тэхнічная прылада, якая забяспечвае функцыю газаабмену арганізма з навакольным асяроддзем па-за арганізмам. Састаўная ч. апаратаў штучнага кровазвароту і дыхання.
Вылучаюць Ш.л. адна- і шматразовыя, плёначнага, мембраннага і інш. тыпаў, якія складаюцца з розных камер (напр., газаабменнай) і канструкцый. Прынцып работы Ш.л. засн. на ўзаемадзеянні вянознай крыві, якая паступае з арганізма ў газаабменную камеру, са стэрыльным кіслародам, што падаецца туды. Пасля выдалення вуглякіслага газу і лішку кіслароду кроў вяртаецца ў сасудзістае рэчышча здапамогай помпы. Выкарыстоўваецца пры правядзенні кардыяхірург. аперацый, рэанімацыі, інтэнсіўнай тэрапіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ТЭРБУР (Lauterbur) Пол (н. 6.5.1929, г. Сідні, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне радыялогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1985). Д-р філасофіі (1962). Скончыў Тэхнал.ін-т (1951, г. Кліўленд). З 1969 праф. Нью-Йоркскага, з 1985 — Ілінойскага ун-таў, адначасова дырэктар біямед. магнітна-рэзананснай лабараторыі ў мед. каледжы ун-та. Навук. працы па атрыманні здапамогай градыента магн. поля двухмерных відарысаў аб’ектаў, якія не паддаваліся візуалізацыі інш. метадамі. Стварыў метад надзейнага, няшкоднага, неінвазіўнага даследавання ўнутр. органаў чалавека — магнітна-рэзананснай тамаграфіі. Нобелеўская прэмія 2003 (з П.Мэнсфілдам; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАВІТАЦЫ́ЙНЫ КАРАТА́Ж,
метад геафіз. даследаванняў у буравых свідравінах, заснаваны на вымярэнні паскарэння сілы цяжару. Выкарыстоўваецца для вывучэння саставу горных парод і карысных выкапняў, вызначэння размяшчэння рудных цел і шчыльнасці горных парод, ціску і інш. Выконваецца здапамогайспец.гравіметраў, якія апускаюць у свідравіны. Неабходныя звесткі аўтаматычна перадаюцца ў наземны пункт кіравання і рэгістрацыі праз інтэрвалы 50—70 м. Па выніках вымярэння будуюцца графікі змены паскарэння сілы цяжару, верт. градыента сілы цяжару і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАРО́ДНЫ ПАКА́ЗЧЫК (pH),
велічыня, якая характарызуе канцэнтрацыю (актыўнасць) іонаў вадароду ў растворах. Лікава роўны адмоўнаму дзесятковаму лагарыфму канцэнтрацыі [H+] (актыўнасці) вадародных іонаў H+, якая выражана ў молях на літр (моль/л): pH=-lg[H+]. Водныя растворы маюць pH ад 1 да 14: у нейтральных pH=7, у кіслых pH < 7, у шчолачных pH > 7. Пастаянства вадароднага паказчыку падтрымліваецца буфернымі растворамі. Вызначаюць pHздапамогай кіслотна-асноўных індыкатараў, больш дакладна — патэнцыяметрычна (гл.Патэнцыяметрыя). Гл. таксама Кіслотна-шчолачная раўнавага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБАВЫМЯРА́ЛЬНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,
сродкі вымярэння, прызначаныя для ацэнкі дакладнасці зубчастых колаў і перадач па нормах кінематычнай дакладнасці, плаўнасці, кантакту і бакавога зазору. Падзяляюцца на станковыя (пры вымярэнні зубчастае кола ўстанаўліваюць на прыладу) і накладныя (прыладу накладваюць на зубчастае кола). Здапамогай З.п. вымяраюць міжцэнтравыя адлегласці (гл.Міжцэнтрамер), даўжыні агульных нармалей (гл.Нармалемер), шагі зачаплення (гл.Шагамер), хвалістасць паверхні, таўшчыню зубоў і г.д. Імі карыстаюцца пры вырабе зубчастых колаў і перадач.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІГАТУ́РАў музыцы,
