АСНО́ЎНЫЯ ВЫТВО́РЧЫЯ ФО́НДЫ,
сукупнасць сродкаў сацыяліст. вытворчасці, якія ўдзельнічаюць у вытв. цыклах і паступова, часткамі, па меры зношвання, пераносяць сваю вартасць на створаны прадукт; аснова матэрыяльна-тэхн. базы краіны. Уключаюць будынкі, збудаванні, абсталяванне, машыны, інструмент, вытв., гасп. інвентар, рабочую і прадукцыйную жывёлу, шматгадовыя пасадкі і інш. асн. фонды. У залежнасці ад ролі ў вытв. працэсе падзяляюцца на актыўныя (рабочыя машыны і абсталяванне, прылады, інструменты і інш.) і пасіўныя (будынкі, збудаванні, перадатачныя механізмы і гэтак далей). Суадносіны актыўных і пасіўных элементаў з агульнай вартасці асноўных вытворчых фондаў характарызуюць іх відавую (тэхнал.) структуру. Асноўныя вытворчыя фонды ўлічваюць у натуральным і вартасным (грашовым) выражэнні; ацэньваюць па першапачатковай, адноўленай і рэшткавай вартасці. У рыначнай эканоміцы Асноўныя вытворчыя фонды — асноўны капітал.
М.І.Платніцкі.
т. 2, с. 39
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў Гомелі ў 1946. Спецыяльнасці (1996/97 навуч. г.): электратэхніка; машыны і абсталяванне ляснога комплексу; тэхналогія дрэваапрацоўчых вытв-сцей; лесанарыхтоўка драўніны; маркетынг. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
т. 5, с. 348
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАКО́СМАС,
аб’яднанне прамысловых прадпрыемстваў 11 краін Еўропы, створанае ў 1961 для развіцця касмічнай тэхнікі і касманаўтыкі. У Е. уваходзіць каля 150 авіяфірм, фірм электронікі. механікі, хіміі і інш., якія распрацоўваюць абсталяванне для спадарожнікаў радыёсувязі і тэлебачання.
т. 6, с. 398
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАКША́НІ (Focşani),
горад на У Румыніі. Адм. ц. жудзеца Вранча. Каля 100 тыс. ж. (2000). Прам-сць: металургія, машынабудаванне (эл.-тэхн., абсталяванне для хім. прам-сці), хім., дрэваапр., тэкст., швейная, харчовая. Цэнтр вінаградарскага і вінаробнага раёна.
т. 16, с. 307
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫЦЫКА́Р,
горад на ПнУ Кітая, на р. Нуньцзян, прав. Хэйлунцзян. 1,1 млн. ж. (1990). Буйны трансп. вузел. Прам-сць: маш.-буд. (прамысл. абсталяванне, станкі, трансп. сродкі), металургічная, дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, мукамольная, цукр., харч.; вытв-сць аптычнага шкла.
т. 17, с. 157
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛГАДО́НСК,
горад у Расійскай Федэрацыі, у Растоўскай вобл. Засн. ў 1950. 190 тыс. ж. (1994). Порт на Цымлянскім вадасх. Чыг. станцыя. Машынабудаванне (энергет. абсталяванне, радыёапаратура), хім. (мыйныя сродкі і інш.), харч. (малочная, мясная, кансервавая) прам-сць. Краязнаўчы музей.
т. 3, с. 477
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦУБІ́СІ,
фінансава-прамысловая манапалістычная група Японіі. Засн. ў 1870. Ажыццяўляе банкаўскую і гандл. дзейнасць, вырабляе трансп. сродкі (караблі, самалёты, аўтамабілі), электратэхн., электроннае і тэлекамунікацыйнае абсталяванне. У яе складзе: «Міцубісі электрык карпарэйшэн», «Міцубісі мотарс карпарэйшэн», «Міцубісі хэві індастрыс», «Міцубісі банк».
т. 10, с. 490
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМААБСЛУГО́ЎВАННЕ,
форма продажу тавараў, пры якой пакупнік самастойна робіць іх агляд, адбор, дастаўку да разлікова-касавага вузла. Забяспечвае найлепшыя ўмовы для адбору і набыцця тавараў, павялічвае прапускную здольнасць магазінаў, дазваляе больш эфектыўна выкарыстоўваць гандл. абсталяванне, плошчы і г.д.
т. 14, с. 122
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКІ ЛЕСАТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1930 у г. Бабруйск. Спецыяльнасці (1995/96 навуч. г.): мэблевая вытворчасць, машыны і абсталяванне прадпрыемстваў дрэваапр. прам-сці, тэхналогія дрэваапрацоўкі, эканоміка дрэваапр. вытв-сці. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
т. 2, с. 191
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНАЎСТАНО́ЎКА,
комплекс абсталявання для дэманстравання кінафільмаў. Бываюць стацыянарныя і перасоўныя (гл. Кінаперасоўка). У склад стацыянарных К. уваходзяць 2—3 кінапраекцыйныя апараты, камплект гукаўзнаўляльнага абсталявання (з гучнагаварыцелямі, гукавымі калонкамі), электрасілавое абсталяванне, прыстасаванні для перамотвання плёнкі і інш. Работа найб. складаных К. аўтаматызавана.
т. 8, с. 267
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)