ЛЯЎКО́Ў (Пётр Маркавіч) (1910, в. Аляксандраўка Слаўгарадскага р-на Магілёўскайвобл. — 31.3.1968),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік баёў пад Масквой, вызвалення Беларусі, баёў у Польшчы, Германіі. Камандзір гарматы сяржант Л. вызначыўся: у чэрв. 1944 у час бою на шашы Орша—Магілёў; на тэр. Польшчы; у крас. 1945 на беразе р. Эльба. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСТРЭ́НКА (Барыс Аляксандравіч) (1.12.1924, г. Асіповічы Магілёўскайвобл. — 15.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Харкаўскае танк. вучылішча (1943). 3 ліп. 1943 на Ленінградскім фронце. Камандзір танка лейт. М. вызначыўся ў чэрв. 1944 у час прарыву абароны праціўніка на Карэльскім перашыйку: у час бою прыняў на сябе камандаванне ротай, экіпаж яго танка знішчыў 11 дотаў і 8 дзотаў, 15 гармат, 20 кулямётаў, 10 мінамётаў. Памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦУРЭ́ВІЧ (Іпаліт Купрыянавіч) (студз. 1882, г.п. Глуск Магілёўскайвобл. — 22.7.1939),
украінскі хімік-арганік. Акад.АН Украіны (1939). Скончыў Кіеўскі ун-т (1907), дзе і працаваў (з 1935 праф.). Навук. працы па арган. сінтэзе. Сінтэзаваў α-этыл-β-талілэтыленмалочную і α-этыл-β-метылэтыленмалочную к-ты (1907—09). Устанавіў механізм пераўтварэння карбазідаў, семі- і тыясемікарбазідаў ненасычаных кетонаў. Даследаваў састаў смол парэнхімных каўчуканосных раслін (1932—35).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НЧАНКА (Мікола) (Мікалай Нічыпаравіч; н. 10.3.1942, в. Кавалёўка Клімавіцкага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Жытомірскі пед.ін-т (1968) і Мінскую Вышэйшую парт. школу (1981). З 1969 (з перапынкам) працуе ў Клімавіцкай газ. «Новае жыццё» (з 1988 гал. рэдактар). Друкуецца з 1967. Аўтар зб-каў вершаў «Зялёны звон» (1971), «Давер» (1980), «Ліпацвет» (1993). Асн. іх тэмы — працоўныя будні сучасніка, прыгажосць роднага краю, духоўных памкненняў чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТКЕ́ВІЧ (Рыгор Мікалаевіч) (6.5.1923, в. Дваранінавічы Кіраўскага р-на Магілёўскайвобл. — 18.10.1959),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1941 на 1-м Бел. фронце. Камандзір стралк. аддзялення сяржант М. вызначыўся на тэр. Польшчы ў жн. 1944 у баях за плацдарм на левым беразе р. Вісла, на тэр. Германіі ў 1945 у лютым пры фарсіраванні р. Одэр і сак. ў баі за населены пункт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДТАЧЭ́ЕЎ (Георгій Мяфодзьевіч) (ліст. 1916, в. Красніца Быхаўскага р-на Магілёўскайвобл. — 25.4.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Магілёўскі аэраклуб (1940). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Лётчык-штурмавік мал. лейт. Н. зрабіў каля 100 баявых вылетаў. 31.1.1944 у час налёту на варожы аэрадром падабраў экіпаж падбітага самалёта камандзіра і вярнуўся на свой аэрадром. Загінуў пры вызваленні Севастопаля. На радзіме пастаўлены абеліск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯРО́ПЛЯ,
возера ў Бялыніцкім р-не Магілёўскайвобл., у бас.р.Няропля (цячэ праз возера), за 2 км на ПнУ ад г.п. Бялынічы. Пл. 0,26 км², даўж. 650 м, найб.шыр. 520 м, даўж. берагавой лініі 1,8 км. Пл. вадазбору 52,4 км². Схілы катлавіны выш. 10—12 м, пераважна разараныя, участкамі пад хмызняком, на ПдЗ да 22 м, парэзаныя ярамі. Берагі вып. да 1 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЦЯ́ЛІН (Сяргей Васілевіч) (4.10.1925, с. Чыгарова Арамашаўскага р-на Цюменскай вобл., Расія — 30.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1943. Разведчык яфрэйтар П. вызначыўся ў 1944 у баі за в. Акцябр Асіповіцкага р-на Магілёўскайвобл., дзе, ратуючы акружаных ворагам байцоў, уступіў у бой з 50 гітлераўцамі; калі скончыліся патроны, падарваў гранатай сябе і групу фашыстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЫ́НКАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Касцюковіцкім р-не Магілёўскайвобл., на р. Беседзь. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПдУ ад г. Касцюковічы, 174 км ад Магілёва, 2 км ад чыг. ст. Бялынкавічы, 606 ж., 214 двароў (1995), лясніцтва.
У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца ў 1613 як вёска ў Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяв.ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, падаравана Р.А.Пацёмкіну. З 1784 — мястэчка ў Клімавіцкім пав. У 1880 — цэнтр воласці; 339 ж., 76 дамоў, правасл. царква, яўр. малітоўная школа, карчма, у фальварку — бровар. У 1886 у Бялынкавічах 292 ж., 51 двор; штогод праводзіўся кірмаш. З 1924 у Калінінскім пав. З 17.7.1924 да 4.8.1927 цэнтр Бялынкавіцкага раёна. З 1927 цэнтр сельсавета Касцюковіцкага р-на, з 1938 у Магілёўскайвобл. У Вял.Айч. вайну са жн. 1941 да 27.9.1943 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. У 1970 у Бялынкавічах 725 ж., 197 двароў.
У Бялынкавічах сярэдняя школа, вучэбна-вытв. камбінат, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, дом-інтэрнат, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАЯ ПРАВАСЛА́ЎНАЯ ЕПА́РХІЯ,
тэр.-адм. адзінка правасл. царквы з цэнтрам у Магілёве. Утворана ў 1632 па ініцыятыве мітрапаліта Пятра Магілы як адзіная тады правасл. епархія на Беларусі (усе астатнія былі пераведзены ў унію). У 1633 зацверджана прывілеем караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV. З 1675 наз. таксама Беларускай, пазней назвы мяняліся. Падпарадкоўвалася Кіеўскай мітраполіі. Пасля пераходу апошняй пад юрысдыкцыю Маскоўскай патрыярхіі (1685) магілёўскіх епіскапаў прызначала Масква, але па-ранейшаму зацвярджала каралеўская ўлада. Пасля ўваходжання Магілёва ў склад Рас. імперыі (1772) залічана ў 1774 да 2-га класа. З 1833 ахоплівала толькі тэр.Магілёўскайгуб. У 1920—30-я г. епархіяй кіравалі абнаўленцы, якія ў 1924 стварылі Беларускую аўтаномную праваслаўную царкву. У сярэдзіне 1930-х г. яе прыходы перайшлі пад юрысдыкцыю кананічнай Мінскай епархіі. У канцы 1930-х г. М.п.е. з-за антырэліг. палітыкі ўлад фактычна спыніла дзейнасць. У сак. 1942 адноўлена ў складзе Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Пасля Вял.Айч. вайны епіскапы не прызначаліся. У 1989 дзейнасць епархіі адноўлена ў складзе Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскай патрыярхіі. Ахоплівае тэр.Магілёўскайвобл. У 1997—52 царквы.