АРХІ́ПЕНКА Валерый Іванавіч (н. 29.1.1942, пас. Фершампенуаз Чэлябінскай вобл., Расія),
фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1993). Скончыў БДУ (1964). З 1965 у Ін-це фізікі, з 1993 у Ін-це малекулярнай і ат. фізікі АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы газавага разраду і ўзаемадзеяння эл.-магн. хваляў з плазмай, аптычным прыладабудаванні.
Тв.:
Экспериментальное исследование механизма абсолютной параметрической неустойчивости неоднородной плазмы (у сааўт.) // Журн. эксперим. и теор. физики. 1987. Т. 93, вып. 10.
т. 1, с. 526
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕСКЕ́ВІЧ Валерый Георгіевіч (н. 19.8.1951, г. Брэст),
бел. архітэктар. Скончыў Брэсцкі інж.-буд. ін-т (1973). Працаваў у Гродзенскім філіяле ін-та «Белкалгаспраект», з 1974 у ін-це «Брэстграмадзянпраект» (з 1986 гал. архітэктар праектаў). Асн. работы (усе ў Брэсце): комплекс гаражоў (1978), будынак выд-ва газ. «Зара» (1984), жылы дом на бульвары Касманаўтаў (1985), Брэсцкі аэравакзал (1986, Дзярж. прэмія Беларусі 1988) — усе ў сааўт. Прэмія міжнар. конкурса ЮНЕСКА і Міжнар. саюза архітэктараў «Жыллё — заўтра» (1984).
т. 8, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАС Валерый Паўлавіч (н. 12.10.1950, г. Ашмяны Гродзенскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1973). З 1974 у Ін-це ядз. энергетыкі, з 1991 у Ін-це радыяцыйных фіз.-хім. праблем Нац. АН Беларусі. Навук. працы па тэрмамеханіцы гетэрагенных сістэм і рэактарабудаванні. Распрацаваў фіз.-матэм. асновы праектавання ядз. рэактараў з мікрацеплавылучальнымі элементамі. Прапанаваў аўтаматызаваную сістэму інфрачырв. выпрамянення для лакальнага забеспячэння тэмпературных умоў у аптычнай і радыёэлектроннай вытв-сці.
т. 8, с. 381
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЖДЗЕ́СТВЕНСКІ Валерый Ільіч (н. 13.2.1939, С.-Пецярбург),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1976), лётчык-касманаўт СССР (1976). Палкоўнік ВПС (з 1993 у адстаўцы). Скончыў Вышэйшае ваенна-марское інж. вучылішча імя Ф.Э.Дзяржынскага (1961). З 1965 у атрадзе касманаўтаў. З 1981 нач. упраўлення Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 14—16.10.1976 з В.Дз.Зудавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-23» як бортінжынер. Правёў у космасе 2 сут.
У.С.Ларыёнаў.
т. 13, с. 249
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПЧАРЫ́ЦА Валерый Пятровіч (н. 16.3.1947, г. Уладзівасток, Расія),
бел. трубач. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыў Мінскі ін-т культуры (1986). З 1967 артыст Ансамбля песні і танца Унутр. войск МУС Украіны, з 1970 — Дзярж. эстр. аркестра Арменіі. З 1977 артыст ансамбля «Тоніка» пад муз. кіраўніцтвам А.Эскіна ў канцэртна-гастрольным аб’яднанні «Мінск-канцэрт» пры Бел. філармоніі, з 1980 — аркестра Мінскага цырка, з 1987 — Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Беларусі пад кіраўніцтвам М.Фінберга.
т. 17, с. 497
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГУ́ДЗІН Валерый Рыгоравіч (н. 29.8.1937, г. Катоўск Адэскай вобл., Украіна),
расійскі спявак (тэнар). Нар. арт. Расіі (1976). Нар. арт. СССР (1983). Скончыў Новасібірскую кансерваторыю (1965), з 1976 выкладае ў ёй (з 1984 праф.). З 1961 саліст Новасібірскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Вакула («Ноч перад Раством» М.Рымскага-Корсакава), Алег Баян («Клоп» Э.Лазарава), Вася («Алчына песня» Г.Іванова) і інш.
т. 18, кн. 1, с. 232
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў Валерый Аляксеевіч (12.4.1906, г. Нікольск Валагодскай вобл., Расія — 1985),
расійскі геолаг. Брат Ю.А.Кузняцова. Акад. АН СССР (1970, чл.-кар. 1958). Скончыў Томскі ун-т (1932). З 1958 у Ін-це геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення АН СССР. Навук. працы па тэктанічнай будове, магматызме і металагеніі Алтае-Саянскай складкавай вобласці. Дзярж. прэмія СССР 1983.
Тв.:
Геотектоническое районирование Алтае-Саянской складчатой области // Вопросы геологии Азии. М., 1954. T. 1;
Гипербазиты Алтае-Саянской складчатой области. М., 1958 (у сааўт.).
т. 8, с. 562
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕЎ Валерый Аксёнавіч (н. 8.1.1939, Мінск),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Д-р с.-г. н. (1988). Скончыў БСГА (1962). З 1962 у Бел. НДІ пладаводства (у 1974—90 заг. аддзела). Навук. працы па селекцыі пладовых культур. Сааўтар сартоў слівы Нарач, Кромань, Далікатная і інш.; гібрыднай алычы Ветразь, Мара, Віцьба і інш.
Тв.:
Сліва ў вашым садзе. Мн., 1994;
Результаты и перспективы селекции плодовых культур в Республике Беларусь // Плодоводство: Науч. тр. БелНИИП. 1995. Т. 10.
т. 10, с. 228
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПКО́Ў Валерый Іванавіч (3.2.1908, Масква — 12.12.1984),
расійскі вучоны ў галіне электратэхнікі. Акад. АН СССР (1966; чл.-кар. з 1953). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Маскоўскі энергет. ін-т (1930). З 1932 ва Усесаюзным эл.тэхн. ін-це, на прадпрыемствах ваен. прам-сці. З 1943 у Энергет. ін-це АН СССР. Навук. працы па тэхніцы высокіх напружанняў, эл. разрадах у газах пры высокіх напружаннях, моцных эл. палях і далёкіх эл. перадачах, электронна-іоннай тэхналогіі. Дзярж. прэмія СССР 1983.
т. 12, с. 64
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫШЧАПЁНАК Валерый Георгіевіч (15.11.1921, г. Омск, Расія — 7.11.2000),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1971). Скончыў Бел. кансерваторыю (1955). З 1955 саліст ансамбля песні і танца БВА, у 1956—58 і ў 1968—81 саліст хору Бел. тэлебачання і радыё, у 1958—68 — Дзяржтэлерадыё Беларусі. Рэпертуар складаўся з песень і рамансаў бел. кампазітараў, бел. нар. песень. Выканаў партыі Паўла, Андрэя, Шата ў радыёмантажах опер «Павел Карчагін» П.Падкавырава, «Андрэй Касценя» М.Аладава, аперэты «Алазанская даліна» Ю.Бяльзацкага.
т. 13, с. 88
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)