ЭЛЕКТРАТЭРМІ́Я (ад электра... + грэч. thermē цеплата),
галінаэлектратэхнікі, што ажыццяўляе праектаванне і эксплуатацыю электратэрмічных установак; сукупнасць электратэхнал. працэсаў з выкарыстаннем цеплавога дзеяння эл. энергіі. Да электратэрмічных адносяцца працэсы электраметалургіі, электразваркі (гл.Зварка), электратэрмічнай апрацоўкі і інш.Асн. электратэрмічная ўстаноўка — электрычная печ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСМАЛО́ЎСКАЯГаліна Віктараўна (н. 15.12.1936 г. Горкі Магілёўскай вобл.),
бел. дамрыстка і педагог. Засл. арт. Беларусі (1983). Скончыла Бел. кансерваторыю (1962, клас Г.Жыхарава), з 1963 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Адначасова ў 1960—70 была ў складзе секстэта домраў Бел. тэлебачання і радыё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УФАЛО́ГІЯ (англ. ufology дзейнасць па вывучэнні UFO, ці НЛА — неапазнаных лятальных аб’ектаў),
галіна навукова-тэхн. дзейнасці, якая складаецца са збору, класіфікацыі і спроб інтэрпрэтацыі рознай інфармацыі, у т. л. паведамленняў сведак, пра назіранні НЛА. Адна з праблем У. — мера аб’ектыўнасці паведамленняў і ўзнаўляльнасць назіранняў.
руская спявачка (сапрана). Нар.арт. Расіі (1961), нар.арт.СССР (1966). Вучылася ў В.Гарынай. У 1952—74 салістка Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Аіда, Віялета («Аіда», «Травіята» Дж.Вердзі), Тоска, Чыо-Чыо-сан (аднайм. оперы Дж.Пучыні). Упершыню на маск. сцэне выканала монаоперу «Чалавечы голас» Ф.Пуленка. Першая ўвасобіла вобразы Катарыны («Утаймаванне свавольніцы» В.Шабаліна) і Наташы Растовай («Вайна і мір» С.Пракоф’ева). Здымалася ў фільме-оперы «Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча, выступала як драм. актрыса. Як канцэртная і камерная спявачка выконвала вак. творы П.Чайкоўскага, М.Мусаргскага, Шастаковіча і інш., часта з мужам М.Растраповічам (акампанемент фп.). Ёй прысвечаны творы Шастаковіча, Б.Брытэна. З 1974 жыве ў Парыжы. Аўтар кн. «Галіна. Гісторыя жыцця» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕДАГАГІ́ЧНАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ,
галінапсіхалогіі, якая вывучае заканамернасці развіцця чалавека ў працэсе навучання і выхавання, распрацоўвае псіхал. асновы гэтага працэсу. Як самастойная галіна ведаў пачала складвацца ў сярэдзіне 19 ст., а інтэнсіўна развівацца з 1880-х г. Тэрмін прапанаваў П.Ф.Капцераў у 1874. У структуру П.п. ўваходзяць: псіхалогія выхавання (вывучае змест матывацыйнай сферы асобы дзіцяці, яе накіраванасць, каштоўнасныя арыентацыі, маральныя ўстаноўкі, адрозненні ў самасвядомасці дзяцей, якія выхоўваюцца ў розных умовах і інш.); псіхалогія навучання (даследуе развіццё пазнавальнай дзейнасці асобы ва ўмовах сістэматычнага навучання); псіхалогія настаўніка (вывучае псіхал. аспекты фарміравання прафес.пед. дзейнасці і тыя асаблівасці асобы, якія спрыяюць або перашкаджаюць гэтай дзейнасці). Вынікі псіхолага-пед. даследаванняў выкарыстоўваюцца пры канструяванні зместу і метадаў адукацыі, стварэнні вучэбных дапаможнікаў, распрацоўцы сродкаў дыягностыкі і карэкцыі псіхічнага развіцця асобы. Гл. таксама Псіхалогія.
Літ.:
Стоунс Э. Психопедагогика: Пер. с англ.М., 1984;
Менчинская Н.А. Проблемы учения и умственного развития школьника. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛАДЗІ́ЛЬНАЯ ТЭ́ХНІКА,
галіна тэхнікі, звязаная з атрыманнем і выкарыстаннем штучнага ахаладжэння ў межах ад 10 да -150 °C. Больш нізкія т-ры — галінакрыягеннай тэхнікі. Крыніцы холаду — халадзільныя машыны і ахаладжальныя рэчывы, у якіх працэсы раставання (напр., вадзяны лёд), сублімацыі (цвёрдая вуглекіслата — сухі лёд) або растварэння (ахаладжальныя сумесі) працякаюць пры т-рах ніжэй за 0 °C.
Сродкі Х.т.: халадзільныя ўстаноўкі, прамысл. і быт.халадзільнікі, лёдагенератары, тэрмабаракамеры, электронныя тэрмабатарэі, кандыцыянеры, замарожвальныя трубы (калонкі) і інш. Сродкі і метады Х.т. выкарыстоўваюць у хім. (вытв-сць азотнай і хлорнай кіслот, сінт. каўчукоў, штучных валокнаў і інш.), харч. (вытв-сць, транспартаванне, замарожванне харчовых прадуктаў і іх захоўванне), нафтаперапрацоўчай і газавай прам-сці, у медыцыне, біялогіі, спорце, буд-ве (для замарожвання ваданосных грунтоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАДАГЕНЕ́З (ад грэч. klados галіна + ...генез),
форма эвалюцыі арганізмаў, што праз адаптыўную радыяцыю прыводзіць да ўтварэння з адной групы (таксона) некалькіх у межах папярэдняга ўзроўню арганізацыі. Тэрмін «К.» прапанаваны ням. біёлагам Б.Рэншам (1947). Уключае ўсякае павелічэнне разнастайнасці форм у працэсе эвалюцыі. Паняцце К. блізкае да ідыяадаптацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЛКЛЕ́НДСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
халоднае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак. каля паўд.-ўсх. берагоў Паўд. Амерыкі, галінаЗаходніх Вятроў цячэння. Накіравана ад Фалклендскіх (Мальвінскіх) а-воў да зал. Ла-Плата. Сярэдняя т-ра вады зімой 4—10 °C, летам 8—15 °C. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Вял. колькасць айсбергаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУСІ́МСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне Японскага м., зах.галіна цячэння Курасіо. Накіравана з Пд на Пн уздоўж зах. берагоў Японіі. Уплывае на павышэнне т-ры вады ва ўсх.ч. Японскага м. на 5—6 °C зімой, на 1—3 °C летам. Скорасць да 1 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКШЭЙДЭРЫ́Я (ням. Markscheiderei ад Mark мяжа + scheiden раздзяляць),
галіна горнай навукі, звязаная з прасторава-геам. вымярэннямі (маркшэйдэрскімі здымкамі) у нетрах Зямлі або на ўчастках яе паверхні пры распрацоўцы і эксплуатацыі радовішчаў карысных выкапняў і горных работах. Маркшэйдэрскія работы выконваюць з дапамогай дальнамераў, нівеліраў, тэадалітаў, лазерных прылад і інш.