рух цел пад дзеяннем рэактыўнай цягі. У тэхніцы ажыццяўляецца з дапамогай рэактыўных рухавікоў за кошт выцякання газаў, што ўтвараюцца пры згаранні рэактыўнага паліва. Бывае і ў прыродзе сярод жывёл (медуза, каракаціца, кальмар) і раслін (шалёны агурок). Тэорыю Р.р. (рух ракеты зулікам змены яе масы) распрацаваў К.Э.Цыялкоўскі. Скорасць Р.р. v у любы момант часу t вызначаецца формулай Цыялкоўскага: v = u [ln(M1 + M2) − ln(M1 + M)], дзе u — адносная скорасць выцякання газу з рухавіка, M1, M2 і M — адпаведна масы ракеты, згарэлага паліва і паліва, што засталося.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМА́Х,
наўмыснае дзеянне, непасрэдна накіраванае на ўчыненне злачынства, але не даведзенае да канца па прычынах, якія не залежаць ад волі вінаватага; адна са стадый учынення злачынства. У залежнасці ад таго, ці зрабіў вінаваты ўсё, што ён лічыў неабходным для ажыццяўлення свайго намеру, адрозніваюць закончаны і незакончаны З., у залежнасці ад выбраных сродкаў — прыгодны і непрыгодны З. Пакаранне за З. назначаецца паводле закону, які прадугледжвае адказнасць за адпаведнае злачынства, зулікам ступені ажыццяўлення злачыннага намеру і прычын, з-за якіх злачынства не было даведзена да канца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́БАРЧАЯ АКРУ́ГА,
асноўнае звяно тэр. арг-цыі насельніцтва краіны для правядзення выбараў прадстаўнічых органаў улады, кіраўніка дзяржавы. Ад кожнай акругі выбіраецца ўстаноўленая законам колькасць дэпутатаў (норма прадстаўніцтва). Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь ад кожнай выбарчай акругі выбіраецца адзін дэпутат. Акругі ствараюцца Цэнтральнай і тэр. выбарчымі камісіямі па прадстаўленні адпаведных Саветаў з прыкладна роўнай колькасцю выбаршчыкаў і зулікамадм.-тэр. падзелу. Тэр. выбарчай акругі захоўваецца нязменная на працягу ўсяго тэрміну паўнамоцтваў Савета. Выбарчыя акругі на Беларусі падзяляюцца на выбарчыя ўчасткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ГАН Аляксандр Рыгоравіч (н. 12.3.1929, г. Прылукі Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі тэкст. матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1985). Скончыў Маскоўскую тэкст. акадэмію (1954). З 1968 у Віцебскім тэхнал. ун-це. Навук. працы па тэхналогіі прадзення камбінаваных і тэкстураваных хім. нітак. Распрацаваў тэарэт. палажэнні атрымання высокарасцяжных нітак, прагназіравання і мадэлявання ўласцівасцей новых нітак зулікам іх структурных асаблівасцей.
