КЫЗЫ́Л-ТАЙГА́,
найбольш высокая горная вяршыня Зах. Саяна ў Рэсп. Тыва, Расія. Выш. 3121 м. Складзена з метамарфізаваных пясчанікаў, алеўралітаў і кангламератаў. На схілах — кары, трогі; на вяршыні — каменныя россыпы. Расліннасць горнай тундры.
т. 9, с. 69
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛАСЕ́Н (Mulhacén),
найбольш высокая вяршыня на Пірэнейскім п-ве ў хр. Сьера-Невада, на Пд Іспаніі. Выш. 3478 м. Складзена з крышт. сланцаў. На Пн схіле невял. лавінны ледавік, самы паўднёвы ў Еўропе.
т. 11, с. 21
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭВАЛЮ́ЦЫІ ПІК,
самая высокая вяршыня Язгулемскага хрыбта, на Паміры, у Таджыкістане. Выш. 6974 м. Ледавікі (Грум-Гржымайла і інш.). Паўн.-зах. схіл знаходзіцца насупраць ледавіка Федчанкі, паўд. стромка абрываецца да даліны р. Бартанг.
т. 13, с. 538
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́МІТ (англ. summit літар. — вяршыня),
англамоўнае вызначэнне двух- або шматбаковай сустрэчы ў вярхах (кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў), пашыранае з канца 1980-х г. у бел., рус. і інш. мовах краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
т. 14, с. 139
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛХАЦЗЕ́,
вяршыня ў Вял. Гімалаях, на мяжы Непала і Кітая. Выш. 8545 м (па інш. звестках 8501 м). Складзена з крышт. парод. Ледавікі. Упершыню пакорана швейц. альпіністамі Э.Рэйсам і Ф.Лусінгерам у 1956.
т. 9, с. 381
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАК-КІ́НЛІ (McKinley),
вяршыня ў Аляскінскім хрыбце ў ЗША, найвыш. ў Паўн. Амерыцы. Выш. 6193 м. Складзена з гранітаў. Каля падножжа — хваёвыя лясы, вышэй 1300—1500 м — вечныя снягі і ледавікі. Нац. парк Дэналі.
т. 9, с. 538
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМБА́Й-УЛЬГЕ́Н,
вяршыня ў зах. частцы Галоўнага, або Водападзельнага, хр. Вял. Каўказа, каля вытокаў р. Тэберда. Выш. 4046 м. Складзена з гнейсаў, крышт. сланцаў, гранітаў. Укрыта вечнымі снягамі і ледавікамі. Каля падножжа гары Дамбайская паляна.
т. 6, с. 28
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЫМА́РА,
вяршыня Вял. Каўказа ў Грузіі, за 9 км на З ад гары Казбек. Выш. 4780 м. Складзена з гліністых сланцаў, метамарфічных парод і дыябазаў. Укрыта снегам, на схілах ледавікі (агульная пл. зледзянення 37 км²).
т. 6, с. 96
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЧЭНДЖА́НГА,
горны масіў і вяршыня ў Вял. Гімалаях, на мяжы Непала і Індыі (штат Сікім). Выш. 8585 м. Вострыя вяршыні, стромкія схілы. Складзена з гнейсаў, гранітаў, крышт. сланцаў. Буйныя далінныя ледавікі Зему (даўж. каля 30 км), Канчэнджанга і інш.
т. 8, с. 16
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗТАГАТА́,
другая па вышыні вяршыня горнага масіву Кангур у Кашгарскім хр. Зах. Куньлуня, на З Кітая. Выш. 7555 м. Складзена з гнейсаў і крышт. сланцаў, укрыта шматлікімі ледавікамі і снежнікамі. На схілах друзавая халодная пустыня, па цяснінах — хмызняковая расліннасць.
т. 11, с. 14
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)