трынаццатая літара бел. і некаторых інш.слав. алфавітаў. Паходзіцьз кірыліцкай Л («людзі»), што ўзнікла на аснове грэка-візант. устаўнай λ («ламбда»). У старабел. графіцы абазначала гукі «л», «л’» («лавра», «львица»). Мела лікавае значэнне «трыццаць». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае санорныя змычнапраходныя ротавыя пярэднеязычныя зычныя гукі «л», «л’» («волат», «ільгота» — «йіл’гота», «хваля» — «хвал’я»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П,
семнаццатая літара бел. алфавіта. Паходзіцьз кірыліцкай П («пакой»), утворанай на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Π («пі»). У старабел. графіку перайшла са стараж.-рус. пісьменства. Абазначала зычныя гукі «п», «п’» («палаць», «праца», «пятно»), мела лічбавае значэнне «восемдзесят». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумныя глухія выбухныя губна-губныя зычныя гукі «п», «п’» («парог», «праўда», «пясок» — «п’асок»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯМСКА́Я ПАВІ́ННАСЦЬ,
абавязак цяглага насельніцтва (сялян і пасадскіх людзей) Расіі ў 16—18 ст. забяспечваць перавозку асоб адміністрацыі і дзярж. грузаў. Паходзіць ад вядомага на Русі з 10 ст.павозу. Насельніцтва павінна было трымаць спраўнымі дарогі, даваць падводы або плаціць падатак, т.зв. ямскія грошы, на якія Ямскі прыказ ствараў паштовыя станцыі — ямы са слабодамі ямшчыкоў. Я.п. была адной з найцяжэйшых павіннасцей, асабліва ў Паморскім краі і Сібіры. Скасавана ў пач. 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ-ДЖАЗ (англ. free-jazz вольны джаз),
адзін са стыляў сучаснага джаза. Узнік у канцы 1950-х г. Назва паходзіць ад аднайм. грампласцінкі О.Коўлмена — аднаго з заснавальнікаў стылю. Ф.-дж. ўласцівы імправізацыя, гульня тэмбрамі, полірытмія, адыход ад традыц. прынцыпаў джазавага формаўтварэння, выкарыстанне мадальнасці і алеаторыкі. У 1970-я г. паўплываў на амер. папулярную музыку. У наш час тэрмін ахоплівае шматлікія стылявыя кірункі, якія наз. новы джаз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗБЕ́К Султан Мухамед (? — 1342),
хан Залатой Ардыз 1313. Умацаваў ханскую ўладу, увёў іслам як дзярж. рэлігію і праследаваў іншаверцаў. Каб аслабіць падначаленую яму Русь, распальваў варожасць паміж князямі. Асудзіў на смерць цвярскіх (і б.вял. уладзімірскіх) князёў Міхаіла Яраславіча (1318), Дзмітрыя (1325) і Аляксандра (1339) Міхайлавічаў, у 1327 жорстка задушыў антыардынскае паўстанне ў Цверы, якая з таго часу ўжо не магла на роўных змагацца з Масквой за першынство на Русі. Ад яго імя паходзіць этнонім узбекі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАВА́РЫ,
германскае племя. Упершыню ўпамінаецца ў пач. 6 ст. Магчыма, паходзіць ад маркаманаў. У сярэдзіне 6 ст. бавары занялі частку тэр. былых рым. правінцый Норык і Рэцыя (засялілі тэр. сучасных Верхняй Аўстрыі, Зальцбурга, Верхняй і Ніжняй Баварыі, часткова Ціроля). З 6 ст. вядома племянное герцагства (гл.Баварыя). На тэр. іх рассялення ў 7—8 ст. дзейнічала звычаёвае права — Баварская праўда (гл. ў арт.Варварскія праўды). Разам зінш.герм. плямёнамі бавары заклалі аснову ням. і аўстр. народаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БАРАНО́ВЫ ЛБЫ»,
скалістыя выступы карэнных горных пародаў, згладжаныя і адпаліраваныя ледавіком. Даўж. да некалькіх соцень метраў, выш. да 50 м. Назва паходзіць ад іх формы (нагадвае лбы бараноў). Звычайна схіл, накіраваны ў бок, адкуль рухаўся ледавік, пакаты, гладка адпаліраваны, з ледавіковымі драпінамі на паверхні, супрацьлеглы — больш стромкі і няроўны. Групы дробных «Барановых лбоў» наз. кучаравымі скаламі. Пашыраны ў абласцях мінулых і сучасных абледзяненняў, найб. шматлікія ў Скандынавіі, Карэліі, на Кольскім п-ве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХІНХІ́Н,
парода свойскіх курэй мяснога тыпу. Паходзіць ад дзікага банкіўскага пеўня. Выведзена ў Паўд.-Усх. Азіі.
Птушка буйная, з акругленымі формамі, пышным рыхлым апярэннем. Колер белы, жоўты, паласаты, палевы, чорны. Галава невял.; грэбень невял., прамастойны, лістападобны; спіна кароткая і шырокая, крылы кароткія, закругленыя, хвост кароткі; ногі невысокія, моцна апераныя. Жывая маса пеўня да 5, курыцы — да 4 кг. Несціся пачынаюць у 7—8-месячным узросце. Яйцаноскасць 100—120 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТГА́ЛЫ,
старажытнабалцкае племя, ад якога паходзіцьэтн. назва латышоў. Насялялі ўсх. частку сучаснай Латвіі па правым беразе Даўгавы (Зах. Дзвіны). Межавалі і кантактавалі злівамі на 3, селамі і земгаламі на Пд, крывічамі на У, эстамі на Пн. Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. У 10—11 ст. у васальнай залежнасці ад Полацка і Пскова. У пач. 13 ст. заняволены ням. рыцарамі-крыжакамі. У «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага (1224—27) Л. наз. яшчэ латвійцамі. Гл. таксама Латгале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О,
шаснаццатая літара бел. алфавіта. Паходзіцьз кірыліцкай О («он»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Ο («омікрон»). У старабел. графіку перайшла са стараж.-рус. пісьменства. Абазначала галосны гук «о» пасля цвёрдых зычных («народъ», «столъ), мела лічбавае значэнне «семдзесят». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае лабіялізаваны галосны гук «о» задняга рада сярэдняга пад’ёму ў пачатку слоў і пасля цвёрдых зычных пад націскам («Орша», «родны»).