дзяржаўны і паліт. дзеяч Рэспублікі Карэя. Скончыў Сеульскі ун-т. З 1954 дэпутат Нац. асамблеі. У 1970-я г. ўзначальваў памяркоўную апазіцыю рэжыму прэзідэнта Пак Чжон Хі (лідэр Новай дэмакр. партыі). Пасля прыходу да ўлады Чон Ду Хвана (1979) пазбаўлены права займацца паліт. дзейнасцю. З 1985 разам з Кім Тэ Чжунам узначальваў рух за дэмакратызацыю ў краіне, пасля разрыву з ім (1987) далучыўся да прэзідэнта Ро Дэ У (з 1990 яго пераемнік на пасадзе лідэра Дэмакр. ліберальнай партыі). У 1993—98 прэзідэнт Рэспублікі Карэя. Праводзіў курс на барацьбу з карупцыяй у дзярж. апараце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЯ́ЎСКІ Макс Самуілавіч (8.8.1935, г. Магілёў — 21.7.1998),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1982), праф. (1985). Засл. эканаміст Рэспублікі Беларусь (1994). Скончыў Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1957). У 1983—93 у Бел.эканам. ун-це. З 1990 прэзідэнтБел. саюза прадпрымальнікаў і арандатараў. Навук. працы па праблемах павышэння якасці, надзейнасці і доўгатэрміновасці прадукцыі, мадэліравання працэсу павышэння эфектыўнасці вытв-сці. Удзельнічаў у распрацоўцы асн.дзярж. праграм па станаўленні і фарміраванні рыначнай эканомікі на Беларусі.
Тв.:
Вопросы теории и оценки экономической эффективности народного хозяйства. Мн., 1976 (у сааўт.);
Развитие заинтересованности и ответственности: (Вопр. теории и практики). Мн., 1986;
дзяржаўны дзеяч Мексікі. Скончыў Нац.аўт.ун-т Мексікі, Політэхнічны ін-т у Мехіка, Гарвардскі ун-т (ЗША). З 1960 на кіруючых пасадах у вышэйшых фін. установах і дзярж. апараце, у т. л.нам. міністра фінансаў (1972—73 і 1978), міністр па праграміраванні і бюджэце (1979—81). Прэзідэнт Мексікі ў 1982—88. Праводзіў палітыку аздараўлення нац. эканомікі, стрымлівання інфляцыі, барацьбы з беспрацоўем; у знешняй палітыцы выступаў супраць іншаземнага ўмяшання ў справы лац.-амер. краін. Пры ім Мексіка ўваходзіла (з 1983) у «Кантадорскую групу» па мірным урэгуляванні ў Цэнтр. Амерыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРДВІ́НАЎ (сапр.Мардвішаў) Аркадзь Рыгоравіч
(27.1.1896, с. Жураўліха Пачынкаўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 23.7.1964),
расійскі архітэктар. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1930). Член Усерас.т-вапралет. архітэктараў (1929—32). У 1943—47 старшыня К-та па справах буд-ва і архітэктуры пры СМСССР, у 1950—55 прэзідэнт Акадэміі архітэктуры СССР. Ініцыятар паточна-скараснога метаду буд-ва жылых дамоў у Маскве (на вул. Горкага, 1937—39, 1940; і інш.). Адзін з аўтараў праекта вышыннага будынка гасцініцы «Украіна» (1957); кіраўнік планіроўкі і забудовы раёна Новыя Чаромушкі (1956—64), Камсамольскага праспекта (1958—65) — усе ў Маскве. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКО́НІ (Marconi) Гульельма (25.4. 1874, г. Балоння, Італія — 20.7.19 37),
італьянскі фізік, інжынер і прадпрымальнік. Чл. Акадэміі дэі Лінчэі (1912), з 1930 яе прэзідэнт. З 1894 у Італіі, а потым у Англіі праводзіў доследы па практычным выкарыстанні эл.-магн. хваль. У 1896 падаў заяўку, у 1897 атрымаў патэнт на вынаходства спосабу бяздротавага тэлеграфавання (прынцып дзеяння сістэмы электрасувязі і схема радыёпрыёмніка М. былі тоеснымі тым, што 7.5.1895 прадэманстраваў А.С.Папоў, апублікаваныя ў жніўні 1895 і студзені 1896). У 1897 М. арганізаваў акц.т-ва і дасягнуў шырокага выкарыстання новага спосабу сувязі. У 1901 устанавіў радыёсувязь праз Атлантычны акіян. Нобелеўская прэмія 1909 (разам з ням. фізікам К.Браўнам).
