горад на ПнУ Венесуэлы. Разам з суседнім г. Барселона каля 500 тыс.ж. (2000). Буйны порт на Карыбскім м. (вываз нафты і нафтапрадуктаў). Аэрапорт. Прам-сць: нафтаперапр., харч., буд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАКАЖУ́ (Aracajú),
горад на У Бразіліі. Адм. ц. штата Сержыпі. Засн. ў 1855. 418 тыс.ж. (1990). Міжнар.аэрапорт, чыг. станцыя. Цукр., тэкст., гарбарная прам-сць. Порт у вусці р. Сержыпі (вываз цукру, бавоўны, драўніны, сырых скур). Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РЭНЦБУРГ (Barentsburg),
палярны горнапрамысловы пасёлак і порт (свабодны ад лёду з чэрв. да ліст.), на в-ве Зах. Шпіцберген (Свальбард, Нарвегія). Каля 1 тыс.ж. (1992). Паблізу аэрапорт. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. Краязнаўчы музей. Названы ў гонар мараплаўца В.Барэнца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫ́КА (Arica),
горад на Пн Чылі, на Панамерыканскай шашы. Адм. ц. правінцыі Арыка. 206,6 тысяч жыхароў (1993). Гандлёвы порт на Ціхім акіяне. Аэрапорт, чыгунка. Харчовая, хімічная прамысловасць, машынабудаванне (зборка аўтамабіляў, веласіпедаў). Нафтаправод з Балівіі. Рыбалоўства. Марскі курорт. Турызм. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЬЮ́Т,
горад у Егіпце, порт на р. Ніл. Адм. ц. мухафазы Асьют. 291 тыс.ж. (1986). Аэрапорт. Гандл.-трансп.цэнтр. Бавоўна-ткацкая, цэментавая, хім., гарбарна-абутковая прам-сць; дывановая ф-ка. Ун-т. Вышэйшая мусульманская школа (з 1415).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РУА, Гарва (Garua, Garoua),
горад на Пн Камеруна. Адм. ц.Паўн. вобласці 160 тыс.ж. (1992). Порт на правым беразе р. Бенуэ (абслугоўвае таксама Рэспубліку Чад). Аэрапорт. Вываз бавоўны, арахісу, мяса, воўны, скур. Харч., бавоўна-ачышчальная, тэкст.прам-сць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕНДЖА́Н,
горад на ПнЗ Ірана. Адм. ц. астана Зенджан. Каля 200 тыс.ж. (1995). Чыг. станцыя на чыг. Тэгеран—Тэбрыз, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць; запалкавая, эл.-тэхн. (з-д электратрансфарматараў), харчовая. Саматужная вытв-сць дываноў, выраб скур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЕ́НА (Cayenne),
горад, адм. цэнтр Гвіяны французскай. Знаходзіцца пры ўпадзенні р. Каена ў Атлантычны ак.Засн. ў 1604. Каля 50 тыс.ж. (1995). Гал. порт краіны (вываз рому, драўніны, рыбы, крэветак). Вузел аўтадарог Міжнар.аэрапорт. Вытв-сць рому, лесапілаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТРЫ́ (Castries),
горад, сталіца дзяржавы Сент-Люсія. Знаходзіцца на в-ве Сент-Люсія. 13,6 тыс.ж. (1992). Марскі порт. Аэрапорт. Гал.гандл.-гасп. цэнтр вострава (вытв-сць лімоннага соку, рому, цукру і інш.). Крэпасць Морн-Фарцюн (17—18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАША́ЛІН (Koszalin),
горад на ПнЗ Польшчы. Вядомы з 1214. 111 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (у т. л.вытв-сць аўтацыстэрнаў, буд. машын, радыёэлектронных вырабаў), харч., мэблевая. Арх. помнікі 14 ст.