назапашаная пажыўная тканка насення раслін, якая ўжываецца зародкам пры прарастанні. У адрозненне ад эндасперму развіваецца з нуцэлуса і мае клеткі з падвоеным (дыплоідным) наборам храмасом. Характэрны для шэрагу кветкавых раслін (напр., гваздзіковыя, лебядовыя, марэнавыя). Наяўнасць П., як і эндасперму, лічыцца прымітыўнай адзнакай, бо зародак у большай ступені залежыць ад навакольных тканак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РЫСТА-СЛАІ́СТЫЯ ВО́БЛАКІ [міжнар. назва Cirrostratus (Cs)],
бялявае паўпразрыстае покрыва, звычайна валакністае, у верхняй трапасферы. Утвараюцца з дробных ледзяных крышталёў, што звязана з узыходным рухам паветра. Характэрны для воблачных сістэм цёплых франтоў або франтоў аклюзіі, зрэдку ўзнікаюць у выніку трансфармацыі інш. тыпаў воблакаў. Ападкаў не даюць. Часта вакол іх назіраецца гало. Гл.Воблакі, Воблачнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІКНО́МЕТР (ад грэч. pyknos шчыльны + ...метр),
прылада для вызначэння шчыльнасці рэчыва (часам т-ры) у газападобным, вадкім ці цвёрдым стане. Складаецца са шкляной пасудзіны (колба- або шарападобнай) з капілярнай трубкай, часам і з тэрмометрам. Прынцып дзеяння заснаваны на ўзважванні яго з даследаваным рэчывам, аб’ём якога вызначаецца па шкале або па метках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА МАСТА́ЦТВАЎ.
Засн. ў 1990 у г. Пінск. Рыхтуе выкладчыкаў дзіцячых школ мастацтваў і спецыялістаў для ўстаноў клубнага тыпу. Спецыяльнасці (2000/2001 навуч.г.): нар. творчасць (танец, інструментальная нар. музыка, рэжысура самадз. масавых абрадавых свят); інструментальнае выканальніцтва (баян, акардэон і фартэпіяна); харэаграфія (нар. танец). Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ ЗАВО́Д КАРМАВЫ́Х ВІТАМІНАЎ.
Пабудаваны ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1960—63 як біяхімічны з-д. Выпускаў біяміцын кармавы. З 1965 рэканструяваны. З 1990 — сучасная назва. У 1994 перапрафіляваны на выпуск ферментных прэпаратаў. З 2000 пачаліся рэканструкцыя і пераабсталяванне. Асн. прадукцыя (2001): ферменты для спіртавой прам-сці — глюкавамарын і амілаглюкавамарын (заменнікі соладу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ ТЭ́ХНІКУМ МЯСНО́Й І МАЛО́ЧНАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ.
Засн. ў 1945 у г. Пінск Брэсцкай вобл. Рыхтуе тэхнікаў-механікаў і тэхнікаў-тэхнолагаў для прадпрыемстваў мясной і малочнай прам-сці. Спецыяльнасці (2000/01 навуч.г.): тэхналогія захоўвання і перапрацоўкі жывёльнай сыравіны; машыны і апараты харч. вытв-сцей. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C5H11N Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, tкіп 106,17 °C, шчыльн. 860,6 кг/м³.
Змешваецца з вадой, этанолам, дыэтылавым эфірам. Паводле хім. уласцівасцей — моцная аснова, лёгка ўтварае солі. Структурны фрагмент многіх алкалоідаў (напр., анабазіну, лабеліну, марфіну). Выкарыстоўваюць для сінтэзу лек. прэпаратаў (анальгетыкаў, анестэтыкаў і інш.), некаторыя вытворныя — як паскаральнікі вулканізацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАЗО́Л,
1,2-дыазол, гетэраараматычнае злучэнне, C3H4N2. Бясколерныя крышталі, tпл 70 °C, tкіп 185—187 °C. Раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры. П. і яго вытворныя — прамежкавыя прадукты ў сінтэзе лек. прэпаратаў (напр., анальгіну, амідапірыну) і пестыцыдаў. Выкарыстоўваюць вытворныя П. як фарбавальнікі для каляровай фатаграфіі, арган. люмінафоры. Іл.гл. да арт.Гетэрацыклічныя злучэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРО́П (ад грэч. pyropos вогненны),
мінерал групы гранатаў, сілікат магнію і алюмінію Mg3Al2[SiO4]3. Крышталі густога чырв. колеру. Цв. 7—7,5. Шчыльн. 3,5—4 г/см³. Трапляецца ў кімберлітах, ультраасн. пародах. Спадарожнік алмазу. Празрыстыя крышталі — каштоўныя камяні, выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе, у т. л.для імітацыі рубіну; дробныя, непразрыстыя — у якасці абразіваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІС-РЫ́ВЕР (Peace River),
рака ў Канадзе, левы прыток р. Нявольніцкая (у сістэме р. Макензі). Даўж. ад вытоку р. Фінлі 1923 км, пл. басейна 324,3 тыс.км². Пачынаецца ў Скалістых гарах, перасякае плато Макензі. Сярэдні расход вады 1100 м²/с. Ледастаў ад кастр. да мая. Буйное вадасховішча для арашэння. Суднаходная на б. частцы цячэння.