ПА́РТЫЯ [франц. parti ад лац. pars (partis) частка, група],
1) палітычная арг-цыя, якая выражае інтарэсы грамадскага класа, іншых сац. груп і слаёў, аб’ядноўвае найб. актыўных іх прадстаўнікоў і кіруе барацьбой для дасягнення пэўных мэт.
2) Група людзей, аб’яднаных для якой-н. мэты; атрад (напр., П. геолагаў).
3) Пэўная колькасць прадметаў, тавару.
4) Гульня (у шахматы, шашкі, карты і пад.) да пэўнага выніку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛАГІ́ЧНЫЯ АДКЛА́ДЫ,
глыбакаводныя донныя асадкі адкрытых мораў або акіянаў, што складаюцца са шкілетных рэшткаў планктонных мікраарганізмаў, найтанчэйшых мінер. часцінак, якія прыносяцца з сушы. вулканічнага попелу, касм. пылу, а таксама мінералаў, утвораных на дне ў вынікухім. працэсаў у вадзе. Да П.а. адносяцца сучасныя ілы (глабігерынавы, какалітавы, дыятомавы, радыялярыевы), чырвоныя глыбакаводныя гліны, са стараж. асадкавых горных парод — некаторыя вапнякі, радыялярыты, дыятаміты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЧЭ́ННЕглеб і грунтоў,
падняцце (успучванне) глеб і грунтоў увыніку іх расшырэння пры прамярзанні, набраканні і выцісканні. Характэрна для абласцей з суровым кантынентальным кліматам і наяўнасцю шматгадовамёрзлых горных парод. Трапляецца таксама ў арыдных умовах на засоленых глебах, дзе абумоўлена разбуханнем солей пры ўвільгатненні. Улічваецца пры буд-ве і эксплуатацыі прамысл. прадпрыемстваў, аўтадарог і чыгунак, нафта- і газаправодаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРПЕНЦІНІ́Т, змеявік,
метамарфічная горная парода, якая складаецца з мінералаў групы серпенціну. Утвараецца пры гідратэрмальным змяненні пераважна ультраасноўных парод (гіпербазітаў), увыніку чаго іх бязводныя сілікаты магнію гідралізуюцца і пераўтвараюцца ў мінералы групы серпенціну, а самі горныя пароды ў С. З працэсам серпенцінізацыі звязана ўтварэнне большасці радовішчаў хрызатыл-азбесту (гл.Азбест). Выкарыстоўваецца ў буд-ве (абліцовачны матэрыял) і ювелірнай справе (паўпразрыстыя разнавіднасці — офікальцыт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕПЯНЁЎСКІ БЕРАГАВЫ́ ЎСТУ́П,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны каля паўд. ускраіны б.в. Сцепянёва Мядзельскага р-на Мінскай вобл., на зах. беразе воз. Нарач. Выш. да 8 м, стромкасць схілаў 80—45°. Берагавы ўступ (абразійны кліф) утварыўся каля 11 тыс.г. назад увыніку хвалепрыбойнай дзейнасці возера і разбурэння высокага пясчанага берага.
апошні (сёмы) цар Стараж. Рыма [534/533—510/509 да н.э.] этрускай дынастыі. Сын цара Тарквінія Прыска. Жорсткае кіраванне (не лічыўся з меркаваннямі сената, арганізоўваў канфіскацыі і пакаранні смерцю) і бясчынствы Т.Г. і яго сваякоў выклікалі паўстанне ў Стараж. Рыме, увыніку якога Т.Г. выгнаны, этрускае ўладанне скончылася, царскі лад скасаваны і ўтворана рэспубліка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛО́РЫСТЫ КА́ЛІЙ (KCl),
соль, якая ўтвараецца ў выніку ўзаемадзеяння злучэнняў калію з салянай к-той (HCl) або яе солямі.
