Змяшчаюць матэрыялы па архітэктуры, будаўніцтве, абсталяванні будынкаў, добраўпарадкаванні населенай тэрыторыі. На Беларусі з 1970 выдаецца час.«Архитектура и строительство Беларуси» (4 нумары ў год). Матэрыялы па архітэктуры публікуюцца ў час. «Весці АН Беларусі» (серыя гуманітарных навук), «Мастацтва» і інш. У Расіі першы архітэктурны часопіс «Архитектурный вестник» выдаваўся ў 1859—61 у Пецярбургу, у 1872—1917 — час. «Зодчий» Пецярб.т-ва архітэктараў з дадаткам «Неделя строителя». У СССР выдавалася больш як 20 архітэктурных часопісаў, у т. л. «Современная архитектура» (1926—30), «Архитектура СССР» (1933—91), «Архитектура и строительство Москвы» і інш.
Найб. вядомыя замежныя архітэктурныя часопісы, якія шырока асвятляюць пытанні сучаснай архітэктуры, «Joournal of the Royal institute of British architects» («Часопіс Каралеўскага ін-та Брыт. архітэктараў», Лондан, з 1893); «Baumeister» («Будаўнік», Мюнхен, з 1902); «Werk» («Праца», Цюрых, Швейцарыя, з 1914); «L’architecture d’aujourd’hui» («Сучасная архітэктура», Парыж, з 1930), «L’architecture francaise» («Французская архітэктура», Парыж, з 1940) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛА́ГІН Анатоль Мікалаевіч (н. 23.1.1947, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры. Канд. мастацтвазнаўства (1986). Скончыў БПІ (1960). З 1970 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Працы па гісторыі і тэорыі архітэктуры і мастацтва Беларусі: «Архітэктура і мастацтва ракако на Беларусі» (1989), «Адраджэнне готыкі» (1993). Адзін з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88; Дзярж. прэмія Беларусі 1990), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 2—3, 1988—89), кн. «Страчаная спадчына» (1998).
Тв.:
Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии: Вторая половина XVIII — начало XIX в. Мн., 1981;
Помнікі Слоніма. Мн., 1983 (разам з В.Б.Караткевіч);
Дзержинщина: Прошлое и настоящее. Мн., 1986 (разам з А.І.Валахановічам);
Шэдэўры архітэктуры ракако. Мн., 1991. Элітная архітэктура барока Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. Мн., 1998;
Ambony rokokowe w kościołach na Białorusi // Biuletyn historii sztuki. 1988. № 1—2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НДРЫК,
дэкаратыўная арх. дэталь у выглядзе невял. прафіляванага (прамавугольнага або выгнутага) карніза над аконным ці дзвярным праёмам на фасадзе будынка (радзей у інтэр’ерах). Часам апіраецца на кансолі і завяршаецца франтонам. Вядомы са старажытнасці (манум. ордэрная архітэктураСтараж. Грэцыі і Рыма). Пашыраны ў архітэктуры рэнесансу і інш. стыляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ДАРО́ЖНА-БУДАЎНІ́ЧЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў Гомелі ў 1930. Спецыяльнасці (1996/97 навуч.г.): архітэктура; прамысл. і грамадз.буд-ва; машыны і абсталяванне дарожнага комплексу; буд-ва дарог і трансп. аб’ектаў; тэхн. эксплуатацыя трансп. сродкаў; выліч. машыны, сістэмы і сеткі; камерцыйная дзейнасць. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКАЯ БРА́ЦКАЯ ЦАРКВА́.
Пабудавана ў 1906 у Брэсце. Мае традыц. чатырохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю: званіца, трапезная, асн. аб’ём з 5-купаллем, 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Архітэктура храма вытрымана ў формах маскоўскага дойлідства сярэдзіны 17 ст. (шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай, 8-гранны ярус-звон, адкрыты арачнымі праёмамі з кілепадобнымі абрамленнямі). Гал. ўваход вылучаны аркадай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́НКС (Jencks) Чарлз (н. 12.5.1939, г. Балтымар, ЗША),
англійскі архітэктар, тэарэтык архітэктуры постмадэрнізму. Скончыў Гарвардскі і Лонданскі ун-ты. Аўтар артыкулаў і кніг па пытаннях сучаснай архітэктуры «Значэнне ў архітэктуры» (1969, у сааўт.), «Сучасныя рухі ў архітэктуры» (1973), «Мова архітэктуры постмадэрнізму» (1977), «Архітэктура позняга мадэрнізму» (1980), «Да сімвалісцкай архітэктуры» (1985).
Тв.:
Рус.пер. — Язык архитектуры постмодернизма. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ АРХІТЭКТУ́РНА-БУДАЎНІ́ЧЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1921 у Мінску як буд. тэхнікум. З 1966 сучасная назва. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): прамысл. і грамадз.буд-ва; архітэктура; водаадвядзенне, водазабеспячэнне, ачыстка прыроднай сцёкавай вады; санітарна-тэхн. абсталяванне будынкаў; эканоміка і кіраванне прадпрыемствам; камерцыйная дзейнасць; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́НТЫ-МАНСІ́ЙСК,
горад, цэнтр Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, у Рас. Федэрацыі. Засн. ў 1931 як пасёлак, да 1940 наз. Асцяка-Вагульск, з 1950 горад. 39,7 тыс.ж. (2001). Прам-сць: харч. (рыбакансервавая, малочная і інш.), дрэваапрацоўчая. Факультэты Цюменскага с.-г. ін-та і Ніжнявартаўскага пед. ін-та. Краязнаўчы музей. Біятлонны цэнтр. Каля Х.-М. музей пад адкрытым небам «Тарум-Маа» (архітэктура народаў Поўначы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РНЕМ (Arnhem),
горад на У Нідэрландаў. Адм. ц. правінцыі Гелдэрланд. Засн. на месцы рым. паселішча. 128 тыс.ж.; з прыгарадамі 293 тыс. (1985). Порт на правым беразе Рэйна. Машынабудаванне, хім., фармацэўтычная, саляная, скураная прам-сць, вытв-сць штучных тканін. Нідэрландскі музей пад адкрытым небам (нар.архітэктура, дэкар. мастацтва), сафары-парк. Паблізу Арнема, у Атэрло — музей Кролер-Мюлер з калекцыяй карцін В. ван Гога. Арх. помнікі 14—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ ІНДУСТРЫЯ́ЛЬНА-ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1971 як Віцебскі індустрыяльны тэхнікум, на базе якога і далучанага Віцебскага тэхнал. тэхнікума (з 1955) у 1987 створаны індустрыяльна-тэхнал. тэхнікум. Спецыяльнасці (1996/97 навуч.г.): прамысловае і грамадзянскае буд-ва; архітэктура; тэхналогія і канструяванне швейных вырабаў; хім. тэхналогія вытв-сці і перапрацоўкі неметал. матэрыялаў; вытв-сцьбуд. вырабаў і канструкцый; тэхналогія тканіны, трыкатажу і нятканых матэрыялаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.