скажэнні відарысу ў аптычных сістэмах з-за рознага лінейнага павелічэння розных яго частак; адна з аберацый аптычных сістэм. У выніку Д. відарыс прамавугольнага прадмета набывае падушка- ці бочкападобную форму. У асобных выпадках (напр., сіметрычныя аб’ектывы або падзорныя трубы) Д. можна ліквідаваць.
Дысторсія: а — арыгінал; б, в — падушкападобная і бочкападобная дысторсіі адпаведна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МПЛЕКСНЫ А́ТЛАС,
сістэматызаваны збор узгодненых і ўзаемадапаўняльных карт, якія даюць шматбаковую характарыстыку тэрыторыі (акваторыі). Уключае розныя па тэматыцы карты: агульныя геаграфічныя, геалагічныя, тэктанічныя, геамарфалагічныя, глеб, кліматычныя, ландшафтныя, насельніцтва, эканомікі і інш. У залежнасці ад задач, якія вырашаюцца, комплексы карт могуць аб’ядноўвацца адпаведна пэўнай тэрыторыі або патрэб асобных галін нар. гаспадаркі ці н.-д. пытанняў. Гл. таксама Атлас геаграфічны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫШТА́ЛЬНАЯ ПЯЧО́РА, Крыўчэнская пячора,
карставая пячора ў гіпсах Падольскага ўзвышша ў Цярнопальскай вобл., на Украіне. Даўж. каля 22 км. Праходы і гроты ўтварыліся адпаведна сістэме ўзаемна перпендыкулярных тэктанічных трэшчын і ўяўляюць сабой вельмі складаны лабірынт. Пячора сухая, з пастаяннай т-рай паветра каля 10 °C. Нацёчныя ўтварэнні ў выглядзе махроў. Даследуецца з мэтай лек. выкарыстання. Помнік прыроды. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУІДО́Р (франц. louis d’or залаты луі; Louis Людовік),
асноўная залатая манета Францыі, выпуск якой пачаўся ў 1640 пры Людовіку XIII (адсюль назва) і працягваўся да 1795. Напачатку Л. раўняўся 10 ліўрам. З павышэннем кошту золата адпаведна павышаўся і кошт Л. (у 1686 роўны 11 ліўрам 10 су). У 1693—1726 Л. выпускаўся неаднаразова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГО́ЛІЯ,
гістарычная вобласць на тэр.Манг. Рэспублікі і Кітая, якую насяляюць манголы. Вядома з 8 ст. У час мангольскіх заваяванняў у 13 ст. — галоўная ч.Мангольскай імперыі. Пасля падзення манг. улады над Кітаем — сукупнасць манг. княстваў. У 16 ст. падзялілася на Паўн. і Паўд. М., у час маньчжурскага панавання (17 — пач. 20 ст.) адпаведнаМанголія Знешняя і Манголія Унутраная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАКСЕНІ́Т,
ультраасноўная інтрузіўная поўнакрышталічная горная парода, складзеная з піраксенаў (90—100%), часам з нязначнымі дамешкамі алівіну, плагіяклазу, магнетыту, тытанамагнетыту і інш.Адпаведна дамінуючаму піраксену вылучаюць разнавіднасці: вебстэрыты, гіперстэніты, бранзітыты, дыяпсідыты і інш. Колер жаўтавата-буры, зялёны да чорнага. Выкарыстоўваецца як буд. матэрыял і сыравіна для вытв-сці вогнетрывалых матэрыялаў, рудныя разнавіднасці — сыравіна на жалеза і тытан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОЎНАВЯЛІ́КІЯ ФІГУ́РЫ,
плоскія фігуры (прасторавыя целы) з аднолькавымі плошчамі (аб’ёмамі). Задачы на пабудову Р.ф. (напр., квадратура круга) вядомы са старажытнасці. 2 плоскія многавугольнікі роўнавялікія, калі адзін з іх можна раскласці на трохвугольнікі, з якіх складаецца другі многавугольнік. Роўнасастаўленымі наз. фігуры, якія можна разрэзаць на аднолькавую колькасць адпаведна роўных частак. Роўнавялікія многавугольнікі заўсёды роўнасастаўленыя, роўнавялікія мнагаграннікі — не заўсёды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУЗЕ́Я (польск. fuzyja ад франц. fusil ружжо, крэсіва),
тып гладкаствольнай дульна-зараднай крамянёвай зброі. У 17—19 ст. на ўзбраенні ў арміях шэрагу краін, у т. л.ВКЛ. Існавалі Ф. салдацкая і драгунская (калібр адпаведна 19,8 і 17,3 мм, маса 5,7 і 4,6 кг). У сярэдзіне 19 ст. Ф. замяніла вінтоўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНУ́ТРАНАЯ ЭНЕ́РГІЯ,
частка энергіі фіз. сістэмы, што залежыць толькі ад яе ўнутранага стану. Складаецца з кінетычнай энергіі (энергіі цеплавога руху) часціц сістэмы (малекул, атамаў, электронаў, атамных ядраў і інш.), энергіі іх узаемадзеяння паміж сабой, а таксама энергіі электронных абалонак атамаў і іонаў, унутранай ядз. энергіі і інш. Ва У.э. не ўключаецца энергія мех. руху цела як цэлага і патэнцыяльная энергія яго ўзаемадзеяння з гравітацыйным, магн. і эл. палямі.
У.э. з’яўляецца адназначнай функцыяй параметраў стану сістэмы, а яе змена U пры пераходзе сістэмы са стану 1 у стан 2 не залежыць ад віду працэсу, пры якім адбываецца гэты пераход, і вызначаецца толькі значэннямі У.э., U1 і U2 у 1 і 2 станах сістэмы адпаведна ΔU = U2 − U1 Для ідэальнага аднаатамнага газу ΔU = 3/2 νRΔT, дзе ν — колькасць рэчыва, R — універсальная газавая пастаянная, ΔT = T2 − T1, T1 і T2 — абс.т-ра газу ў 1 і 2 станах адпаведна. У рэальных газах, вадкасцях і цвёрдых целах У.э. залежыць ад т-ры і ад ціску (аб’ёму). Гл. таксама Патэнцыялы тэрмадынамічныя, Першы закон тэрмадынамікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕТЭРАСТЫЛІ́Я (ад гетэра... + грэч. stylos слуп), рознаслупкаватасць,
наяўнасць у раслін аднаго віду дзвюх або трох форм кветак, якія адрозніваюцца па даўжыні слупкоў і размяшчэнні тычынак. Адпаведна і пыльнікі ў кароткаслупковых кветках размешчаны вышэй за рыльца, а ў доўгаслупковых — ніжэй. Трапляюцца таксама трыморфныя формы раслін — з каротка-, сярэдне- і доўгаслупковымі кветкамі, напр. у чальчаку вербалістага. Гетэрастылія ўскладняе самаапыленне і садзейнічае перакрыжаванаму апыленню.