НЕ́МЦАВА,

возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ловаць, за 35 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,32 км², даўж. 1,2 км, найб. шыр. 350 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Катлавіна тэрмакарставага тыпу, выцягнута з З на У. Схілы выш. ад 6—7 м на Пн і У да 10 м на Пд і З, часткова разараныя, на Пн і З пад лесам і хмызняком. Выцякае ручай у р. Ловаць.

т. 11, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЁГРА,

возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., бас. р. Аўсянка (цячэ праз возера), за 25 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 1 км на З ад в. Бярозна. Пл. 0,3 км². Даўж. 800 м. Найб. шыр. 490 м. Найб. глыб. 2,5 м. Даўж. берагавой лініі 2,66 км. Пл. вадазбору 45,1 км². Схілы катлавіны невыразныя, на ПдУ і ПнЗ выш. 5—7 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі сплавінныя, на ПдУ нізкія, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае.

т. 11, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІКО́ЛЬСКІ (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 4.9.1935, с. Сількавічы Барацінскага р-на Калужскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Канд. мед. н. (1972), праф. (1991). Скончыў Смаленскі мед. ін-т (1961). З 1975 у Віцебскім мед. ун-це (з 1982 дэкан, у 1984—92 заг. кафедры, з 1997 прарэктар). Навук. працы па хірургіі пашкоджанняў і захворванняў пазваночніка, магнітатэрапіі.

Тв.:

Одномоментный передний и задний спондилодез // Ортопедия, травматология и протезирование 1984. № 8;

Повреждения позвоночника: Учеб. пособие. Витебск, 1990.

М.М.Нікольскі.

т. 11, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́ВІК (Юрый Іосіфавіч) (13.12.1946, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. — 4.12.1999),

бел. юрыст. Д-р юрыд. н. (1991), праф. (1994). Скончыў БДУ (1974), дзе працаваў з 1979. Навук. працы ў галіне крыміналістыкі, па псіхал. праблемах правазнаўства і выкарыстання іх вынікаў у следчай практыцы.

Тв.:

Нормы права в регуляции правового поведения личности (психологич. аспекты) // Актуальные вопросы государства и права. Мн. 1994. Вып. 4;

Психологические методы и приемы при расследовании преступлений: понятие и виды // Проблемы криминалистического обеспечения борьбы с преступностью. Мн., 1998.

т. 11, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́ВІКАВА (Ганна Аляксандраўна) (н. 25.5.1933, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Канд. біял. н. (1963). Дачка А.Л.Новікава. Скончыла Украінскую с.-r. акадэмію (1955). У 1960—91 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па марфалогіі, фізіялогіі і біял. асаблівасцях дрэвавых раслін, фітаэкалогіі, фітатэрапіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.

Тв.:

Биология древесных растений. Мн., 1975 (у сааўт.);

Рост и развитие древесных растений в зависимости от светового режима. Мн.. 1985;

Домашняя аптека. Мн.. 1996 (у сааўт.).

т. 11, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́ВІКАЎ (Дзмітрый Кузьміч) (н. 10.8.1938, в. Рай Манастыршчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне імуналогіі. Д-р мед. н. (1974), праф. (1980). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1961) і з 1964 працуе ў ім (з 1985 заг. кафедры). Навук. працы па метадах імунадыягностыкі, проціпухлінных рэакцыях лейкацытаў, клінічнай алергалогіі, бранхіяльнай астме.

Тв.:

Клиническая аллергология: Справ. пособие. Мн., 1991;

Пищевая аллергия. Витебск, 1998 (разам з В.​І.​Новікавай. П.​Дз.​Новікавым);

Основы иммунокоррекции. Витебск, 1998 (у сааўт.).

т. 11, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́ЖНІЦЫ,

возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дрыса, за 36 км на У ад г.п. Расоны. Пл. 0,72 км², даўж. 1,4 км, найб. шыр. 630 м, найб. глыб. 5,6 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Аб’ём вады 2,6 млн. м³. Пл. вадазбору 1,76 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 5—9 м, пясчаныя, параслі лесам і хмызняком, на Пд разараныя. Берагі пясчаныя, пад хмызняком. Дно сапрапелістае. Празрыстасць 5 м. Зарастае. Бяссцёкавае. Упадаюць 3 ручаі.

т. 11, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́БАЛЬ,

возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Обаль (цячэ праз возера), за 28 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,3 км², даўж. 2,6 км, найб. шыр. 400 м, найб. глыб. 2,8 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Пл. вадазбору 568 км². Схілы катлавіны выш. 6—10. м, сугліністыя, на Пн супясчаныя, пад хмызняком. Берагі забалочаныя, сплавінныя. Пойма шыр. да 300 м, забалочаная. Дно плоскае, ілістае, каля ўсх. берага сапрапелістае. Поўнасцю зарастае. Упадаюць 4 ручаі.

т. 11, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́БАЛЬСКІ КЕРАМІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.

Засн. ў г.п. Обаль Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. ў 1929 як цагельны з-д. У Вял. Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1945, у 1968 рэканструяваны. У 1974—77 пабудаваны Обальскі з-д керамічных вырабаў і ў 1980 аб’яднаны з цагельным з-дам пад сучаснай назвай. Асн. прадукцыя (2000): цэгла керамічная вонкавая (фасадная), дэкар. аддзелачная, паўнацелая, пустацелая, гліняная для комінаў, камень керамічны, плітка тратуарная, тэнісіт, каміны, тонкая кераміка (вазы, сувеніры), бітум буд. і дарожны.

т. 11, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́ПЛІСА, Оплеса,

возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 16 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 0,31 км², даўж. 1 км, найб. шыр. 560 м, найб. глыб. 4,9 м, даўж. берагавой лініі 3 км. Пл. вадазбору 2,1 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу, складаецца з 2 плёсаў. Схілы выш. 7—12 м, разараныя, на У пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, месцамі забалочаныя. Упадае ручай з воз. Глыбошчына, выцякае ручай у р. Друйка.

т. 11, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)