бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1947), праф. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1964). Скончыў Казанскі ун-т (1924). З 1949 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы. пахірург. лячэнні хвароб органаў грудной поласці, стрававальна-кішачнага тракту, навакаінавай блакадзе.
Тв.:
Диагностика и лечение кишечной непроходимости. Мн., 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТСО́Н (Герман Пятровіч) (1896, Вальміерскі р-н, Латвія — 16.6.1938),
дзяржаўны дзеяч БССР. З 1918 у органах дзяржбяспекі. У жн. 1931 — крас. 1932 старшыня Дзярж.паліт. ўпраўлення БССР, адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНКСССРпаБССР і нач. асобага аддзела БВА. З 1932 паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК у Татарыі, з 1935 на гасп. рабоце. 19.7.1937 арыштаваны, прыгавораны да пакарання смерцю. Рэабілітаваны ў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАНЁК (Аляксандр Рыгоравіч) (17.3.1934, г. Гомель —22.9.1997),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1975), праф. (1985). Скончыў БДУ (1957). З 1957 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. даследаванні па распрацоўцы квантавамех. метадаў тэорыі ўзбурэнняў, тэарэт. асновах лінейнай і шматфатоннай спектраскапіі іонаў, актывізаваных крышталёў і двухатамных малекул.
Тв.:
Аналитические методы в квантовомеханической теории возмущений. Мн., 1982 (разам з У.С.Каральковым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦУРЭ́ВІЧ (Іпаліт Купрыянавіч) (студз. 1882, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 22.7.1939),
украінскі хімік-арганік. Акад.АН Украіны (1939). Скончыў Кіеўскі ун-т (1907), дзе і працаваў (з 1935 праф.). Навук. працы паарган. сінтэзе. Сінтэзаваў α-этыл-β-талілэтыленмалочную і α-этыл-β-метылэтыленмалочную к-ты (1907—09). Устанавіў механізм пераўтварэння карбазідаў, семі- і тыясемікарбазідаў ненасычаных кетонаў. Даследаваў састаў смол парэнхімных каўчуканосных раслін (1932—35).
бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-рмед.н., праф. (1965). Засл. дз. нав. Беларусі 1978. Скончыў Адэскі мед.ін-т (1931). У 1964—83 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук. працы па лячэбным пнеўматораксе, патагенезе і клініцы першаснага туберкулёзу, флюараграфіі і туберкулінадыягностыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕГАСПО́РА (ад мега... + спора),
макраспора, вялікая гаплоідная клетка разнаспоравых вышэйшых раслін. Утвараецца ў выніку меёзу мацярынскай клеткі (мегаспарацыту). Дае пачатак жаночаму зарастку (гаметафіту) у папарацепадобных, першаснаму эндасперму ў голанасенных, зародкаваму мяшку ў пакрытанасенных. Першыя стадыі развіцця зарастка адбываюцца ў М., потым яе абалонкі раскрываюцца і ч. зарастка, што нясуць архегоніі, выступаюць наверх. У насенных раслін М. ўтвараюцца па 4 у нуцэлусе — цэнтр.ч.семязавязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЫЛХЛАРЫ́Д, хлорметан, хлорысты метыл,
хлорвытворнае метану, CH3Cl. Бясколерны газ з саладкаватым пахам, tкіп -23,76 °C, шчыльн. 912 кг/м³ (вадкага). Добра раствараецца ў арган. растваральніках, дрэнна — у вадзе. Сумесь з паветрам (7,6—19% М. па аб’ёме) выбухованебяспечная. Выкарыстоўваюць для метыліравання (увядзення метылу) у арган. сінтэзе (напр., у вытв-сці тэтраэтылсвінцу, метылцэлюлозы), як растваральнік пры сінтэзе бутылкаўчуку. ГДК 5 мг/м³. Гл. таксама Галагенавытворныя вуглевадародаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ РАЗВІЦЦЯ́ (МАР; International Development Association),
філіял Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця. Створана ў 1960 для прадастаўлення крэдытаў і пазык на льготных умовах краінам, якія сталі на шлях развіцця. МАР мае свой статут, але фактычна кіруецца банкам. Структура МАР: савет кіраўнікоў, выканаўчы дырэктарат, прэзідэнт. Склад савета кіраўнікоў і выканаўчага дырэктарата той жа, што і ў банка. Адм. дзейнасць ажыццяўляе па сумяшчальніцтве персаналам банка. Месцазнаходжанне — Вашынгтон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ МАСТА́ЦКАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧАімя А.К.Глебава пры Беларускай акадэміі мастацтваў.
Засн. ў 1947 у Мінску. З 1969 імя Глебава. З 1992 сучасная назва. Рыхтуе скульптараў-выканаўцаў-выкладчыкаў, мастакоў-выкладчыкаў, мастакоў-майстроў (рэзчыкаў па дрэве), дызайнераў (мастакоў-афарміцеляў). Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): жывапіс; скульптура; дэкаратыўна-прыкладное мастацтва; дызайн. Тэрмін навучання 3 гады 10 месяцаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ СУВО́РАЎСКАЕ ВАЕ́ННАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА.
Засн. ў 1953 у Мінску як сярэдняя ваен.навуч. ўстанова. З 1998 тэрмін навучання 6 гадоў. Выхаванцы знаходзяцца на дзярж. забеспячэнні, носяць спец. ваенную форму. Навучанне вядзецца па праграмах сярэдняй агульнаадук. школы (асаблівая ўвага аддаецца замежным мовам, ваен. і фіз. падрыхтоўцы, этычнаму і эстэт. выхаванню). Рыхтуе юнакоў да паступлення ў ваен.ВНУ і інш.спец. вучэбныя ўстановы.