МАРКО́ЎСКІ (Стафан Стафанавіч) (17.5. 1886, в. Кіромна Камянец-Падольскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 28.9.1949),
бел. музыкант, педагог; заснавальнік школы ігры на ўдарных інструментах у Беларусі. Вучыўся ў С.-Пецярбургскай кансерваторыі (1910—12), скончыў Бел. кансерваторыю (1937), з 1932 выкладаў у ёй (у 1944—48 прарэктар) і Мінскім муз. вучылішчы. Адыграў значную ролю ў аднаўленні Бел. кансерваторыі пасля Вял.Айч. вайны. Аўтар «Школы ігры на ўдарных інструментах» (прынята да друку ў 1941, не выдадзена).
бел. вучоны ў галіне заалогіі, гісталогіі і цыталогіі. Праф. (1919). Скончыў Новарасійскі ун-т (1908). З 1923 заг. кафедры БДУ, з 1930 — Мінскага мед. ін-та. Навук. працы па будове клетак і ядз. апарату ў прасцейшых, працэсах апладнення і выспявання палавых клетак.
Тв.:
Редукция и оплодотворение. Ростов н/Д, 1918;
«Косое» деление у инфузорий // Працы БДУ. 1923. № 4—5;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРА́ЦЬЕВА (Святлана Віталеўна) (н. 7.2.1926, с. Вінограбль Курскага р-на, Расія),
бел. вучоны-псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1978), праф. (1980). Скончыла Ленінградскі ун-т (1950). Працавала ў Камянец-Падольскім, Львоўскім, Драгобыцкім пед. ін-тах. З 1979 заг. кафедры псіхалогіі Гродзенскага ун-та. Даследуе праблемы пед. і ўзроставай псіхалогіі, псіхічнай рэгуляцыі камунікатыўнай дзейнасці, фарміравання прафесіяналізму ў працы з людзьмі. Аўтар павук. дапаможніка «Педагагічная і ўзроставая псіхалогія» (ч. 1—2, 1993—96).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЯНЕ́ЦКАЯ СІМЯО́НАЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рус. стылю. Пабудавана ў 1912—14 з цэглы ў г.Камянец Брэсцкай вобл. Мае 4-часткавую кампазіцыю: квадратны трохнефавы асн. аб’ём, пяцігранная апсіда, трох’ярусная званіца і трапезная. У аб’ёмна-пластычнай структуры храма выкарыстаны формы маскоўскай архітэктуры 17 ст.: званіца (васьмярык на чацверыку) завершана васьмігранным шатром, прарэзаным люкарнамі, з цыбулепадобнай галоўкай, какошнікі, броўкі, закамары асн. аб’ёму, пяцікупалле і інш.Асн. кубападобны аб’ём пастаўлены на высокі цокаль і завершаны светлавым цыліндрычным барабанам. У дэкоры фасадаў выкарыстаны какошнікі, сухарыкі, закамары і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЬКО́ (Сяргей Уладзіміравіч) (н. 29.9.1962, г.Камянец Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і фармакалогіі. Д-рмед.н. (1997). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1985). З 1993 у Віцебскім філіяле н.-д. клінічнага Ін-та радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі (з 1999 дырэктар). Навук. працы па хірургіі, трансплантацыі органаў і тканак з выкарыстаннем пралангаваных прэпаратаў, тэхналогіях атрымання дэпоформ імунасупрэсантаў, цытастатыкаў і антыбіётыкаў, новых біятэхналогіях вытв-сці дыягнастычных прэпаратаў.
Тв.:
Протезирование трахеи. Витебск, 1995 (у сааўт.);
Эндопротезирование дыхательных путей (у сааўт.) // Здравоохранение. 1998. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫ́НСКІ (Антон Пятровіч) (10.6.1906, в. Андрэеўка Чамеравецкага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 14.6.1981),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, пісьменнік. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Камянец-Падольскую саўпартшколу (1926), курсы «Выстрал» (1945) і камандзіраў палкоў (1952). З 1928 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну выконваў спецзаданні ў тыле ворага, з кастр. 1941 камандзір дыверсійнага атрада, які дзейнічаў на чыг. Орша—Барысаў, на Брэсцкім, Баранавіцкім і Лунінецкім чыг. вузлах. З ліст. 1942 ствараў партыз. асобыя атрады і групы ў зах. абласцях Украіны, з 1943 камандзір партыз. злучэння асобага прызначэння. Аўтар кніг-успамінаў.
