прыватнаўласніцкі герб у ВКЛ: на чырвоным полі 2 залатыя месяцы рагамі ў розныя бакі, паміж месяцамі меч без похвы, рукаяткай уверх; клейнод — на прылбіцы 5 страусавых пёраў. Паводле паданняў, узнік напач. 11—12 ст.Натэр.ВКЛ пашыраны пасля прыняцця Гарадзельскага прывілея 1413. Гербам «Астоя» карысталіся больш за 200 шляхецкіх родаў на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЧО́СА,
рака ў Беларусі, у Веткаўскім і Добрушскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток Іпуці (бас. Дняпра). Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 232 км². Пачынаецца за 1,2 кмнаПдУ ад пас. Уютны Веткаўскага р-на. Цячэ па мяжы Беларусі і Бранскай вобласці Расіі, упадае ў Іпуць за 4 кмнаУ ад в. Дзям’янкі Добрушскага р-на. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБАГО́НСКІ Сямён Аляксандравіч (14.1.1910, в. Залучча Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 27.1.1955),
Герой Сав. Саюза (1943). У Вял.Айч. вайну з 1941 наЗах., Цэнтр., Варонежскім, 4-м Укр. франтах. Пам. камандзіра ўзвода сяржант З. вызначыўся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра наПн ад г.п. Ржышчаў у баях за вызваленне Кіеўскай вобл.На радзіме на ўшанаванне яго памяці пастаўлена стэла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ Іван Рыгоравіч (22.10.1916, в. Хоцімск Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 15.7.1952),
поўны кавалер ордэна Славы. На фронце з 1941. Снайпер сяржант З. вызначыўся пры вызваленні Польшчы каля в. Юзэфаў Радамскага ваяв. і ў час прарыву абароны праціўніка нар. Одэр каля г. Лебус натэр. Германіі, знішчыў 56 гітлераўцаў і захапіў 2 пушкі. Пасля вайны працаваў у калгасе на радзіме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРКЕ́ВІЧ Карл Станіслававіч (н. 17.10.1926, г. Мазыр),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну ў партызанах, разведчык, з 1944 на фронце. Радавы К. вызначыўся ў 1945 у баях натэр. Германіі: 4 лютага на подступах да г. Франкфурт-на-Одэры, 26 лютага з яго ўдзелам захоплены 2 «языкі», 19—20 крас.на левым беразе Одэра падняў байцоў у атаку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́КАЛУ,
вяршыня ў Вял. Гімалаях, на мяжы Непала і Кітая, за 20 км наПдУ ад г.Джамалунгма. Выш. 8470 м. Складзена пераважна з гранітаў. Ледавікі (даўж. да 15 км). НаУ ад М. — цясніна р. Арун, якая перасякае Гімалаі. Глыбіня цясніны ад грэбеня да рэчышча ракі да 7300 м (найб.на Зямлі). На М. ўпершыню ўзышлі франц. альпіністы ў 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКАЎЦО́Ў Аляксандр Міхайлавіч (н. 25.4.1936, г. Гомель),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Майстар спорту СССР (1956). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1960). З 1979 інструктар фіз. культуры. Чэмпіён Еўропы на байдарцы-адзіночцы ў эстафеце 4 × 500 м, сярэбраны прызёр на дыстанцыі 500 м (1957, г. Гент, Бельгія). Чэмпіён СССРна байдарцы-адзіночцы (1957—1958) на дыстанцыі 500 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РБАЛЬД (Merbold) Ульф (н. 1936),
касманаўт ФРГ. Д-рн. у галіне механікі. Скончыў Бонскі ун-т (1960). Здзейсніў палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 28.11—8.12.1983 — наКК «Калумбія», 22—31.1.1992 — наКК «Дыскаверы», 4.10—4.11.1994 — наКК «Саюз ТМ-20» і арбітальнай станцыі «Мір» (вярнуўся на Зямлю наКК «Саюз ТМ-19»). У космасе правёў 49,9 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯРКІ́С,
рака ў Літве і Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нёман. Даўж. 202 км (на Беларусі 12 км). Пл. вадазбору 4440 км² (на Беларусі 100 км²). Пачынаецца за 2 кмнаПд ад в. Мікулішкі Ашмянскага р-на, цячэ ў межах Ашмянскага ўзв., 2 кмна мяжы з Літвой і каля в. Гаравыя Грыгі перасякае яе. У межах Беларусі каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́СЦЕРАЎ Іван Фірсавіч (7.7.1904, в. Таўкачы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 24.12.1989),
Герой Сав. Саюза (1945). З 1924 на камсам. рабоце ў Таўкачах. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Сталінградскім, 2-м і 3-м Укр. франтах. Нам. камандзіра батальёна па палітчастцы капітан Н. вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні Дуная натэр. Венгрыі. Да 1962 насав. і парт. рабоце.