Белыя крышталі (або крышт. парашок) без паху, салёныя на смак; мал. м. 74,5, т-ра плаўлення 776 °C, шчыльн. 1980 кг/м³. Раствараецца ў вадзе, не раствараецца ў спірце. Выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы, медыцыне (уваходзіць у склад лек. прэпаратаў), біял. і хім. даследаваннях, металургіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЕ́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1943,
наступальная аперацыя войск Заходняга (каманд.ген.-палк., са жн. 1943 ген. арміі В.Д.Сакалоўскі) і левага крыла Калінінскага (ген.-палк. А.І.Яроменка) франтоў 7 жн.—2 кастр. ў Вял.Айч. вайну. Мэта аперацыі — разграміць левае крыло ням.-фаш. групы армій «Цэнтр» (каманд. ген.-фельдмаршал Г.Клюге) і вызваліць Смаленск. Ням.-фаш. камандаванне стварыла на гэтым напрамку моцную абарону, сканцэнтравала 44 дывізіі (да 850 тыс.чал., каля 8800 гармат і мінамётаў, каля 500 танкаў і штурмавых гармат, да 700 самалётаў). У складзе Зах. і Калінінскага франтоў налічвалася 1253 тыс.чал., 20 640 гармат і мінамётаў, 1436 танкаў і самаходных артыл. установак, 1100 самалётаў. С.а. ўключала 4 аб’яднаныя агульнай задумай франтавыя аперацыі: Спас-Дземенскую. Ельнінска-Дарагабужскую, Духаўшчынска-Дзямідаўскую і Смаленска-Рослаўскую. 7 жн. з раёна на У ад Спас-Дземенска перайшла ў наступленне ўдарная групоўка Зах. фронту, за 14 дзён яна прасунулася на 30—40 км, 13 жн. вызваліла Спас-Дземенск. На Духаўшчынскім напрамку наступленне пачалі войскі Калінінскага фронту. 30 жн. войскі Зах. фронту авалодалі Ельняй, іх правае крыло фарсіравала Дняпро і 1 вер. вызваліла Дарагабуж. Увыніку наступлення Зах. і Калінінскага франтоў вызвалены: 16 вер. Ярцава, 21 вер. Дзямідаў, 25 вер. Смаленск і Рослаўль, 28 вер.г. Мсціслаў — райцэнтр Магілёўскай вобл. 2 кастр. С.а. закончылася. Зах. і Калінінскі франты выйшлі на рубеж Рудня, на У ад Краснага, Горак, Дрыбіна, далей па р. Проня і ўступілі ў межы ўсх. раёнаў Беларусі, дзе перайшлі да абароны. Увыніку С.а. ад акупантаў поўнасцю вызвалены Смаленская і частка Калінінскай абл., некалькі раёнаў Магілёўскай вобл., усяго вызвалена больш за 7,5 тыс. населеных пунктаў. Значную дапамогу сав. войскам у С.а. аказалі партызаны. У ноч на 3 жн. яны нанеслі масіраваныя ўдары па чыг. камунікацыях праціўніка і працягвалі іх увесь жн. і 1-ю пал. верасня; 19 вер. пачаўся 2-і этап «рэйкавай вайны» (умоўная назва «Канцэрт»). Увыніку гэтых аперацый рух па чыг. камунікацыях ням. групы армій «Цэнтр» быў у значнай меры паралізаваны. Агульны аб’ём перавозак скараціўся на 40%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕТ-ШЭ́МЕШ,
старажытны горад уПаўд. Палесціне, на З ад Іерусаліма (сучасны Аін-Шэмш, Ізраіль). Узнік у 3-м тыс. да н.э. Упамінаецца ў егіпецкіх крыніцах з 18 ст. да н.э. (т.зв. тэксты праклёну). Увыніку войнаў неаднаразова разбураны. Быў заняты ханаанеямі, філісцімлянамі, ізраільцянамі. Пасля захопу Вавілонам у 6 ст. да н.э. прыйшоў у заняпад. Археал. раскопкамі выяўлена абсталяванне для ліцця бронзы, шмат жал. вырабаў, пасудзін, прывезеных з Егіпта і раёна Эгейскага мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЧЭ́ЙКАЎСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1923—24. Утвораны 15.2.1923 у Віцебскай губ. РСФСР увыніку перайменавання Лепельскага пав. ў Бачэйкаўскі павет і далучэння да яго часткі скасаванага Сенненскага пав. Цэнтр — мяст.Бачэйкава. Уключаў 9 валасцей (Бешанковіцкая, Лепельская, Лукомская, Несінская, Ульянавіцкая, Ушацкая, Хоцінская, Чарэйская, Чашніцкая). З 3.3.1924 у складзе БССР. 20.6.1924 павет скасаваны: Лукомская і Чарэйская вол. перададзены ў Барысаўскі пав., Бешанковіцкая, Ульянавіцкая і Чашніцкая — у Віцебскі пав., астатнія воласці — у Полацкі пав.