ДЫЯЛЕКТАЛО́ГІЯ (ад дыялект + ...логія),

раздзел мовазнаўства, які вывучае дыялекты. Бел. Д. вылучылася з фалькларыстыкі і этнаграфіі ў канцы 19 ст.

Фактычныя звесткі пра жывую вусную мову беларусаў пачалі назапашвацца ў фалькл.этнагр. запісах 1-й пал. 19 ст. Такая спадарожная рэгістрацыя бел. дыялектнай мовы была асноўнай да пач. 20 ст. (З.​Я.​Даленга-Хадакоўскі, І.​І.​Шыдлоўскі, М.​А.​Дзмітрыеў, Я.​Чачот, П.​М.​Шпілеўскі, А.​Кіркор. Р.​С.​Зянькевіч, П.​В.​Шэйн, П.​А.​Бяссонаў, М.​Я.​Нікіфароўскі, Е.​Р.​Раманаў, М.​А.​Янчук, М.​В.​Доўнар-Запольскі, А.​Я.​Багдановіч, М.​Федароўскі і інш.). Спробы лінгвістычнага даследавання сабраных матэрыялаў адносяцца да 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. (І.​І.​Насовіч, М.​А.​Коласаў, К.​Ю.​Апель, І.​А.​Нядзёшаў, Раманаў, У.​М.​Дабравольскі, А.​К.​Сержпутоўскі, І.​А.​Сербаў). Заснавальнікам бел. Д. стаў Я.Ф.Карскі. Пытанні бел. Д. асвятляліся таксама ў працах па рускай (усх. слав.) гісторыі і Д. (А.​І.​Сабалеўскі, А.​А.​Шахматаў, В.​А.​Багародзіцкі). Важнае значэнне мелі працы Маск. дыялекталагічнай камісіі (М.​М.​Дурнаво, М.​М.​Сакалоў, Дз.​М.​Ушакоў).

У сав. час працягвалася вывучэнне гаворак паасобных раёнаў Беларусі, у т. л. бел.-ўкр. і бел.-рус. моўных сумежжаў (П.​А.​Бузук, П.​А.​Растаргуеў), бел. міждыялектнай зоны пераходных гаворак (І.​В.​Воўк-Левановіч, С.​М.​Некрашэвіч). Выконвалася шырокая праграма збірання дыялектнай лексікі, распрацаваная камісіяй Інбелкульта па складанні слоўніка жывой бел. мовы. Выйшлі (з 16 запланаваных) «краёвыя» слоўнікі Віцебшчыны (М.​І.​Каспяровіч), Чэрвеньшчыны (М.​В.​Шатэрнік), Калінінскай акр. і ўсх. Магілёўшчыны (І.​К.​Бялькевіч), зах. Браншчыны (Растаргуеў). Узнікла новая галіна Д. — лінгвістычная геаграфія, «Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі» Бузука (1928) — першы нац. атлас у слав. Д. У пасляваен. часы дэталёва абследавана мова паасобных раёнаў і абласцей Беларусі і прааналізаваны шэраг катэгорый і з’яў дыялектнай мовы — назоўнік, прыметнік, займеннік, дзеяслоў, словаўтварэнне, сінтаксіс, гукі, аканне (М.​В.​Бірыла, Ю.​Ф.​Мацкевіч, Н.​Т.​Вайтовіч і інш.). У галіне лексікалогіі і лексікаграфіі праводзіцца збіранне матэрыялаў, якія друкуюцца ў выглядзе дыялектных слоўнікаў, дыялектных лексікаграфічных зборнікаў («Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча», т. 1—5, 1979—86; «Тураўскі слоўнік», т. 1—5, 1982—87, «Дыялектны слоўнік», вып. 1—3, 1959—70, Ф.​М.​Янкоўскага, асобныя зборы лексікі і фразеалогіі Мсціслаўшчыны Г.​Ф.​Юрчанкі і інш.). Створаны комплекс фундаментальных лінгвагеаграфічных прац: «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы», «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69), «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (т. 1—4, 1993—97, выд. працягваецца) і інш. З 1970-х г. даследуюцца тэматычныя групы дыялектных слоў, лексіка старых рамёстваў, лексічныя сувязі бел. гаворак з інш. мовамі і іх дыялектамі. Новы кірунак бел. Д. — вывучэнне сучаснага мясц. маўлення і моўнай сітуацыі ў сельскіх рэгіёнах і гарадах рэспублікі.

Літ.:

Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мн., 1964;

Блінава Э.Д., Мяцельская Е.С. Беларуская дыялекталогія. 2 выд. Мн., 1980.

А.​А.​Крывіцкі.

т. 6, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВАНО́Ў (Яўген Пятровіч) (н. 21.1.1939, в. Дзернавая Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне гематалогіі і пералівання крыві. Д мед. н. (1973), праф. (1974). Чл. Нью-Йоркскай АН (1995), ганаровы д Бірмінгемскага ун-та (1991, Вялікабрытанія). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1962). З 1988 дырэктар Бел. НДІ гематалогіі і пералівання крыві. Навук. працы па клінічнай гематалогіі, гемастазіялогіі, эпідэміялогіі, лейкеміі ў сувязі з Чарнобыльскай катастрофай, трансплантацыі касцявога мозга.

Тв.:

Диагностика нарушений гемостаза. Мн., 1983;

Руководство по гемостазиологии. Мн., 1991.

