ХЕ́ВЕШЫ (Hevesy) Дзьёрдзь (Георг; 1.8.1885, Будапешт — 5.7.1966),

венгерскі радыяхімік. Ганаровы чл. Венг. АН (1945). Замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1939). Скончыў Будапешцкі ун-т (1908). Праф. ун-таў у Будапешце (1918), Капенгагене (1920—26, 1934—43), Фрайбургу (1926—34), Стакгольме (з 1943). Навук. працы ў галіне радыяхіміі. Прапанаваў метад ізатопных індыкатараў (мечаных атамаў) і выкарыстаў яго для біял. даследаванняў (1913). Адкрыў хім. элемент гафній (з нідэрл. фізікам Дз.​Костэрам), магчымасць выкарыстання цяжкай вады для вызначэння воднага балансу ў жывых арганізмах (1941). Нобелеўская прэмія 1943. Міжнар. прэмія «Атам для міру» (1959).

Дз.Хевешы.

т. 17, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Э́ТВЕШ (Eötvös) Лоранд (Роланд) фон (27.7.1848, Будапешт — 8.4.1919),

венгерскі фізік. Чл. Венгерскай АН (1883) і яе прэзідэнт (1899—1905). Вучыўся ў Будапешцкім і Гайдэльбергскім ун-тах. З 1871 у Будапешцкім ун-це (з 1872 праф.). Навук. працы па тэорыі капілярнасці, гравітацыі і геафізіцы. Устанавіў залежнасць малекулярнай паверхневай энергіі ад т-ры (1886; закон Э.). Вынайшаў гравітацыйны варыёметр, эксперыментальна ўстанавіў роўнасць гравітацыйнай і інертнай мас (1890—1906). Вывучаў размеркаванне мас у горных хрыбтах. Заснавальнік і першы прэзідэнт (з 1891) Венгерскага матэм. і фіз. т-ва. Яго імем названы Будапешцкі ун-т і пазасістэмная адзінка градыента сілы цяжару — этвеш.

т. 18, кн. 1, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ГНЕР (Wigner) Юджын (Эўген) Пол (17.11.1902, Будапешт),

амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл. Нац. АН ЗША. Скончыў Вышэйшае тэхн. вучылішча ў Берліне (1925). У 1930—71 у Прынстанскім ун-це (з 1938 праф.), у 1942—45 у Чыкагскім ун-це. Навук. працы па квантавай механіцы, электрадынаміцы, ядз. фізіцы і фізіцы элементарных часціц. Абгрунтаваў магчымасць працякання ланцуговай ядз. рэакцыі дзялення. У складзе групы Э.Фермі ўдзельнічаў у буд-ве першага ядз. рэактара ў Чыкага. Нобелеўская прэмія 1963.

Тв.:

Рус. пер. — Физическая теория ядерных реакторов. М., 1961 (разам з А.​Вейнбергам);

Теория групп и ее приложения к квантово-механической теории атомных спектров. М., 1961;

Этюды о симметрии. М., 1971.

Ю.П.Вігнер.

т. 4, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́РАЙІ, Каральі (Károlui) Міхай (4.3.1875, Будапешт — 18.3.1955), венгерскі паліт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Граф. У 1906—18 дэп. парламента. З кастр. 1918 кіраўнік Нац. савета з прадстаўнікоў розных партый, а пасля перамогі рэвалюцыі ў Венгрыі (31.10.1918) — кіраўнік урада; у студз.—сак. 1919 прэзідэнт Венг. рэспублікі. Пасля абвяшчэння Венг. сав. рэспублікі (24.3.1919) эмігрыраваў. За мяжой выступаў супраць дыктатуры М.​Хорці (1920—44), удзельнічаў у антыфаш. і антываен. руху, у т. л. ўзначальваў «Рух за дэмакратычную Венгрыю» ў Вялікабрытаніі (1943). З 1946 зноў на радзіме, у 1947—49 венг. пасланнік у Парыжы. Пратэстуючы супраць паказальнага працэсу Л.Райка і рэпрэсіўнага кіраўніцтва М.Ракашы, выйшаў у адстаўку і застаўся ў эміграцыі.

т. 8, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕ́РТЫЦ, Кёртыс (Curtiz) Майкл

[сапр. Кертэс (Kertész) Міхай; 24.12.1888, Будапешт — 10.4.1962],

амерыканскі рэжысёр. Вучыўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў. Быў акцёрам венг. Нац. т-ра. У 1912—19 ставіў фільмы ў Венгрыі. З 1922 у краінах Зах. Еўропы, з 1926 у ЗША. Здымаў вестэрны («Вірджынія сіці», 1940; «Каманчэрас», 1961), гіст. драмы («Сцежка на Санта-Фе», 1940), экранізацыі гіст. твораў («Марскі воўк» паводле Дж.​Лондана, 1941), сац. драмы («Хаціна ў бавоўніку», 1932, у сав. пракаце «Здрада Марвіна Блейка»; «Анёлы з бруднымі тварамі», 1938), героіка-прыгодніцкія фільмы («Капітан Блад», 1935, у сав. пракаце «Адысея капітана Блада»; «Прыгоды Робін Гуда», 1938; «Касабланка», 1943, прэмія «Оскар»).

