АСВЕ́ЙСКІ РАЁН.

Існаваў у БССР у 1924—59. Утвораны 17.7.1924. Цэнтр — г.п. Асвея. Пл. 603 км², 412 нас. пунктаў (1925). Падзяляўся на 9 сельсаветаў. Скасаваны 8.8.1959, тэр. ўвайшла ў Дрысенскі р-н.

т. 2, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЎКАВЫ́СКІ ПАВЕ́Т.

Існаваў на Беларусі ў 16—20 ст. Утвораны ў 1507 у складзе Навагрудскага ваяводства ВКЛ. Межы павета ўдакладняліся ў час адм.-тэр. рэформы 1565—66 і пазней. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Гродзенскім ваяводстве ВКЛ, пасля 3-га падзелу (1795) у Рас. імперыі: з 1795 у Слонімскай, з 1797 у Літоўскай, з 1801 у Гродзенскай губ. Павятовы цэнтр — г. Ваўкавыск. Пл. павета 3413,2 кв. вярсты, нас. 149 678 чал. (1897). У Ваўкавыскі павет уваходзіла 25 валасцей: Баярская, Біскупцоўская, Вільчукоўская, Вярэйкаўская, Гарнастаеўская, Дабравольская, Зельзінская, Зэльвенская, Ізабелінская, Крамяніцкая, Лыскаўская, Межырэцкая, Мсцібаўская, Падароская, Пескаўская, Поразаўская, Пянюгаўская, Роская, Самаравіцкая, Свіслацкая, Талачманоўская, Тарнопальская, Шылавіцкая, Шымкоўская, Юшкаўская. У павеце было 13 мястэчак: Зэльва, Ізабелін, Крамяніца, Лапеніца, Лыскава (Лыскі), Малая Лапеніца, Мсцібава, Новы Двор, Поразава, Пескі, Рось, Свіслач і Ялоўка; 6 сёл, 437 вёсак і 348 дробных нас. пунктаў (1889). Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 павет у складзе Польшчы, у Беластоцкім ваяводстве. Былыя воласці ўзбуйнены і пераўтвораны ў гміны. У 1927 пл. 3892 км², нас. 115 261 чал., 16 гмін: у т. л. Біскупская (Біскупцоўская), Зэльвенская, Ізабелінская, Лыскаўская, Межырэцкая, Мсцібаўская, Падароская, Поразаўская, Роская, Свіслацкая, Тарнопальская, Церашкоўская, Шылавіцкая, Ялоўская. З 1939 у складзе БССР, з 4.12.1939 у Беластоцкай вобласці, 15.1.1940 скасаваны, на яго тэр. ўтвораны Ваўкавыскі раён.

т. 4, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНІ́С (Aunis),

гістарычная вобласць на З Францыі, каля ўзбярэжжа Атлантычнага ак. Тэрыторыю займае ч. дэпартаментаў Прыморская Шаранта і Дзё-Сеўр. Пл. 2,9 тыс. км². Нас. 315 тыс. чал. (1982). Гал. горад — Ла-Рашэль.

т. 1, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЭ́ХАЎСКІ РАЁН.

Існаваў у 1946—56 у Віцебскай вобласці. Утвораны 9.9.1946. Цэнтр — г.п. Арэхаўск. Пл. 0,8 тыс. км, 92 нас. пункты, у т. л. рабочы пасёлак Асінторф. Падзяляўся на 8 сельсаветаў. Скасаваны 17.12.1956.

т. 2, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УЭЛЕ́Н,

мыс на У Чукоцкага п-ва, у Берынгавым праліве, на З ад мыса Дзяжнёва, у Чукоцкай аўт. акрузе Расіі. Выш. каля 100 м. Паблізу мыса — нас. пункт Уэлен. Палярная станцыя (з 1936).

т. 16, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУАДАЛКАНА́Л (Guadalcanal),

вулканічны востраў у Ціхім ак., у групе Саламонавых а-воў. Пл. 5,3 тыс. км². Выш. да 2331 м. Нас. 63,3 тыс. чал. (1984). Здабыча золата. На Гуадалканале — сталіца дзяржавы Саламонавы Астравы — Ханіяра.

т. 5, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМАЗО́НАС (Amazonas),

штат на ПнЗ Бразіліі, у Амазонскай нізіне. Пл. 1564,4 тыс. км². Нас. 2200 тыс. чал. (1990). Адм. цэнтр — г. Манаус. У экватарыяльных лясах збор соку гевеі. На плантацыях вырошчваюць джут і перац.

т. 1, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНЖУ́ (Anjou),

гістарычная вобласць на ПнЗ Францыі, у бас. Ніжняй Луары. Пл. 7,6 тыс. км². Нас. 680 тыс. чал. (1982). Уключае дэпартаменты Мен і Луара, часткова Эндр і Луара, Маен, Сарта. Гал. горад — Анжэ.

т. 1, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНГУМУА́ (Angoumois),

гістарычная вобласць на З Францыі, дэпартамент Шаранта і часткова Дардонь. Пл. 6,1 тыс. км². Нас. 360 тыс. чал. (1982). Гал. горад — Ангулем. Вінаробства, вытв-сць каньякоў (назва ад г. Каньяк); машынабудаванне, папяровая, ваен. прам-сць.

т. 1, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛА́Я (Malaya),

заходняя частка Малайзіі, на п-ве Малака. Пл. 131,6 тыс. км². Нас. каля 17 млн. чал. (1997). Да 1948 — брыт. ўладанне, у 1948—63 тэр. М. — Малайская Федэрацыя, з 1963 — у складзе Малайзіі (Зах. Малайзія).

т. 10, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)