вялікі каталіцкі манастыр з маёмасцю і зямельнымі ўладаннямі, якім кіруе абат ці абатыса. Падпарадкоўваецца епіскапу, часам непасрэдна рымскаму папу. Паявіліся абацтвы ў 5—6 ст., уплывалі на рэліг., эканам. і паліт. жыццё Зах. Еўропы. У перыяд Рэфармацыі і асабліва ў ходзе бурж. рэвалюцый 18 ст. страцілі сваё значэнне. Часткова захаваліся ў Іспаніі, Францыі, Італіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЧУВА́ЛЬНЫ ЭЛЕМЕ́НТ,
успрымальны орган датчыка ў вымяральных прыладах і сістэмах аўтам. кіравання і рэгулявання, які рэагуе на змену якой-н. фіз. велічыні. Ператварае лікавае значэнне гэтай велічыні непасрэдна ці праз прамежкавыя звенні ў выхадны сігнал, зручны для дыстанцыйнай перадачы і далейшай апрацоўкі. Як адчувальны элемент выкарыстоўваюцца мембраны, сільфоны, тэрмапары, тэрма- і электрасупраціўленні, п’езакварцавыя пласціны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФІЦЭ́РСКІ СКЛАД,
адміністрацыйна-прававая катэгорыя асоб, якія маюць ваен. або ваен.-спец. падрыхтоўку (адукацыю) і асабіста прысвоеныя афіцэрскія званні; асн. частка ваен. кадраў дзяржавы. Асобы афіцэрскага складу могуць знаходзіцца непасрэдна на ваен. службе, лічыцца ў запасе або быць у адстаўцы. Ва Узбр. сілах Рэспублікі Беларусь афіцэрскі склад падзяляецца на малодшы, старшы і вышэйшы (гл. ў арт.Званні воінскія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙКО́ЎКА,
паселішча позняга мезаліту (5-е тыс. да н.э.) каля в. Гайкоўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. У навук. л-ры вядома пад назвай Печанеж (балота). Знойдзена больш за 2000 прадметаў крамянёвага інвентару, у т. л. тронкавыя наканечнікі стрэл, канцавыя, паўкруглыя і двайныя скрабкі, разцы, авальныя сякеры і цёслы, праколкі і інш. Апрацоўка крэменю рабілася непасрэдна на паселішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМАГЕ́ННЫ РЭА́КТАР,
ядзерны рэактар, у актыўнай зоне якога знаходзіцца аднародная (гамагенная) сумесь ядзернага паліва і запавольніка. Паліва (солі урану, торыю, плутонію) раствараюць у звычайнай ці цяжкай вадзе або ў пылападобным стане змешваюць з цвёрдым запавольнікам (напр., графітам). Цеплавую энергію адводзяць цепланосьбітам па трубах, што пранізваюць актыўную зону, або непасрэдна гамагеннай сумессю паліва і запавольніка. Выкарыстоўваецца ў эксперыментальных мэтах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДЭНСА́ТАР (ад лац. condenso згушчаю, ушчыльняю) у цеплатэхніцы, апарат для кандэнсацыі газападобнага рэчыва (пары); від цеплаабменнага апарата. Адрозніваюць К. паверхневыя (пара абменьваецца цяплом з халодным цепланосьбітам, напр., вадой, праз сценкі трубак) і кантактныя ці змяшчальныя (пара змешваецца непасрэдна з ахаладжальнай вадой). Выкарыстоўваецца ў апаратах хім. вытв-сці, цеплаэнергетыцы (гл.Геатэрмальная электрастанцыя), халадзільных апаратах, выпаральніках і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭПРАГРА́ФІЯ [ад рэпра(дукцыя) + ...графія],
абагульненая назва розных відаў капіравання тэкставых і ілюстрацыйных матэрыялаў, дакументаў і інш., не звязаных (у адрозненне ад паліграфіі) з выкарыстаннем друкарскіх форм. Да Р. адносяцца дыязакапіраванне, ксеракапіраванне (гл.Ксераграфія), мікрафільмаванне, святлокапіраванне, тэрмакапіраванне, фотакапіраванне, спосабы электраграфіі. Адрозніваецца дакладнасцю (факсімільнасцю) узнаўлення арыгінала, магчымасцю змены яго маштабу, кароткім тэхнал. цыклам (копія робіцца непасрэдна з арыгінала). У Р. выкарыстоўваецца разнастайная размнажальная тэхніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́НЕЧНАЯ БАТАРЭ́Я, фотаэлектрычны генератар,
прыстасаванне, якое непасрэдна пераўтварае энергію сонечнага выпрамянення ў электрычную. Мае выгляд панэлі з паўправадніковых фотаэлементаў, дзеянне якіх заснавана на з’яве ўнутранага фотаэфекту. Магутнасць, што генерыруецца С.б., дасягае некалькіх дзесяткаў кілават. Выкарыстоўваецца як аўтаномная крыніца энергіі на касм. апаратах, аўтам. метэастанцыях, пераносных радыёстанцыях і інш.
Сонечная батарэя: 1 — панэль сонечных фотаэлементаў; 2 — корпус з прыладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́НЕЧНЫ ТЭРМАЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ ГЕНЕРА́ТАР,
прыстасаванне для прамога пераўтварэння энергіі сонечнага выпрамянення ў электрычную. Звычайна складаецца з тэрмаэлектрычнага генератара і сістэмы, што забяспечвае канцэнтрацыю светлавога патоку (геліяканцэнтратара). Гарачыя спаі могуць награвацца і непасрэдна сонечнымі прамянямі (без іх канцэнтрацыі). Халодныя спаі ахалоджваюцца патокам вадкасці або натуральным цеплаабменам з навакольным асяроддзем. Перспектыўныя як крыніцы электрасілкавання аўтаномных спажыўцоў магутнасцю да сотняў ват.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАФІЗІ́ЧНАЯ АПРАЦО́ЎКА,
агульная назва метадаў апрацоўкі канструкцыйных матэрыялаў непасрэднаэл. токам ці яго спалучэннем з мех. уздзеяннем. Адрозніваюць электраэразійную апрацоўку, электрамех. метады (электракантактавая, электраабразіўная, магнітаімпульсная, электрагідраўлічная апрацоўка, ультрагукавая апрацоўка), прамянёвыя метады (электронна-прамянёвая апрацоўка, лазерная тэхналогія, плазменная тэхналогія). Шырокае выкарыстанне Э.а. ў прам-сці абумоўлена яе высокай прадукцыйнасцю, магчымасцю выконваць тэхнал. аперацыі, недаступныя мех. метадам апрацоўкі.