азербайджанскі пісьменнік; пачынальнік рэв.-дэмакр. кірунку ў азерб. л-ры. Скончыў настаўніцкую семінарыю (г. Горы, 1887). З 1903 жыў у Тбілісі. Літ. дзейнасць пачаў у 1880-я г. Пісаў пад псеўд. Мала Насрэдзін. У 1906 заснаваў і рэдагаваў (да 1931, з перапынкамі) сатыр.час. «Мала Насрэдзін». У аповесці «Прапажа асла» (1894, выд. 1936), апавяданнях, камедыях «Мерцвякі» (1909), «Зборышча вар’ятаў», драме «Кеманча» (абедзве выд. 1936), сатыр. фельетонах выступаў супраць сац. прыгнёту, рэліг. фанатызму, невуцтва. Удзельнічаў у распрацоўцы новага лацінізаванага азерб. алфавіта.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв.Т. 1—2. Баку, 1966;
Четки хана: Повесть и рассказы. М., 1966.
Літ.:
Шариф А. Рождение Молла Насреддина: Очерк жизни и творчества Д.Мамедкулизаде. Баку, 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАКО́ДЭР (англ. vocoder),
сістэма тэлефоннай сувязі, у якой моўная інфармацыя перадаецца кадзіраванымі сігналамі. На перадавальным баку з дапамогай аналізатараў гуку моўныя сігналы пераўтвараюцца ў кадзіраваныя, на прыёмным — сінтэзатар узнаўляе з іх моўныя сігналы. Павялічвае прапускную здольнасць ліній сувязі ў 10—13 разоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРКО́РЫ,
шляхецкі род уласнага герба «Кіркор» у ВКЛ. Першы вядомы прадстаўнік роду каралеўскі баярын Ян упамінаецца ў 1549. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду: Тадэвуш Ігнацы, паліт. дзеяч Рэчы Паспалітай, з 1763 ротмістр мсціслаўскі, у 1768—71 змагаўся на бакуБарскай канфедэрацыі; Антоні Інацэнты (7.1.1756—1847), вайск. дзеяч Рэчы Паспалітай, палкоўнік войска ВКЛ, удзельнік паўстання 1794, у 1796—97 у Італіі ваяваў на баку Напалеона, у 1812 шэф батальёна ў штабе Часовага ўрада ВКЛ; Адам Ганоры Карлавіч, гл.Кіркор А.Г.К.; Міхал (17.10.1871—25.1.1907), лекар, за антыўрадавую дзейнасць сасланы ў Перм, пасля 1899 працаваў у санаторыі ў г. Закапанэ (Польшча); Станіслаў (17.5.1898—18.1.1983), эканаміст, гісторык, з 1939 у фін. установах ўрада Польшчы ў Парыжы і Лондане; вывучаў гісторыю Польшчы, Літвы і Беларусі напалеонаўскай эпохі, гісторыю роду К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛІКАЎ (Арыф Джангіравіч) (н. 13.9.1933, Баку),
азербайджанскі кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Азербайджана (1965). Нар.арт.СССР (1986). Скончыў Азерб. кансерваторыю (1958, клас К.Караева), з 1958 выкладае ў ёй (з 1979 праф.). Сярод твораў: балеты «Легенда пра каханне» паводле Назыма Хікмета (паст. 1961), «Двое» (паст. 1969), «Паэма двух сэрцаў» (паст. 1982); аперэта «Хвалі» (паст. 1967); кантата «Голас зямлі» (1972), вак.-сімф. паэма «Радзіма» (1964); 6 сімфоній (1958—85); сімф. сюіты; сімф. паэмы (1957—86, у т. л. «Казка», «Памяці М.Фізулі», «Метамарфозы», «Апошні перавал», «Гераічная паэма»), «Сімфанічныя карціны» (1985); сюіты для арк.нар. інструментаў; 2 цыклы рамансаў на словы Назыма Хікмета (1962, 1984); саната для скрыпкі; песні, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэмія Азербайджана 1986.