1) у мензуральнай натацыі знакі, што абазначаюць дзве і болей ноты, якія выконваюцца звязна, звычайна на адзін склад. 2) Абазначэнне аб’яднання 2 суседніх нот аднолькавай вышыні ў адну ноту сумарнай працягласці здапамогай лігі — дугападобнай рысы, выгнутай уверх або ўніз. Ліга над групай нот рознай вышыні патрабуе іх звязнага выканання і адасаблення ад суседніх гукаў ці іх груп, у вак. музыцы — выканання ўсіх аб’яднаных лігай нот на адзін склад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́ТНЫЯ ПА́СТКІ,
канфігурацыі магнітнага поля, здольныя працяглы час утрымліваць зараджаныя часціцы ўнутры зададзенага аб’ёму прасторы. Натуральная М.п. — магн. поле Зямлі, якое ўтрымлівае касм. зараджаныя часціцы высокіх энергій (электроны і пратоны) і ўтварае радыяцыйныя паясы Зямлі па-за межамі яе атмасферы. У лабараторных умовах М.п. даследуюцца ў дастасаванні да праблемы ўтрымання плазмы і ажыццяўлення з іх дапамогай кіравальных тэрмаядзерных рэакцый.
Найпрасцейшая магнітная пастка. Стрэлкі паказваюць напрамкі магнітных сілавых ліній і току ў кааксіяльных шпулях (саленоідах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́МЕР (Rømer, Roemer) Оле Крыстэнсен (25.9.1644, г. Орхус, Данія — 19.9.1710), дацкі астраном. Праф. Капенгагенскага ун-та (1681). На падставе вынікаў назіранняў руху спадарожнікаў Юпітэра ўпершыню вызначыў скорасць святла (1675). Вынайшаў і сканструяваў некалькі астр. інструментаў (мерыдыянны круг, пасажны інструмент і інш.), здапамогай якіх вызначыў нябесныя каардынаты (схіленні і прамыя ўзыходжанні) больш за 1 тыс. зорак.
Літ.:
Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ.М., 1966;
Голин Г.М. Филонович С.Р. Классики физической науки. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЦЭ́ПЦЫЯ (ад лац. receptio прыняцце),
у тэорыі права — запазычанне або аднаўленне. У гісторыі права тэрмін «Р.» ўжываўся для абазначэння запазычання, успрымання якой-н. унутрыдзяржаўнай прававой сістэмай прынцыпаў, ін-таў, рысаў інш. унутрыдзярж. прававой сістэмы. У такім сэнсе разумелася Р. рымскага права правам шэрагу еўрап. дзяржаў. У тэорыі міжнар. права Р. часам азначае дакладнае аднаўленне ў нац. прававых актах фармулёвак міжнар.-прававых актаў або забеспячэнне дзяржавай здапамогайнац. заканадаўства выканання сваіх міжнар. абавязацельстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАДЫЯГНО́СТЫКА (ад лац. serum сываратка + дыягностыка),
выяўленне дыягназу інфекц. і неінфекц. захворванняў або вызначэнне антыгенных характарыстык тканак чалавека (напр., груп крыві) здапамогай сералагічных даследаванняў. Засн. на выяўленні антыгенаў або антыцел у крыві (інш. вадкасцях) і тканках арганізма.
Для С. выкарыстоўваюць рэакцыі аглюцінацыі (зліпанне і выпадзенне ў асадак бактэрый, клетак крыві, тканак і інш.), нейтралізацыі, прэцыпітацыі (асаджэнне комплексу антыген-антыцела ў выніку злучэння растваральнага антыгена с антыцелам), радыеімуналагічныя, імунаферментныя і інш. метады.