горад у Казахстане, у Карагандзінскай вобл. Горад з 1945, да гэтага пас. Самаркандскі. Каля 300 тыс. ж (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр чорнай металургіі і хіміі; Карагандзінскі металургічны камбінат, ВА «Карбід»; з-ды сінт. каўчуку, ліцейна-механічны. Прадпрыемствы харч. прам-сці, буд. матэрыялаў і інш. Тэатр
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРЫ́ АСКО́Л,
горад у Белгарадскай вобл. Расіі, на р. Аскол. Засн. ў канцы 16 ст. 214 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Адзін з цэнтраў здабычы жал. руды Курскай магнітнай анамаліі (Стойленскі горна-абагачальны камбінат). Прам-сць: чорная металургія (эл.-металургічны камбінат), маш.-буд., цэм., харч., лёгкая. Краязнаўчы музей. Арх. помнікі 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАМШЭДПУ́Р, Татанагар,
горад на У Індыі, на пласкагор’і Чхота-Нагпур, у штаце Біхар. Засн. ў 1907 як металургічны цэнтр (на базе мясц. жалезарудных і кам.-вуг. радовішчаў). Каля 800 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр цяжкай прам-сці. Сельскагасп., трансп., энергет., тэкст. машынабудаванне, вытв-сць экскаватараў, абсталявання для папяровай прам-сці, разнастайных хім. прадуктаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВЫ́ РОГ,
горад на Украіне, раённы цэнтр у Днепрапятроўскай вобл., каля сутокаў рэк Інгулец і Саксагань. Засн. ў 1775, горад з 1919. 711 тыс.ж. (1997). Чыг. вузел. Цэнтр Крыварожскага жалезаруднага басейна. Камбінаты: горна-абагачальныя, металургічны; коксахім. з-д; машынабуд. (горнае абсталяванне), лёгкая, харч., буд.матэрыялаў прам-сць. 2 ВНУ. Муз.-драм. т-р.Гіст.-краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́-ДА́БІ, Абу-Забі,
горад, сталіца Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і эмірата Абу-Дабі. 328 тыс.ж. (1992). Размешчаны на прыбярэжным востраве Персідскага зал., які злучаны з мацерыком дамбамі і мастамі. Буйны прамысл., культ. і гандл. цэнтр, другі па велічыні порт краіны. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр нафтаздабычы. Нафтаперапр. і газаперапр. прам-сць; цэментны, металургічны, пластмасавых труб з-ды; прадпрыемства па апрасненні вады. Суднабудаванне. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫУ́ПАЛЬ,
горад на Украіне, у Данецкай вобл.Засн. ў 1778. У 1948—89 наз. Жданаў. Нас. 504 тыс.ж. (1997). Порт на Азоўскім м., у вусці р. Кальміус. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Важны цэнтр металургічнай (2 камбінаты), маш.-буд. (з-ды цяжкага машынабудавання, «Электрабытпрыбор», суднарамонтны і інш.), хім. і коксахім. прам-сці. Прам-сць: харч. (мясны, рыбакансервавы камбінаты), лёгкая. Металургічныін-т. Тэатр. Краязнаўчы і этнагр. музеі. Кліматычны і гразевы курорт. Каля горада Марыупальскі могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́СРА, Басора,
горад на Пд Ірака. Адм. ц. мухафазы Басра. Засн. ў 638. 616,6 тыс.ж. (1985). Гал. рачны і марскі порт краіны паблізу ўпадзення р. Шат-эль-Араб у Персідскі зал. Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр. раёна здабычы і перапрацоўкі нафты. Вытв-сць азотных угнаенняў, абутку, канатаў; папяровы камбінат. Рамёствы. Каля Басры ў Эз-Зубайры з-ды: нафтахім., металургічны, па звадкаванні прыроднага газу. Перапрацоўка фінікаў. Ун-т. За 10 км ад горада — руіны сярэдневяковай Басры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОРК (англ. Cork; ірл.Kopker),
горад на Пд Ірландыі. Горад з 1172. 127,3 тыс.ж. (1997). Марскі порт на р. Лі, каля яе ўпадзення ў зал. Корк Атлантычнага ак. Вузел чыгунак і аўтадарог.
Міжнар. аэрапорт. Важны прамысл.цэнтр.Прам-сць; машынабудаванне (у т. л. радыёэлектроннае, с.-г., суднабудаванне і суднарамонт; аўтазборачны з-д), харч., гумавая. тэкст., швейная, абутковая. Універсітэцкі каледж. Музеі; жывапісу і скульптуры, гар. гістарычны. Адзін са старэйшых у свеце яхт-клубаў (з 1720). Арх. помнікі 18—19 ст. Паблізу — металургічныз-д, здабыча прыроднага газу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРО́Ў,
да 1939 Надзеждзінск, горад у Свярдлоўскай вобл. Расіі. Размешчаны на ўсх. схіле Паўн. Урала, на р. Каква, за 9 км ад яе ўпадзення ў р. Сосьва (бас.р. Об). Засн. ў 1894. 100,4 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак. Прам-сць: чорная металургія (металургічны камбінат, з-д ферасплаваў), машынабудаванне (з-ды: мех., рамонтна-мех.), буд. матэрыялаў (з-д жалезабетонных вырабаў), дрэваапр., лясная, харчовая. Птушкафабрыка. ГРЭС. Ф-т Уральскага дзярж. ун-та. Драм.тэатр.Гіст. музей. Названы ў гонар Героя Сав. Саюза А.К.Сярова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАМЕТАЛУ́РГІЯ,
галіна металургічнай навукі і тэхнікі, якая звязана з прамысл. спосабамі атрымання металаў і сплаваў з дапамогай эл. току. У Э. выкарыстоўваюцца электратэрмічныя працэсы для здабывання металаў з руд і канцэнтратаў, вытв-сці і рафінавання чорных і каляровых металаў (сплаваў) на іх аснове (гл.Электратэрмія) і электрахімічныя працэсы для атрымання чорных і каляровых металаў на аснове электролізу водных раствораў і расплаўленых асяроддзяў (гл.Электрахімія). Набыла пашырэнне спецэлектраметалургія, у т. л. рафінуючы пераплаў (металургічны працэс для павышэння якасці сталей і інш. сплаваў, якія атрымліваюць у звычайных плавільных агрэгатах).