Літ.:
Алекперова Н. А.Меликов: Страницы жизни и творчества. Баку, 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКІ́НСКАЯ КАМУ́НА,
савецкая рэспубліка, якая існавала ў Баку і шэрагу іншых раёнаў Азербайджана 25.4—31.7.1918. Урад (бальшавікі і левыя эсэры) узначальваў С.Г.Шаўмян. Ва ўмовах актывізацыі ваен. дзеянняў у Закаўказзі з боку Турцыі і Англіі камуна пала, яе кіраўнікі расстраляны (гл.Бакінскія камісары).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛОК-ДЫЯГРА́МА,
перспектыўны схематычны малюнак, які адлюстроўвае выразку ўчастка зямной кары. На пярэдняй і бакавой плоскасцях блок-дыяграмы адлюстроўваецца геал. будова ў верт. разрэзе, на верхнім баку — рэльеф паверхні дадзенай мясцовасці. Ілюструе сувязь рэльефу з геал. будовай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТА́ЎСКІ АРХІТЭКТУ́РНЫ АНСА́МБЛЬ,
помнік горадабудаўніцтва 2-й пал. 18 ст. ў г. Паставы Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1760—80-я г. ў стылі барока з удзелам італьян.арх. Дж.Сака на высокім узгорку берага р. Мядзелка. Быў адм., культ. і гандл. цэнтрам горада. Напачатку забудова была драўляная. На прамавугольнай у плане плошчы (295 × 93 м) цэнтр. месца займалі гандл. рады. На зах.баку плошчы размяшчаліся будынак канцылярыі і суда, абапал яго сіметрычна стаялі па 3 дамы рамеснікаў; іх фланкіравалі дом урача і гасцініца. На ўсх.баку паміж драўлянымі храмамі быў 2-павярховы з вежай будынак школы, на паўд.баку — карчма і сіметрычна ёй 2 аднолькавыя гасцініцы, на паўн. — аўстэрыя і 3 дамы рамеснікаў. Захаваліся дом урача, 3 дамы рамеснікаў, гасцініца, жылы дом. Дом урача — прамавугольны ў плане мураваны 2-павярховы будынак накрыты высокім вальмавым чарапічным дахам. Гал. фасад сіметрычна раскрапаваны нішамі і філёнгамі. Дамы рамеснікаў прамавугольныя ў плане, 1-павярховыя, з мансардамі, накрытыя 2-схільнымі чарапічнымі дахамі. Утвараюць суцэльную забудову. Гасцініца мае ідэнтычную з домам урача аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Жылы дом — 1-павярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак. Сфарміраваны ў выніку аб’яднання і рэканструкцыі ў 19 ст. дамоў рамеснікаў. Гал. фасад атрымаў складаную асіметрычную кампазіцыю з высокімі ступеньчатымі атыкамі, спрошчанай крапоўкай сцен, шатровай вежачкай над адным з прамавугольных аконных праёмаў.
С.Г.Багласаў.
Пастаўскі архітэктурны ансамбль: 1, 2 — дамы рамеснікаў; 3 — дом урача.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАЛАТА́Я ЗО́РКА»,
медаль, якая ўручалася асобам, удастоеным звання Героя Савецкага Саюза, з 1965 — гарадам-героям і крэпасцям-героям. Уведзена 1.8.1939 (да 16.10.1939 наз. «Герой Савецкага Саюза»). Уяўляе сабой залатую 5-канцовую зорку з гладкімі двухграннымі прамянямі на правым баку. Ўручалася разам з ордэнам Леніна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎРО́Ў (Фёдар Кузьміч) (1912, в. Пасуддзева Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 9.7.1937),
Герой Сав. Саюза (1937). З 1931 у Данбасе. У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39 на баку рэспубліканцаў, камандзір танка. Вызначыўся ў баях каля г. Гвадалахара, Тэруэль. Загінуў у баі.