КУ́РУЦЫ (венг. kurucok ад позналац. cruciati крыжаносцы),
1) удзельнікі сял. паўстанняў у Венгрыі ў 16 ст. (з часу Дожы Дзьёрдзя паўстання 1514).
2) У 17 — пач. 18 ст. ўдзельнікі (сяляне і дваране) рухаў за незалежнасць Венгрыі ад Габсбургаў пад кіраўніцтвам І.Цёкёя і Ф.Ракацы.
т. 9, с. 53
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПРЫ́ШКІ,
удзельнікі нар.-вызв. руху ў зах. раёнах Украіны (Галіччына, Букавіна, Закарпацце) у 16—1-й пал. 19 ст. Выступалі супраць феад. прыгнёту з боку польск. і ўкр. шляхты, аўстр., венг. і малд. памешчыкаў. Найб. вядомыя выступленні апрышкаў у 1730—40 пад кіраўніцтвам К.Доўбуша.
т. 1, с. 435
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́МБУРГСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1923,
узброенае выступленне левых сіл пад кіраўніцтвам Э.Тэльмана ў г. Гамбург 23—25 кастр. ў час рэв. крызісу ў Германіі. Планавалася камуністамі як сігнал да агульнагерм. паўстання, аднак апошняе не адбылося. Дрэнна ўзброеныя паўстанцы (у асноўным рабочыя) пасля барыкадных баёў разбіты сіламі парадку.
т. 5, с. 13
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСО́ЎСКАГА ЭЛІПСО́ІД,
зямны эліпсоід, памеры якога вызначаны ў 1940 на аснове градусных вымярэнняў, праведзеных пад кіраўніцтвам Ф.М.Красоўскага. Памеры рэферэнцэліпсоіда: вял. паўвось 6 378 245 м, палярны сціск 1:298,3. Прыняты ў 1946 для выкарыстання ў геад. і картаграфічных работах замест эліпсоіда Беселя, які выкарыстоўваўся раней.
т. 8, с. 463
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭПЕТЫ́ЦЫЯ (ад лац. repetitio паўтарэнне),
асноўная форма падрыхтоўкі (пад кіраўніцтвам рэжысёра) тэатр., эстрадных, цыркавых прадстаўленняў, канцэртнай праграмы, асобных нумароў, сцэн шляхам шматразовых паўтарэнняў (цалкам і часткамі). Адрозніваюць Р. застольныя (аналіз твора), у рэпетыцыйным памяшканні без дэкарацый, у выгарадках і на сцэне — манціровачныя, прагонныя і генеральныя.
т. 14, с. 18
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІДЖАПУ́Р,
феадальная дзяржава (султанат) у паўд.-зах. Дэкане (Індыя) у 1489—1686. Засн. бахманідскім намеснікам Юсуф Адзіл-ханам, які паклаў пачатак дынастыі Адзіл-шахаў. Біджапур быў аслаблены паўстаннямі маратхаў пад кіраўніцтвам Шываджы і войнамі з Маголамі. З 1599 у складзе віцэ-каралеўства Дэкану. У 1686 падпарадкаваны дзяржавай Вялікіх Маголаў.
т. 3, с. 147
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЯТРО́ЎСКІ Віктар Іосіфавіч (1855 — пасля 1917),
бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскае буд. вучылішча (1879). З 1879 працаваў у Наўгародскай губ., у 1881—87 Віцебскі гар. архітэктар. Паводле праекта П. і пад яго кіраўніцтвам пабудаваны з-д у г. Чашнікі, рэканструяваны Віцебскі гар. т-р (1882) і Віцебскі Варварынскі касцёл (1885).
т. 12, с. 397
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УГЕДЭ́Й (кастр. 1186 — снеж. 1241),
мангольскі вял. хан, правіцель Мангольскай імперыі [1229—41]. Трэці сын Чынгісхана, абраны яго пераемнікам на з’ездзе манг. знаці. Пры У. манголы скончылі заваяванне Паўн. Кітая і Закаўказзя, ажыццявілі паходы пад кіраўніцтвам Батыя ва Усх. Еўропу (гл. Мангольскія заваяванні); праведзены перапіс насельніцтва і пабудавана сталіца Каракарум.
т. 16, с. 161
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́НІНА Эма Ільінічна (н. 12.6.1939, Душанбе),
бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт. Беларусі (2000). Скончыла Бел. кансерваторыю (1969). З 1969 артыстка хору Беларускага тэлебачання і радыё пад кіраўніцтвам В.Роўды, з 1981 у Бел. дзярж. акад. хар. капэле імя Р.Шырмы, адначасова з 1998 педагог пры ёй.
т. 18, кн. 1, с. 439
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУКДЭ́НСКАЯ БІ́ТВА 1905,
наступальная аперацыя яп. войск 19 лют. — 10 сак. ў руска-японскую вайну 1904—05. Пасля капітуляцыі рас. гарнізона Порт-Артура (снеж. 1904) і няўдачы студзеньскага наступлення рас. войск на Сандэпу стратэгічнае становішча рас. арміі ў Маньчжурыі ўскладнілася. Аднак рас. сілы (293 тыс. штыкоў і шабляў, 1494 гарматы і 56 кулямётаў), пад кіраўніцтвам ген.-ад’ютанта А.М.Курапаткіна рыхтаваліся да наступлення, запланаванага на 25 лютага. Але яп. войскі (270 тыс. штыкоў і шабляў, 1062 гарматы і 200 кулямётаў) пад кіраўніцтвам маршала І.Аямы апярэдзілі расіян і 19 лютага перайшлі ў наступленне. Вышэйшае рас. камандаванне дзейнічала нерашуча і не здолела арганізаваць зладжанае кіраўніцтва. У выніку паспяховых дзеянняў яп. войск навісла пагроза акружэння рас. арміі ў раёне г. Мукдэн (Шэньян). Рас. войска вымушана было адступіць на 175 км на Пн ад Мукдэна, дзе заставалася да канца вайны. Гэта паражэнне рас. арміі вызначыла зыход вайны на карысць Японіі (гл. Портсмуцкі мірны дагавор 1905).
т. 11, с. 21
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)