ЗАДУБРО́ЎЕ,

вёска ў Віцебскім р-не, на аўтадарозе Віцебскг.п. Сураж. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 36 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Віцебск. 638 ж., 232 двары (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 6, с. 499

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯЎКО́ (Вольга Мікалаеўна) (н. 21.5.1947, в. Астравок Капыльскага р-на Мінскай вобл.),

бел. археолаг. Канд. гіст. н. (1980). Скончыла БДУ (1972). З 1970 у Ін-це гісторыі Нац. АН Беларусі. Вывучае гісторыю Віцебскай зямлі, яе матэрыяльную культуру 14—18 ст. Даследавала стараж. бел. гарады (Віцебск, Орша, Гарадок, Талачын, Копысь), замкі (Езярышча, Смальяны, Шклоў), стараж. пабудовы Куцеінскага (Орша) і Святадухаўскага (Віцебск) манастыроў, гарадзішчы, курганныя могільнікі, селішчы паўн.-ўсх. Беларусі жал. веку і часоў сярэдневякоўя. Аўтар кніг «Віцебская кафля XIV—XVIII стст.» (1981), «Віцебск XIV—XVIII стст.» (1984), «Сярэдневяковае ганчарства паўночна-ўсходняй Беларусі» (1992), «Сярэдневяковая Орша і яе наваколле» (1993) і інш.

т. 9, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Народная харавая капэла настаўнікаў (Віцебск) 3/111

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Васкрасенская царква (Віцебск, 17 ст.) 3/110

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Васкрасенская царква (Віцебск, 18 ст.) 3/111

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Троіцкая царква (Віцебск) 2/154; 3/111

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Світанне» (аб’яднанне бытавых паслуг, Віцебск) 2/495

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЦЕБСКАЯ АКРУ́ГА,

адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—30. Утворана 17.7.1924. Цэнтр — г. Віцебск. Пл. акругі 11,4 тыс. км². Нас. 583,4 тыс. чал. (1926). Уключала 12 раёнаў (Бешанковіцкі, Віцебскі, Высачанскі, Гарадоцкі, Езярышчанскі, Лёзненскі, Лосвідскі, Мяжанскі, Сенненскі, Сіроцінскі, Суражскі, Чашніцкі), 3 гарады (Віцебск, Гарадок, Сянно), 5 мястэчак, 131 сельсавет. Акр. газ. «Заря Запада». 26.7.1930 Віцебская акруга скасавана.

т. 4, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯЛІ́КІЯ ЛЁТЦЫ,

вёска ў Віцебскім р-не, на аўтадарозе Віцебск—Полацк. Цэнтр Лятчанскага с/с. За 14 км на З ад г. Віцебск, 2 км ад чыг. ст. Лётцы. 524 ж., 163 двары (1996). Сярэдняя школа і школа-інтэрнат, б-ка, аддз. сувязі. За 3 км ад вёскі кліматычна-бальнеагразевы курорт «Лётцы» на базе Ляшчанскага радовішча мінер. вод.

т. 4, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НІН (Яўхім Сямёнавіч) (8.10.1894 або 21.10.1897, г. Віцебск — 29.12.1937),

бел. графік. Вучыўся ў Політэхн. ін-це ў Петраградзе (1916—18), Віцебскай школе-майстэрні Ю.​Пэна (1920—21). Выкладаў у Віцебскім маст. вучылішчы (1920—37). У 1937 рэпрэсіраваны, у 1958 рэабілітаваны. Працаваў пераважна ў тэхніцы дрэварыта. Стварыў шмат краявідаў Віцебска, жанравых сцэн, партрэтаў, экслібрысаў. Творы вызначаюцца дасканаласцю штрыхоўкі, дакладнасцю форм, багатай танальнасцю, эмацыянальнасцю маст. вобразаў. Сярод твораў: серыі дрэварытаў «Стары Віцебск» (1926—28), «Помнікі драўлянага дойлідства Беларусі» (1927—28), «Вайна» (1932), партрэты старога (1928), Гамера (1935), серыя акварэлей «Віцебск» (1932), жывапіснае палатно «Цэх Віцебскай фабрыкі акуляраў» (1935), экслібрысы і інш.

Літ.:

Шматаў В.Ф. Беларуская графіка 1917—1941 гг. Мн., 1975.

П.​М.​Герасімовіч.

Я.С.Мінін Успенскі сабор у Віцебску. 1927.

т. 10, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)