пасёлак ў Брэсцкім р-не, на аўтадарозе Брэст—Ковель (Украіна). Да 1969 наз. Раманаўскія Хутары. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 15 км на ПдУ ад Брэста, 3 км ад чыг. ст. Каменная. 1705 ж., 555 двароў (1999). Міжгаспрадпрыемства па вытв-сці насення траў. Сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік С.Я.Багданчуку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЖА́НЫ,
вёска ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Браслаў—Турмантас (Літва). Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на З ад г. Браслаў, 240 км ад Віцебска, 50 км ад чыг. ст. Друя. 285 ж., 116 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл Маці Божай Анёльскай (1925). Каля вёскі геал. помнік прыроды Мяжанскі валун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАВІ́НА»,
прыватнаўласніцкі герб, якім у Польшчы, Літве, Беларусі і Украіне карысталася больш за 200 родаў, у т. л. Бжоскі, Гулевічы, Златніцкія, Язерскія. Мае ў блакітным полі выяву сярэбранага мяча над сярэбранай кацельнай дужкай. Першапачатковы колер поля чырвоны. Клейнод — над прылбіцай з каронай сагнутая ў калене залатая нага ў засцерагальным узбраенні. Існуе варыянт герба з крыжам замест мяча. Герб вядомы з канца 13 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГО́ТКІ, календула (Calendula),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Больш за 20 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і і Цэнтр. Еўропе. На Беларусі культывуюць Н. лекавыя (C. officinalis) і палявыя (C. arvensis).
Адна- і шматгадовыя травы і паўкусты. Сцёблы прамастойныя, рабрыстыя. Лісце простае, прадаўгавата-ланцэтнае. Кветкі жоўтыя або аранжавыя ў кошыках на доўгіх адзіночных кветаносах. З Н. лекавых атрымліваюць няшкодны харч. фарбавальнік жоўтага колеру для сыроў і тлушчу. Лек., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НА́ЛЕНЧ»,
прыватнаўласніцкі герб, якім у Польшчы, Літве, Беларусі і Украіне карысталася каля 400 родаў, у т. л. Малахоўскія, Машынскія, Рачынскія, Чарнкоўскія. Мае ў чырв. полі выяву сярэбранай круглай павязкі, звязанай унізе (першапачаткова павязка не была звязанай). Клейнод — над прылбіцай з каронай жаночая постаць у чырв. сукенцы і з сярэбранай павязкай на галаве, трымаецца рукамі за аленевыя рогі. Вядомы з 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЕННЯВО́ДЧАЯ ГАСПАДА́РКА,
сельскагаспадарчае прадпрыемства па размнажэнні высакаякаснага насення раянаваных і перспектыўных сартоў і гібрыдаў с.-г. культур. Н.г. атрымлівае эліту насення з эксперым. баз, вучэбных ці элітных гаспадарак і вырошчвае насенне I—II рэпрадукцый для забеспячэння імі гаспадарак зоны ці раёна. На Беларусі больш за 500 Н.г. Для атрымання чыстагатунковага, здаровага і высокаўраджайнага насення ў Н.г. выкарыстоўваюць інтэнсіўныя тэхналогіі вырошчвання с.-г. культур, з улікам біял. асаблівасцей культуры і сорту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ШВІЛ (Nashville),
горад на ПдУ ЗША. Адм. ц. штата Тэнесі. Засн. ў 1779. 511,3 тыс.ж., з прыгарадамі каля 1 млн.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Камберленд (бас.р. Місісіпі). Аэрапорт. Гандл.-фін.цэнтр.Прам-сць: харч., гарбарна-абутковая, хім., аўтамабільная, шынная, шкляная, эл.-тэхн., радыёэлектронная, у т. л.вытв-сцьбыт. прылад. Буйны цэнтр гуказапіснай вытв-сці (больш за 50% прадукцыі ЗША). 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙРУЛЯ́ЦЫЯ,
утварэнне зачатка цэнтр. нервовай сістэмы — нерв. пласцінкі і замыканне яе ў нерв. трубку ў зародкаў хордавых. Зародак у перыяд Н., якая надыходзіць загаструляцыяй, наз. нейрулай. Пры Н. вычляняюцца ў складзе трох зародкавых лісткоў зачаткі асобных сістэм органаў. Будова зародка нагадвае будову дарослага арганізма: на спінным баку, пад эпітэліем знаходзіцца нерв. трубка, пад ёй — хорда, пад хордай — кішэчнік; адрозніваюцца пярэдні і задні аддзелы цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАБА́РСКІЯ АСТРАВЫ́,
група з 19 астравоў у Індыйскім ак., паміж Бенгальскім залівам і Андаманскім м. Уваходзяць у склад саюзнай тэр. Індыі Андаманскія і Нікабарскія а-вы. Пл. 1,6 тыс.км². Буйныя астравы — вяршыні падводнага хрыбта (выш. да 642 м), дробныя — каралавыя. Клімат субэкватарыяльны, мусонны, ападкаў 2200—3200 ммза год. На паўд. астравах вечназялёныя трапічныя лясы, на паўн. — высакатраўныя лугі. Вырошчванне какосавай пальмы. Рыбалоўства, лоў трэпангаў, збор ракавін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КАН (?—1088),
царкоўна-паліт. дзеяч Кіеўскай Русі, летапісец. Манах кіеўскага Пячэрскага манастыра (гл.Кіева-Пячэрская лаўра). Магчыма, пад гэтым імем быў пастрыжаны мітрапаліт Іларыён. У 1061 з-за варожых адносін вял.кн.Ізяслава Яраславіча пакінуў Кіеў і заснаваў манастыр у Тмутараканскім княстве. Пасля вяртання ў Кіеў з 1074 ігумен Пячэрскага манастыра. Выступаў супраць княжацкіх міжусобіц. На думку многіх гісторыкаў, Н. — аўтар летапіснага збору 1073 — адной з крыніц «Аповесці мінулых гадоў».