КАШТАЯ́НЦ (Хачатур Седракавіч) (26.9.1900, г. Гюмры, Арменія — 2.4.1961),
расійскі фізіёлаг. Чл.-кар.АНСССР (1939), акад.АН Арменіі (1943). Скончыў Маскоўскіун-т (1926), працаваў у ім і адначасова ў Ін-це марфалогіі жывёл імя А.М.Северцава АНСССР (з 1936). У 1946—53 дырэктар Ін-та гісторыі прыродазнаўства АНСССР. Навук. працы па праблемах эвалюцыі функцый і тэарэт. асновах эвалюц. фізіялогіі. Распрацаваў энзіма-хім. гіпотэзу ўзбуджэння. Дзярж. прэмія СССР 1947.
Тв.:
Очерки по истории физиологии в России. М.; Л., 1946;
Основы сравнительной физиологии. Т. 1—2. 2 изд. М., 1950—57.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВІТНІ́ЦКАЯ (Алена Дзмітрыеўна) (8.10.1919, Масква — 5.7.1981),
расійскі гісторык архітэктуры. Канд.тэхн.н. (1947). Скончыла Маскоўскіарх.ін-т (1941). З 1941 працавала ў НДІпрамысл. збудаванняў, тэорыі і гісторыі архітэктуры ў Маскве. Адзін з першых даследчыкаў помнікаў жылой, грамадз. і культавай архітэктуры Беларусі: «Старыя гарадскія драўляныя дамы паўднёва-заходняй Беларусі» (1961), «Планіроўка Гродна ў XVI—XVIII стст.» (1964), «Малавядомыя зальныя збудаванні Беларусі канца XV—пачатку XVI ст.» (1967), «Калегіумы Беларусі XVII ст.» (1969), «Адміністрацыйныя будынкі Беларусі канца XVIII ст.» (1972) і інш.
Тв.:
Всеобщая история архитектуры. Т. 6. М., 1968 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЖНЕР (Мікалай Мацвеевіч) (9.12.1867, Масква —28.11.1935),
расійскі хімік-арганік; адзін з арганізатараў анілінафарбавай прам-сці. Ганаровы член АНСССР (1934, чл.-кар. 1929).
Скончыў Маскоўскіун-т (1890), дзе і працаваў. З 1901 праф. Томскага тэхнал. ін-та, з 1914 — Нар. ун-та імя А.Л.Шаняўскага, з 1918 навук. кіраўнік НДІ «Анілтрэста» (Масква). Навук. працы па арган. сінтэзе і даследаванні сінтэзаваных злучэнняў. Адкрыў аліфатычныя дыазазлучэнні (1900), рэакцыю каталітычнага раскладання гідразонаў (рэакцыя К.—Вольфа, 1911), універсальны спосаб сінтэзу вуглевадародаў цыклапрапанавага шэрагу (рэакцыя К., 1912).
Тв.:
Исследования в области органической химии. М.; Л., 1937.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ШКІН (Сяргей Міхайлавіч) (12.9.1909, г.п. Гусь-Жалезны Касімаўскага р-на Разанскай вобл., Расія — 14.5.1993),
дзяржаўны і гасп. дзеяч БССР. Засл. работнік прам-сці Беларусі (1974). Скончыў Маскоўскіін-тс.-г. машынабудавання (1935). У 1924—30 працаваў на Люберацкім з-дзе с.-г. машын, з 1934 на Горкаўскім аўтазаводзе. З 1955 дырэктар Мінскага аўтазавода, з 1959 нач. упраўлення машына- і станкабудавання Саўнаргаса БССР, з 1962 нам. старшыні, з 1963 старшыня Саўнаргаса БССР, у 1965—74 нам. старшыні Савета Міністраў БССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР 5—8-га скл.Дзярж. прэмія СССР 1950.
расійскі археолаг. Д-ргіст. навук (1964), прафесар. Скончыў Маскоўскіун-т (1941). З 1947 нам. кіраўніка Наўгародскай археал. экспедыцыі, з 1967 заг. лабараторыі прыродазнаўча-навуковых метадаў Ін-та археалогіі АНСССР. Вывучаў тэхніку стараж. кавальства, чорную і каляровую металургію і металаапрацоўку ў Стараж. Русі. Распрацаваў дэндрахраналагічны метад археал. датавання. Займаўся ўдасканаленнем стратыграфічнага метаду ў археалогіі. Дзярж. прэмія СССР 1970 і Ленінская прэмія 1984.