савецкі ваенна-марскі дзеяч. Адмірал Флоту Сав. Саюза (1967), двойчы Герой Сав. Саюза (1965, 1982). Скончыў Ваенна-марское вучылішча імя Фрунзе (1931), курсы пры Ваенна-марской акадэміі (1941). З 1932 на Ціхаакіянскім, з 1939 на Чарнаморскім флоце. У Вял.Айч. вайну ўдзельнічаў у абароне Адэсы, з ліст. 1942 каманд. 47-й арміяй, у 1943—48 — Азоўскай і Дунайскай ваен. флатыліямі, эскадрай Чарнаморскага флоту. У 1948—55 нач. штаба і каманд. Чарнаморскім флотам. У 1956—85 галоўнакаманд. ВМФ, нам. міністра абароны СССР. Дзярж. прэмія СССР 1980, Ленінская прэмія 1985.
рускі пісьменнік. Пісаў на рус. і ўкр. мовах. Першы твор — аповесць «Падлеткі» (1936). Найб. значны — трылогія «Старая крэпасць» (ч. 1—2, 1937—51; Дзярж. прэмія СССР 1952; фільм «Трывожная маладосць», 1955) пра лёс, прыгоды-выпрабаванні дзяцей у грамадз. вайну, дзейнасць першых камсамольцаў. Аўтар кніг апавяданняў, нарысаў, прысвечаных Вял.Айч. вайне («Граніца ў агні», 1948; «На ваенных дарогах», 1956; «Хто табе здрадзіў?», 1969; «Вішнёвая алея», 1985), дакумент. аповесці «Рэха чорнага лесу» (1963, з І.В.Падаляніным) і інш.Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1975.
Літ.:
Разумневич В. Владимир Беляев: Очерк творчества. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СЕЎ (Васіль Фёдаравіч) (11.1.1927, в. Зарэчча Валагодскай вобл., Расія — 1.2.1991),
рускі і бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1977). Скончыў тэатр. студыю пры Валагодскім драм. т-ры (1944). Працаваў у Волагдзе, Уральску, Камянец-Падольску, Даўгаўпілсе. З 1963 у Магілёўскім абл.драм. т-ры. Яго майстэрства вызначалася ўменнем спасцігаць сутнасць вобраза і псіхалагічна матываваць яго дзеянні, знаходзіць нечаканыя вонкавыя рысы, уласцівыя персанажу. Выконваў драм. і камедыйныя ролі. Сярод іх: палкоўнік Кусонскі («Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Шахматаў («Аперацыя «Мнагажэнец» А.Дзялендзіка), Дасцігаеў («Дасцігаеў і іншыя» М.Горкага), Крогстад («Нора» Г.Ібсена), Акаёмаў («Машачка» А.Афінагенава), маркіз Фарліпопалі («Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні), Дон Луіс («Дон Жуан» Мальера) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШЭ́ВІЧ (Фёдар Іванавіч) (28.8.1905, г.Камянец Брэсцкай вобл. — 23.12.1986),
бел. жывапісец. Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1938). З 1938 выкладчык у маст. вучылішчы, у 1941—45 мастак агітмайстэрні ў Пермі. З 1951 жыў у Мінску, у 1960—66 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Аўтар станковых твораў «Пасля працы» (1954), «Гарманіст ідзе» (1955), «Трывога» (1961), тэматычных карцін «Страляйце, не шкадуйце нас!» (1964), «1941 год» (1967), лірычных пейзажаў «Над Прыпяццю» (1973), «Возера Мураці» (1975) і інш. Стварыў шэраг партрэтаў.
Літ.:
Масленікаў П. Мастак жыццёвасці і праўды // Мастацтва Беларусі. 1983. № 8.