Тв.:
Производство комбинированной пряжи и нити. М., 1981;
Производство комбинированных нитей аэродинамическим способом. М., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УКА́З,
нарматыўны акт кіраўніка дзяржавы або пастаяннага калегіяльнага органа — вышэйшага прадстаўнічага органа дзярж. улады. Павінен адпавядаць Канстытуцыі і законам краіны, а таксама прымацца зулікам норм міжнар. права. У Рэспубліцы Беларусь права выдаваць У. належыць прэзідэнту дзяржавы. Маюць абавязковую сілу, вяршэнства над актамі інш.дзярж. органаў і службовых асоб. Пэўныя У. (аб увядзенні ваен. становішча, абвяшчэнні поўнай або частковай мабілізацыі) падлягаюць зацвярджэнню ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У. або іх асобныя палажэнні, якія разыходзяцца з законам, не маюць юрыд. сілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВЕ́ТНІК,
участак з пасадкамі кветкава-дэкаратыўных раслін, прызначаны для ўпрыгожвання садоў, паркаў, двароў, сядзіб і інш. У залежнасці ад формы, памераў і складу раслін вылучаюць: бардзюры, клумбы, міксбордэры, партэры, рабаткі, жывыя агароджы; элементам К. можа быць газон, які з’яўляецца фонам для кветкавых раслін; К. ландшафтнага (вольнага) стылю — альпінарый. К. спалучаюць з малымі арх. формамі (фантанамі, альтанкамі, дэкар. машчэннем і інш.) або ствараюць з раслін аднаго ці некалькіх відаў (сартоў). Расліны падбіраюць зулікам гарманічнага спалучэння афарбоўкі і памераў кветак і лісця, тэрмінаў і працягласці цвіцення, кліматычных, ландшафтных і інш. умоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІСТАЛАГІ́ЧНАЯ НАМЕНКЛАТУ́РА,
міжнародны класіфікаваны пералік тэрмінаў, якія выкарыстоўваюць у гісталогіі. Прынята на 9-м міжнар. кангрэсе анатамаў у г. Ленінград (1970) на лац., англ. і рус. мовах. Кожнай краіне дадзена права ствараць гісталагічную наменклатуру на нац. мове зулікам перакладу лац. тэрмінаў. Праект Бел. гісталагічнай наменклатуры падрыхтаваны ў 1991 паводле сістэматычнага прынцыпу на бел., лац. і рус. мовах і ўключае 2846 тэрмінаў па цыталогіі, агульнай і прыватнай гісталогіі. Зацверджаны на 2-м з’ездзе анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў Беларусі (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМАВЫ́ РАЦЫЁН,
набор і колькасць кармоў на пэўны прамежак часу (суткі, сезон, год) зулікам патрэб жывёл у пажыўных рэчывах. Распрацоўваюць на аснове дэталізаваных кармавых норм і звестак пра пажыўнасць корму. К.р. наз. збалансаваным, калі цалкам забяспечвае патрэбы жывёлы ў нарміраваных элементах харчавання і адпавядае навукова абгрунтаваным суадносінам паміж імі. На практыцы К.р. часцей складаюць па сярэдніх (па групе ці секцыі) паказчыках жывой масы, прадукцыйнасці і ўзросту жывёл. Пры змене нормы кармлення, пажыўнасці і асартыменту кармоў рацыёны карэкціруюцца.
колькасць цеплаты, якая вылучаецца пры поўным згаранні паліва. Залежыць ад хім. саставу паліва. Адрозніваюць Ц.з. ніжэйшую — без уліку цеплаты, якая затрачваецца на выпарэнне вады, што ўтрымліваецца ў паліве ці ўтвараецца пры яго згаранні, і вышэйшую — зулікам гэтай цеплаты. Ц.з., аднесеная да адзінкі масы (для цвёрдага паліва) ці аб’ёму (для газу) паліва, наз.ўдзельнай Ц.з., вымяраецца метадамі каларыметрыі. Адзінка Ц.з. ў СІ — джоўль, удзельнай Ц.з. — джоўль на кілаграм ці джоўль на кубічны метр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́РГЕЛЬ Сяргей Сяргеевіч (н. 12.2.1944, в. Цімошкава Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм.н. (1992), праф. (1997). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1968). З 1974 у Гомельскім дзярж. ун-це. Навук. працы па оптыцы, магнітаоптыцы і фізіцы крышталёў. Пабудаваў тэорыю аптычных з’яў у магнітаўпарадкаваных крышталях зулікам іх анізатрапіі, гіратрапіі, паглынання і падрашотачнай структуры.
Тв.:
Поляризация электромагнитных волн в поглощающих магнитоупорядоченных кристаллах (разам з Б.В.Бокуцем) // Кристаллография. 1980. Т. 25. № 1;
Чётный эффект Фарадея в магнитоупорядоченных кристаллах // Докл.АНБССР. 1982. Т. 26. № 10.