т. 7, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯНЬКО́Ў (Вячаслаў Іванавіч) (1.10. 1915, г. Алматы, Казахстан — 14.8. 1969),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарнай мікрабіялогіі. Д вет. н. (1961), праф. (1967). Скончыў Алма-ацінскі вет. ін-т (1941). З 1966 заг. аддзела Бел. н.-д. вет. ін-та. Навук. працы па патагенезе, імунітэце і прафілактыцы яшчуру, бруцэлёзу, вібрыёзу, інфекц. атрафічнага рыніту і анаэробных інфекцыях жывёл. Прапанаваў тыпаспецыфічныя сывараткі і вакцыны для дыягностыкі і прафілактыкі інфекц. энтэратаксеміі.

Тв.:

Анаэробные желудочно-кишечные заболевания молодняка сельскохозяйственных животных. Мн., 1974 (разам з В.​А.​Ляньковай).

т. 9, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́РНАЙ І ХІМІ́ЧНАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ І ПРАЕ́КТНА-КАНСТРУ́КТАРСКІ ІНСТЫТУ́Т, «Белгорхімпрам». Засн. ў 1971 у Мінску на базе Салігорскай н.-д. лабараторыі (з 1962). Да 1992 Бел. філіял усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та галургіі. Н.-д. работы вядуцца ў галіне здабычы і перапрацоўкі калійных руд, распрацоўкі аўтаматызаваных сістэм і сродкаў кіравання тэхнал. працэсамі, вытв-сці розных відаў прадукцыі з выкарыстаннем хім. працэсаў.

Асн. кірункі дзейнасці: выкананне н.-д., праектных, канструктарскіх, разведвальных работ пры распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі па аб’ектах прамысл., жыллёва-грамадзянскага і інш. прызначэння.

С.​М.​Лажэчка.

т. 5, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯЛЯ́ЕЎ (Васіль Іванавіч) (н. 3.1.1926, Мінск),

бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д тэхн. н. (1970), праф. (1972). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1948). З 1951 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па мех. і тэхнал. уласцівасцях металаў, па кантактным узаемадзеянні металаў і сплаваў.

Тв.:

Высокоскоростная деформация металлов. Мн., 1976 (у сааўт.);

Диаграмма состояния железоуглеродистых сплавов. Мн., 1992.

т. 3, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАСМА́НАЎ (Іван Антонавіч) (26.10.1917, пас. Амутнінск Удмурцкай Рэспублікі — 5.7.1974),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1970), праф. (1971). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1957). З 1946 на Мінскім трактарным з-дзе, з 1963 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Асн. працы па пытаннях бухгалтарскага ўліку, калькулявання і сабекошту прамысл. прадукцыі, эканомікі машынабудавання, эканам. аналізу.

т. 2, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯТЧА́ННІКАЎ (Кім Аляксандравіч) (9.5.1924, в. Рэпкі Валынскай вобл., Украіна — 13.12.1981),

бел. вучоны ў галіне санітарыі і гігіены. Д мед. н. (1972). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1957). З 1957 у Бел. сан.-гігіенічным НДІ, з 1972 у Бел. акадэміі фіз. выхавання і спорту. Навук. працы па даследаванні таксікалогіі інсектыцыдаў, эксперым. тэрапіі атручэння фосфарарганічнымі злучэннямі, спартыўнай гігіене.

т. 4, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУРАЎКО́Ў (Міхаіл Анатолевіч) (н. 19.11.1961, г. Салігорск Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне механікі і геамеханікі. Д фіз.-матэм. н. (1993), праф. (1996). Скончыў БДУ (1984). З 1984 у Бел. н.-д. і праектным ін-це горнай і хім. прам-сці, з 1997 у БПА. Навук. працы па інтэгральных ураўненнях, механіцы дэфармаванага цвёрдага цела, матэм. мадэляванні.

Тв.:

Метод квазифункций Грина в механике деформируемого твердого тела. Мн., 1993 (разам з М.​Дз.​Мартыненкам);

Теоретические основы деформационной механики блочнослоистого массива соляных горных пород. Мн., 1995 (з ім жа).

П.​М.​Бараноўскі.

т. 6, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІО́ДА (Ірына Антонаўна) (н. 5.10.1932, Мінск),

бел. архітэктар. Д архітэктуры (1987), праф. (1989). Скончыла БПІ (1959). Працавала ў праектных ін-тах, з 1981 у Бел. дзярж. н.-д. і праектным ін-це горадабудаўніцтва Дзяржбуда Беларусі, адначасова (з 1967) выкладчык БПА. Навук. працы па тэарэт. і метадалагічных асновах горадабудаўніцтва. Адзін з аўтараў ген. плана Мінска (1963), «Генеральнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі БССР» (1987), праектаў планіроўкі і забудовы гарадоў Беларусі.

Тв.:

Основы градостроительства: Теория, методология. Мн., 1983;

Градостроительство Белоруссии. Мн., 1988 (у сааўт.).

С.​А.​Сергачоў.

т. 7, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕАНО́ВІЧ (Антаніна Лаўрэнцьеўна) (н. 15.1.1929, г. Барысаў Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д мед. н. (1968), праф. (1972). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1951). З 1961 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1973—91 заг. кафедры), з 1992 у Мінскім наркалагічным дыспансеры. Навук. працы па патагенезе, дыягностыцы і лячэнні рассеянага склерозу, першапачатковых энцэфаламіэлітаў, полірадыкуланеўрытаў; класіфікацыі, прафілактыцы і лячэнні неўралагічных ускладненняў сіндрому алкагольнай залежнасці.

Тв.:

Рассеянный склероз. М., 1976 (разам з Д.​А.​Маркавым);

Невропатология: Справ. пособие. Мн., 1996 (разам з В.​У.​Казаковай).

т. 9, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)