МІ́НСКАЕ ШКЛЯНО́Е ПРАДПРЫЕ́МСТВА.
Дзейнічала з 1906 у Мінску як шкляная мануфактура. Вырабляла розныя бутэлькі і чарніліцы. У 1908—10 штогод выпускала прадукцыі на 15 тыс. руб. У 1913 працавала 167 чал. У 1922—41 наз. з-д «Пралетарый».
т. 10, с. 418
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мінскае вучылішча для глухіх дзяцей 10/125
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Мінскае вытворчае аб’яднанне цацак «Мір» 3/206
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Мінскае таварыства музыкантаў і драматургаў 7/311
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ МАСТА́ЦКАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА імя А.К.Глебава пры Беларускай акадэміі мастацтваў.
Засн. ў 1947 у Мінску. З 1969 імя Глебава. З 1992 сучасная назва. Рыхтуе скульптараў-выканаўцаў-выкладчыкаў, мастакоў-выкладчыкаў, мастакоў-майстроў (рэзчыкаў па дрэве), дызайнераў (мастакоў-афарміцеляў). Спецыяльнасці (1999/2000 навуч. г.): жывапіс; скульптура; дэкаратыўна-прыкладное мастацтва; дызайн. Тэрмін навучання 3 гады 10 месяцаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
т. 10, с. 412
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ГЕНЕРА́Л-ГУБЕРНА́ТАРСТВА,
адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1831—34 з цэнтрам ў Мінску. У сувязі з паўстаннем 1830—31 у Польшчы Мінская губерня паводле ўказа Сената ад 8.1.1831 была далучана да Беларускага генерал-губернатарства. Пасля таго, як паўстанне пашырылася на Беларусь і Літву (сак.—крас. 1831), Мінская губ. паводле ўказа Сената ад 8.4.1831 вылучана ў самаст. генерал-губернатарства; у 1834 М. г.-г. скасавана.
т. 10, с. 411
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, гл. Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ДУХО́ЎНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА,
спецыяльная навуч. ўстанова, якая дае пач. духоўную адукацыю. Засн. ў 1989 у Мінску. Рыхтуе спецыялістаў царк. спеваў (пеўчых, псаломшчыкаў, рэгентаў) для прыходаў Бел. правасл. царквы. Выкладаюцца (1999): біблейская гісторыя, царк. статут, катэхізіс, Святое пісанне, гісторыя царквы, літургіка, псіхалогія царк. зносін, царк.-слав. мова, тэорыя музыкі, сальфеджыо, дырыжыраванне, царк. хар. спевы, чытанне хар. партытур і інш. Прымаюцца асобы ва ўзросце да 35 гадоў з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй. Навучанне дзённае.
т. 10, с. 412
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА АРГАНІ́СТАЎ.
Існавала ў 1872—97 у Мінску. Засн. па ініцыятыве каталіцкага свяшчэнніка Ф.Я.Сенчыкоўскага. Было адзіным на Беларусі, карысталася папулярнасцю. Вучыліся пераважна дзеці сялян і мяшчан, прымаліся пасля заканчэння нар. вучылішча (у 1881 былі 22 навучэнцы). Праграма заняткаў па спец. муз. дысцыплінах была разлічана на 5 гадоў з вывучэннем агульнаадук. прадметаў і кравецкай справы. Навучалі ігры на аргане, фп. (педагогі Г.Стафановіч, Клейнішэн), скрыпцы (Позняк), спевам (Г.Глінскі, Марошкін) і муз.-тэарэт. дысцыплінам.
Літ.:
Пракапцова В.П. Мастацкая адукацыя ў Беларусі. Мн., 1999. С. 132—137.
В.П.Пракапцова.
т. 10, с. 411
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мінскае вытворчае аб’яднанне па птушкагадоўлі 8/622, 623; 11/531; 12/324
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)