французскі паліт. і дзярж. дзеяч. Праф. Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы. З 1945 у сацыяліст. руху. Нац. сакратар Арг-цыі сацыяліст. моладзі (1950—58), нам.ген. сакратара федэрацыі Сацыяліст. партыі (1963—66). З 1971 на кіруючых пасадах у Сацыяліст. партыі (у 1988—92 яе 1-ы сакратар). Мэр г. Ліль (з 1973), дэп.Нац. сходу (1973—81 і 1986), сенатар (з 1992). Прэм’ер-міністр Францыі ў 1981—84. У 1989—92 нам. старшыні, з 1992 старшыня Сацыялістычнага інтэрнацыянала. ПрэзідэнтМіжнар. арг-цыі пародненых гарадоў (з 1984). Аўтар кніг па паліт. праблемах «Нашчадкі будучага» (1977), «Правільны шлях» (1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЮШКО́Ў Уладзімір Ягоравіч (н. 10.4.1946, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне лазернай тэхнікі і мікраэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1998). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. З 1975 у КБ дакладнага электроннага машынабудавання канцэрна «Планар» (з 1992 віцэ-прэзідэнт), адначасова з 1991 праф.БДУ і БПА. Навук. працы па лазерным прыладабудаванні і тэхнал. абсталяванні для мікраэлектронікі, праблемах стварэння лазерных аптычных сістэм тэхнал. абсталявання для вытв-сці электронных прылад. Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв.:
Синтез микроизображений лазерными растровыми сканирующими системами (разам з У.У.Нямковічам, У.В.Юрэвічам) // Электронная техника. Сер. 11. 1987. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУХА́НАЎ Павел Аляксандравіч (17.1.1798—28.12.1871),
расійскі дзярж. і вайсковы дзеяч, гісторык. Правадз. тайны саветнік, чл.Дзярж. савета (1861). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це і Школе калонаважатых. З 1815 служыў у Генштабе. Удзельнік рус.-тур. вайны 1828—29, задушэння паўстання 1830—31 у Польшчы, Літве і Беларусі. У 1834 пакінуў вайсковую службу, заняўся публікацыяй рукапісаў, якія набыў у Польшчы. З 1842 віцэ-прэзідэнт Савета нар. адукацыі ў Польскім каралеўстве, з 1844 папячыцель Варшаўскай навуч. акругі, з 1856 гал. дырэктар урадавай камісіі ўнутр. і духоўных спраў. З 1869 старшыня Археаграфічнай камісіі ў Пецярбургу. Апублікаваў шмат дакументаў па гісторыі Польшчы і рас.-польскіх адносінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГАО́КА Хантара (18.8.1865, г. Нагасакі, Японія — 11.12.1950),
японскі фізік, адзін з заснавальнікаў навук. школы японскіх фізікаў. Чл. Японскай АН, яе прэзідэнт (1939—48). Замежны ганаровы чл.АНСССР (1930). Скончыў Такійскі ун-т (1887), дзе і працаваў да 1926 (з 1896 праф.), адначасова ў 1917—46 у Ін-це фіз. і хім. даследаванняў. Навук. працы па электрычнасці і магнетызме, атамнай фізіцы і спектраскапіі. Прапанаваў мадэль «атама тыпу Сатурна» (дадатна зараджанае ядро, вакол якога верціцца кальцо электронаў; 1904), што лічыцца папярэдніцай планетарнай мадэлі атама Рэзерфарда.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 376—378.
дзяржаўны дзеяч Паўд. В’етнама. Скончыў школу права і адм. кіравання ў Ханоі (1921). Губернатар правінцыі, потым — міністр унутр. спраў пры ўрадзе апошняга в’етн. імператара Бао Дая. У 1950—54 у эміграцыі ў ЗША У 1954—56 кіраўнік в’етн. ўрада на Пд В’етнама, пасля абвяшчэння там у 1956 Рэспублікі В’етнам — яе прэзідэнт. Усталяваў рэжым асабістай улады. Нягледзячы на поспехі ў эканоміцы, выклікаў масавую незадаволенасць карумпіраванасцю свайго ўрада і прызначэннем на дзярж. пасады пераважна аднаверцаў-католікаў (б.ч. насельніцтва Паўд. В’етнама — будысты). З 1961 вёў узбр. барацьбу з Нацыянальным фронтам вызвалення Паўднёвага В’етнама. Забіты ў ходзе дзярж. перавароту.