т. 8, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРНУШЭ́ВІЧ Арнольд Пятровіч (15.1.1933, Мінск — 2.9.1991),

бел. спартсмен і трэнер (фехтаванне на шаблях). Майстар спорту СССР (1956), засл. трэнер Беларусі (1966). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1957). З 1967 трэнер Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства. Бронз. прызёр XVII Алімп. гульняў у камандным першынстве (1960, Рым), чэмпіянату свету ў асабістым першынстве (1958, г. Філадэльфія, ЗША). Чэмпіён свету (1961, г. Турын, Італія), сярэбраны (1959, Будапешт) і бронз. (1962, Буэнас-Айрэс) прызёр чэмпіянатаў свету ў камандным першынстве. Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР у асабістым першынстве (1959), СССР у асабістым (1962) і камандным (1958, 1962, 1964, 1966) пяршынствах. Сярод выхаванцаў чэмпіён Спартакіяды народаў СССР У.​Расолька.

т. 17, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАБЗО́Н Іосіф Давыдавіч (н. 11.9.1937, г. Часаў Яр Данецкай вобл., Украіна),

расійскі эстр. спявак, педагог. Нар. арт. Расіі (1980), нар. арт. Украіны (1991), нар. арт. СССР (1987). Скончыў Муз.-пед. ін-т імя Гнесіных (1973; цяпер Рас. акадэмія музыкі), з 1984 выкладае ў акадэміі (праф.). З 1959 саліст Усесаюзнага радыё, з 1962 у Москанцэрце, з 1989 саліст, маст. кіраўнік канцэртнага аб’яднання «Масква». Прапагандыст і першы выканаўца песень А.​Пахмутавай, А.​Астроўскага, А.​Фельцмана, Я.​Фрэнкеля, Э.​Калманоўскага, М.​Тарывердыева і інш. 1-я прэміі на міжнар. фестывалях эстр. песні ў г. Сопат (Польшча, 1964) і «Залаты Арфей» (Балгарыя, 1968), Міжнар. конкурсу сав. эстр. песні (Будапешт, 1966). Дзярж. прэмія СССР 1984.

т. 7, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛІМ Рамуальд Іосіфавіч (н. 25.5.1933, в. Хвоева Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),

бел. спартсмен (лёгкая атлетыка, кіданне молата). Засл. майстар спорту СССР (1964), майстар спорту СССР міжнар. класа (1965). Засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1956). З 1997 праф.кансультант Акадэміі фіз. выхавання і спорту. Чэмпіён XVIII (1964, Токіо) і сярэбраны прызёр XIX (1968, Мехіка) Алімп. гульняў. Чэмпіён (1966, Будапешт) і сярэбраны прызёр (1969, Афіны) чэмпіянатаў Еўропы па лёгкай атлетыцы. Уладальнік Кубкаў Еўропы (1965, Осла; 1967, Кіеў). Чэмпіён (1967, 1971), бронз. прызёр (1963) Спартакіяд народаў СССР, чэмпіён (1966—68, 1971), сярэбраны прызёр (1965, 1969) чэмпіянатаў СССР па лёгкай атлетыцы. Рэкардсмен свету, Еўропы, СССР.

т. 8, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЯРЭДНЕДУНА́ЙСКАЯ РАЎНІ́НА, Венгерская нізіна. Знаходзіцца ў бас. сярэдняга цячэння р. Дунай (ад Венскага Лесу на ПнЗ да Жалезных Варот на ПдУ), пераважна ў Венгрыі, часткова ў Аўстрыі, Славакіі, Румыніі, Сербіі, Харватыі. Асобныя часткі С.р. наз. Альфёльд, Дунантуль, Кішальфёльд. Пл. каля 200 тыс. км². Выш. 100—200 м. Тэктанічная ўпадзіна, запоўненая лёсавымі і алювіяльнымі адкладамі. Паверхня плоская або слаба ўзгорыстая, астраўныя горы (выш. да 757 м). Сярэднія т-ры студз. -2 °C, ліп. 22 °C. Ападкаў 500—600 мм, у гарах да 900 мм за год. На тэр. С.р. воз. Балатан з курортным раёнам. Участкі лесастэпаў і стэпаў. Інтэнсіўнае земляробства (пасевы пшаніцы, кукурузы; садаводства, вінаградарства). Радовішчы баксітаў, нафты і газу, бурага вугалю. Буйны горад — Будапешт.

т. 15, с. 359

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯНО́ЎСКІ Вячаслаў Яўгенавіч (н. 24.8.1957, г. Віцебск),

бел. спартсмен (бокс; вагавая катэгорыя да 63,5 кг). Засл. майстар спорту СССР (1988). Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1985). Чэмпіён XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул). Чэмпіён свету (1995 і 1997, Кіеў; 1996, Алма-Ата). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1987, г. Мілан, Італія), бронз. прызёр (1985, Будапешт). Уладальнік Кубка свету (1987, Бялград). Сярэбраны прызёр міжнар. спаборніцтваў «Дружба» (1984, Гавана). Бронз. прызёр Спартакіяды народаў СССР (1983). 2-разовы чэмпіён СССР (1987, г. Каўнас, Літва; 1988, Ташкент). Уладальнік Кубка СССР (1986). У 1989—92 выступаў у Японіі на прафес. рынгу, 6-разовы чэмпіён Японіі (1990—92). Ў 1992—94 выступаў у Германіі, пераможца першынства Германіі сярод прафесіяналаў (1994).

В.Я.Яноўскі.

т. 18, кн. 1, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)