Тв.:
Дендрохронология Восточной Европы. М., 1977 (разам з М.Б.Чарных);
Металлургия и металлообработка железа и стали // Древняя Русь: Город, замок, село. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЖАЎ (Коржаў-Чувялёў) Гелій Міхайлавіч
(н. 7.7.1925, Масква),
расійскі жывапісец. Нар.маст.СССР (1972). Чл.АМСССР (1970). Скончыў Маскоўскімаст.ін-т (1950). У 1951—58 і з 1964 выкладае ў Маскоўскім вышэйшым маст.-прамысл. вучылішчы (з 1966 праф.). У 1968—75 старшыня праўлення Саюза мастакоў Расіі. У вострых па кампазіцыі і стрыманых па каларыце карцінах з вылучанымі буйным планам, дасканала мадэляванымі фігурамі паказвае вобразы ў сац., драм. і гераічных сітуацыях: трыпціх «Камуністы» (1957—60, Дзярж. прэмія Расіі 1966), «Мастак» (1961), серыя «Апаленыя агнём вайны» (1962—67), «Асуджаная» (1970—75), «Абернуты» (1974—75) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГЛО́Ў (Уладзімір Ільіч) (н. 2.4.1947, г. Брэст),
бел. вучоны ў галіне матэм. фізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Брат С.І.Круглова. Скончыў Маскоўскіінж.-фіз.ін-т (1971). З 1971 у Ін-це фізікі, з 1993 у Фіз.-тэхн. ін-це Нац.АН Беларусі, з 1996 ў Новай Зеландыі. Навук. працы па нелінейнай оптыцы і тэорыі пераносу выпрамянення. Прадказаў і тэарэтычна даследаваў спіральныя фатонныя пучкі ў нелінейных асяроддзях.
Тв.:
О численном моделировании и некоторых аналитических аспектах вихревой динамики световых полей в лазерных системах (разам з В.М.Волкавым) // Дифференциальные уравнения. 1995. Т. 31, № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́КАЎ (Леў Міхайлавіч) (н. 10.10.1935, г. Міхайлаў Разанскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1979). Скончыў Маскоўскі аўтамех. ін-т (1958). З 1973 у БелНДІНТІ Дзяржплана БССР, з 1984 нам. дырэктара, з 1988 — дырэктар Н.-д.эканам. ін-та. Навук. працы па праблемах рыначных адносін, прагназаванні навук.-тэхн. прагрэсу. Прымаў удзел у распрацоўцы дзярж. праграм сац.-эканам. развіцця Рэспублікі Беларусь.
Тв.:
Вопросы экономического прогнозирования процессов обновления продукции (смены моделей машин в производстве). Мн., 1978;
Управление экономикой БССР в условиях суверенитета. Мн., 1991 (у сааўт.);
Концепция социально-экономического развития РБ до 2015 г.Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ШАЎ (Леанід Цімафеевіч) (26.10.1931, г. Рэчыца Гомельскай вобл. — 24.11.1995),
бел. вучоны ў галіне лесагадоўлі. Д-рбіял.н. (1994), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі лесатэхн. ін-т (1954). У 1957—62 і з 1966 у Ін-це лесу Нац.АН Беларусі. Навук. працы па біял. метадах барацьбы са шкоднікамі лесу, стварэнні біял. і бактэрыяльных прэпаратаў і спосабаў павышэння эфектыўнасці іх уздзеяння на шкодных насякомых.
Тв.:
Охрана природы: Природные ресурсы Белоруссии и их рациональное использование. 2 изд. Мн., 1972 (у сааўт.);
Биологические методы защиты леса от вредителей. М., 1973;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛА́ГІН (Мікалай Міхайлавіч) (19.1.1860, с. Шылавічы Духаўшчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 1.3.1940),
бел. і расійскі заолаг і энтамолаг. Акад.АН Беларусі (1934), УАСГНІЛ (1936). Чл.-кар.Рас.АН (1913), АНСССР (1925). Скончыў Маскоўскіун-т (1884), працаваў у ім (з 1919 праф.), адначасова ў 1934—36 дырэктар Ін-та біял. навук АН Беларусі. Навук. працы па пчалярстве, барацьбе са шкоднікамі с.-г. культур, размнажэнні, спадчыннасці і эвалюцыі жывёл, старэнні і смерці арганізма.
Тв.:
Вредные насекомые и меры борьбы с ними. Т. 1—2. 4 изд. М.; Л., 1927—30;