Слонімска-Баранавіцкі раённы камітэт КПЗБ 5/333
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Баранавіцкі падпольны абком КП(б)Б (у гады Вял. Айч. вайны) 1/26; 2/135, 136, 138, 141, 424, 428; 4/14; 5/43; 6/364; 7/232, 277, 381; 8/195, 206, 207, 245, 282; 11/95, 198, 380
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ ЗАВО́Д АЎТАМАТЫ́ЧНЫХ ЛІ́НІЙ.
Засн. ў г. Баранавічы ў 1971, прадукцыю (агрэгатныя і спец. станкі) даў у 1974. У 1976—80 уведзены магутнасці па вытв-сці зборных металаканструкцый і чыгуннага ліцця. З 1977 асвоены выпуск аўтам. ліній (кожная ствараецца паводле індывід. праекта). Асн. прадукцыя (1995): металарэзныя станкі агрэгатныя, спец., з лікавым праграмным кіраваннем, дрэваапрацоўчыя; лініі аўтам. станочныя; заточна-скабяныя вырабы.
т. 2, с. 294
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ ЗАВО́Д БЫТАВО́Й ХІ́МІІ.
Створаны ў г. Баранавічы ў 1940 як прамкамбінат. З 1968 хім. камбінат, з 1979 з-д быт. хіміі. Спецыялізуецца на выпуску мыйных сродкаў. Працуюць участкі: мыйных парашкоў, электродны, лакафарбавы, клеявой стужкі. Асн. прадукцыя (1995): мыйныя парашкі і сінт. мыйныя сродкі, лакі і фарбы, электроды зварачныя, эмалі, грунтоўкі і шпаклёўкі на полімерызацыйных смолах, тавары культ.-быт. і гасп. прызначэння.
т. 2, с. 294
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ ТЭ́ХНІКУМ ЛЁГКАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ імя В.Я.Чарнышова.
Засн. ў 1960 у г. Баранавічы, імя В.Я.Чарнышова з 1970. Спецыяльнасці (1995/96 навуч. г.): тэхналогія і канструяванне швейных вырабаў, тэхналогія тканіны, трыкатажу і нятканых матэрыялаў, ткацкая і трыкат. вытв-сць, прадзенне бавоўны і хім. валокнаў, тэхн. абслугоўванне і рамонт абсталявання швейнай вытв-сці. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
т. 2, с. 296
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Слонімска-Баранавіцкі акруговы камітэт КПЗБ 2/138, 140, 424, 428
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ ЗАВО́Д ГАНДЛЁВАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ.
Створаны ў г. Баранавічы ў 1946 як рамонтна-мех. з-д, з 1963 з-д гандл. машынабудавання. З 1976 галаўное прадпрыемства ВА «Беларусьгандальмаш». У 1983—86 расшыраны. Спецыялізуецца на выпуску тэхнал. абсталявання для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. Асн. прадукцыя (1995): гандл. абсталяванне (у т. л. модулі), машыны для перапрацоўкі мяса, гародніны і цеста, мясарубкі, бульбачысткі, медагонкі, працірачныя і інш. машыны, лініі па вырабе каўбас, шафы і вітрыны халадзільныя, тавары нар. ўжытку.
т. 2, с. 294
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ АБЛАСНЫ́ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭАТР.
Існаваў у 1940—41 і ў 1944—48 у г. Баранавічы. Створаны на базе Рагачоўскага калгасна-саўгаснага т-ра. Маст. кіраўнік Б.Нахімаў-Дольскі, з 1941 т-р узначальваў Я.Танальскі. Адкрыўся спектаклем «У пушчах Палесся» Я.Коласа (рэж. А.Лізункоў). Пастаўлены спектаклі «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні, «Севільскі цырульнік» П.Бамаршэ, «Любоў Яравая» К.Транёва і інш. Паказваў канцэртныя праграмы. З пач. Вял. Айч. вайны дзейнасць спыніў, аднавіў у жн. 1944. У пасляваен. рэпертуары пераважалі актуальныя тагачасныя п’есы. Т-р расфарміраваны.
т. 2, с. 294
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ НАВУЧА́ЛЬНА-ВЫТВО́РЧЫ КО́МПЛЕКС «ПТВ-ТЭ́ХНІКУМ» Белкаапсаюза.
Засн. ў 1959 у Баранавічах як тэхнал. тэхнікум, з 1993 — цяперашняя назва. Спецыяльнасці (1995/96 навуч. г.): тэхналогія прадукцыі грамадскага харчавання, тэхналогія захоўвання і перапрацоўкі расліннай сыравіны, машыны і апараты харч. вытв-сці. Прымае асоб з сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
т. 2, с. 295
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ АДЗІНАФРАНТАВЫ́ МІ́ТЫНГ ПРАЦО́ЎНЫХ 1936 у Заходняй Беларусі.
Адбыўся ў лют. 1936 пад кіраўніцтвам адзінафрантавога к-та, у які ўваходзілі прадстаўнікі гар. арг-цый КПЗБ, ППС, Бунда, «Паалей Цыёна». Удзельнічала 5 тыс. працоўных г. Баранавічы і сялян навакольных вёсак. На мітынгу прадстаўнікі розных паліт. партый гаварылі пра нац. прыгнёт, беспрацоўе, перапоўненыя палітвязнямі турмы, размах забастовачнай барацьбы ў Зах. Беларусі, заклікалі аб’яднацца ў нар. фронт для сумеснай барацьбы супраць наступу рэакцыі і пагрозы новай сусв. вайны. Абвяшчаліся заклікі: «Далоў вайну!», «Мы хочам міру!», «Вызваліць з турмаў палітзняволеных!» і інш. Удзельнікі мітынгу прынялі рэзалюцыю пратэсту супраць рэакцыйнай унутр. і знешняй палітыкі ўрада Польшчы, выказаліся за аб’яднанне працоўных у нар. фронт для барацьбы супраць фашызму і вайны.
І.Ф.Дзяшко.
т. 2, с. 294
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)