Нгарангора, які ўключае гіганцкі кратэр і плато. Пераважаюць травяністыя саванны з участкамі хмызнякоў і асобнымі дрэвамі; у рачных лагах — галерэйныя лясы. У парку каля 1,5 млн. буйн. млекакормячых, пераважна капытных (антылопа гну, газелі Томсана і Гранта, зебра, насарог, кафрскі буйвал, жырафа і інш.), звычайныя афр. слон, леў, гепард, леапард. Больш за 200 відаў птушак, у т. л. фламінга, венцаносны журавель, бусел-ябіру. Міжнар.НДІ і мемарыяльная лабараторыя імя ням. заолага М.Гржымека.
Да арт.Серэнгеці. Антылопы гну ў рэзерваце Нгарангора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІНТ (эст. glint),
працяглы стромкі абрыў структурнага плато, які ўзнік у выніку дэнудацыі ці абразіі (напр., Балтыйска-Ладажскі ўступ уздоўж паўд. берага Фінскага зал. да Ладажскага воз., выш. да 56 м). Складзены з глін і пясчанікаў, перакрытых вапнякамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАРА́ДА (Colorado),
плато ў Кардыльерах Паўн. Амерыкі, на ПдЗ ЗША. Абмежавана на У і ПнУ Скалістымі гарамі, на Зхр. Сьера-Невада, на ПнЗВял. Басейнам, на Пд Мексіканскім нагор’ем. Пл. больш за 300 км². Выш. 1800—2500 м, асобныя хрыбты вышэй за 3000 м, астанцовыя і вулканічныя масівы да 3861 м (г. Хамфрыс-Пік). Складзена з дакембрыйскіх крышт. парод і магутнай палеазой-мезазойскай асадкавай тоўшчы, з якой звязаны буйнейшыя радовішчы урана-ванадыевых руд. У палеаген-неагенавы перыяд адбылося падняцце паверхні, якое суправаджалася актыўнымі тэктанічнымі і вулканічнымі працэсамі. Рэкі інтэнсіўна праразалі плато глыбокімі каньёнамі, у т. л. і р. Каларада (гл.Вялікі каньён). Клімат субтрапічны кантынентальны, сухі. Ападкаў 200—500 мм за год. Стэпавая і пустынная расліннасць з сукулентамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ РАЎНІ́НЫ (Great Plains),
перадгорныя плато на У Кардыльераў Паўн. Амерыкі, у ЗША і Канадзе. Выш. ад 500 м на У да 1700 м на З. Працягласць з ПнЗ на Пд і ПдУ каля 3600 км, шыр. 500—800 км. Сфарміраваны на дакембрыйскім крышт. фундаменце Паўн.-Амерыканскай платформы, перакрытай тоўшчамі вапнякоў і лёсападобных суглінкаў. Уступы падзяляюць Вялікія раўніны на адасобленыя ўчасткі — плато: Эдуардс, плато Льяна-Эстакада, Высокія раўніны, Місуры.
Вялікія раўніны месцамі моцна расчлянёныя сеткай яроў, трапляюцца ўчасткі бедленду, на Пд — карст. Радовішчы нафты і прыроднага газу, каменнага і бурага вугалю, лігнітаў, поліметалаў, калійных солей. Клімат кантынентальны, на Пн умераны, на Пд субтрапічны. Сярэднія т-ры студз. -28 °C на Пн і 12 °C на Пд, ліп. адпаведна 13 °C і 28 °C. Гадавая колькасць ападкаў памяншаецца з У на З ад 500 мм да 250 і з Пн на Пд ад 600 мм да 300 мм. Вял. рэкі: Місуры, Плат, Арканзас, Каларада, Пекас. Глебы пераважна каштанавыя, на Пн ад 51°паўн. ш. чарназёмныя, шэрыя лясныя і дзярнова-падзолістыя; на крайнім Пд карычневыя і шэра-карычневыя. Пашырана стэпавая расліннасць, на Пн — лесастэп; на Пд — участкі саваннаў. Пашавая жывёлагадоўля. Земляробства: пасевы бавоўніку, бульбы, цукр. буракоў, кармавых траў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАРА́ДА (Colorado),
штат на З ЗША. Уваходзіць у групу Горных штатаў. Пл. 269,6 тыс.км², нас. 3822,7 тыс.чал. (1996). Адм. ц. — г.Дэнвер. Буйныя гарады: Каларада-Спрынгс, Арора, Боўлдэр, Пуэбла, Форт-Колінс. Гар. насельніцтва каля 80%.
Сярэднюю ч. штата займаюць хрыбты Скалістых гор (найб.выш. 4399 м, г. Элберт). На У — платоВял. раўнін, на З — плато Каларада. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. на раўнінах і плато 0—4 °C, ліп. 20—22 °C. Ападкаў 300—400 мм за год. Гал. рэкі: Каларада (верхняе цячэнне), Арканзас, Саўт-Плат. Расліннасць на У стэпавая, на З паўпустынная, у гарах хваёвыя лясы. Нац. паркі: Меса Вердэ (уключаны ў Спіс сусв. спадчыны ЮНЕСКА), Рокі-Маўнтын і інш. К. — індустр.-агр. штат. Здабыча нафты, прыроднага газу, урану, каляровых металаў (Клаймакс — буйнейшы ў свеце малібдэнавы руднік). У апрацоўчай прам-сці пераважаюць навукаёмістыя галіны: авіяракетная, радыёэлектронная (ЭВМ і інш. абсталяванне), маш.-буд. (прылада- і аўтамабілебудаванне, вытв-сцьпрамысл. абсталявання), металаапр., хім., гумаватэхн., паліграф., харчовая. Гал. галіна сельскай гаспадаркі — жывёлагадоўля. Гадуюць (млн. галоў, 1996): буйн. раг. жывёлу — 3,2, свіней — 0,63, свойскіх птушак — 4,1. Вырошчваюць кукурузу, пшаніцу, ячмень, цукр. буракі, бульбу, сланечнік, сорга, сеяныя травы. Садоўніцтва і агародніцтва. Чыг. і аўтамаб. транспарт. Міжнар. аэрапорт. Значныя даходы прыносіць турызм (6,4 млрд.дол.).