участак зямной паверхні, прыўзняты адносна прылеглай тэрыторыі або суседніх частак дна вадаёма (падводнае У.); проціпастаўляецца нізіне. На сушы да У. звычайна адносяць мясцовасці з абс. вышынямі больш за 200 м. Фарміруюцца ў выніку тэктанічных, акумуляцыйных і эразійных працэсаў. У шырокім разуменні У. — любая дадатная форма рэльефу, у якой вылучаюць вяршынную ч., схілы і падэшву. На Беларусі займаюць 1/4 тэрыторыі. Буйнейшыя У. размешчаны ў межах Бел. грады: Ваўкавыскае, Навагрудскае, Ашмянскае, Мінскае, Аршанскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕТРАВЫ́Я ЦЯЧЭ́ННІ,
марскія цячэнні, якія ўзнікаюць увыніку ўздзеяння ветру на водную паверхню. Развіваюцца пад сукупным уплывам сіл трэння, турбулентнай вязкасці, градыента ціску, адхіляючай сілы вярчэння Зямлі і інш. Ахопліваюць паверхневы слой мора таўшчынёй каля 100 м. Называюцца таксама дрэйфавымі цячэннямі, калі вецер, што выклікае іх, устойлівы (напр., Паўн. і Паўд. пасатныя цячэнні, Антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне, або цячэнне Зах. Вятроў, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТО́Л (англ. Atoll ад мальдыўскага),
каралавы востраў, які мае форму суцэльнага або разарванага кальца, што акружае лагуну невял. глыбіні (да 100 м). Утвараюцца ў выніку росту каралавых рыфаў па перыферыі а-воў пераважна вулканічнага паходжання, якія павольна апускаюцца. Звычайна невял., іншы раз дасягаюць 50 км і больш у дыяметры. Пашыраны паасобку і архіпелагамі ў трапічных шыротах Ціхага і Індыйскага акіянаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХМАНІ́ДСКІ СУЛТАНА́Т, Бахмані,
дзяржава ў Індыі ў 1347—1525. Утвораны ў выніку паўстання дэканскіх феадалаў супраць Дэлійскага султаната. Заснавальнік Бахманідскага султаната Зафар-хан даў пачатак дынастыі Бахманідаў, сталіца Бахманідскага султаната — г. Гулбарга, з 1429 — Бідар. Улада Бахманідаў распаўсюджвалася на ўвесь Дэкан да р. Крышна на Пд. У канцы 15 — пач. 16 ст. распаўся на султанаты Ахмаднагар, Берар, Бідар, Біджапур, Галконда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ДЛЕНД, бэдленд (англ. bad lands літар. дрэнныя землі),
мясцовасць з рэзка і моцна расчлянёным нізкагорным рэльефам, цяжкапраходным і непрыдатным для земляробства. Складаецца з заблытанай сеткі разгалінаваных яроў і вузкіх грабянёў, якія іх падзяляюць. Узнікае ў выніку дзейнасці часовых (ліўневых) патокаў ва ўмовах разрэджанай расліннасці на рыхлых пародах. Пашыраны ў пустынных і паўпустынных раёнах свету; пры нерацыянальным землекарыстанні бедленды ўзнікаюць у стэпах і лесастэпах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯНЦЫ́,
рознакаляровыя кольцы вакол Сонца, Месяца або яркіх зорак. Утвараюцца ў вынікудыфракцыі святла пры праходжанні яго праз кроплі вады або ледзяныя крышталікі ў тонкіх вадзяных або ледзяных воблаках. Вуглавая адлегласць паміж кольцамі адваротна прапарцыянальная радыусу кропляў: чым драбнейшыя кроплі, тым большыя вянцы. Адрозніваюцца ад гало меншым радыусам кольцаў (не больш за 5°). У метэаралогіі вянцы выкарыстоўваюць для вывучэння воблакаў і туманаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯПІРЫ́ЗМ,
працэс утварэння геал. структур. Купалы, антыкліналі ўтвараліся ў выніку нагнятанняў у ядро расплаву магмы, парод паніжанай шчыльнасці і высокай пластычнасці (соль, гіпс, гліна і інш.) з наступным выпіраннем перакрываючых адкладаў або пратыканнем іх з разрывам. Складкі дыяпіравага тыпу падзяляюцца на глыбінныя (магматычныя дыяпіры), покрыўныя (саляныя, гліністыя і інш. дыяпіры; гл.Саляная тэктоніка) і паверхневыя ледавіковых парушэнняў (гл.Гляцыядыслакацыі, Гляцыятэктоніка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МАЛАЎСКІ БОЙ 1942,
бой партызан 125-га атрада імя Сталіна (камандзір С.А.Рыжак) па знішчэнні варожага блокпаста з дотам каля раз’езда Комалава Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. 19 чэрв. ў Вял.Айч. вайну. Увыніку 1,5-гадзіннага бою з намнога большымі сіламі праціўніка партызаны спалілі будынак блокпаста, знішчылі танк, процітанк. гармату, 2 радыёстанцыі, 15 бочак гаручага і выйшлі з-пад агню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕНДЛАРДЫ́ЗМ (англ. landlordism ад landlord гаспадар зямлі),
сістэма буйнога землеўладання ў Вялікабрытаніі, пры якой уладальнікі зямлі здаюць яе ўчасткі ў арэнду прадпрымальнікам для вядзення сельскай гаспадаркі, пад прамысл. забудову, шахты і інш. і атрымліваюць частку іх прыбытку ў выглядзе зямельнай рэнты. Аснова Л. — манаполія арыстакратаў на зямлю, якая склалася ў Вялікабрытаніі ў 14 — пач. 19 ст., у т. л. ў вынікуагароджванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́САРСКІ ПАГО́РАК (КАМО́ІД),
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1996). На паўд.-ўсх. ускраіне в. Мосар Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Камоід купалападобны, плоскавяршынны, гляцыяін’екцыйны; выш. 25 м, дыяметр 750 м. Утварыўся каля 15—20 тыс. гадоў назад увыніку выціскання пяску, суглінку, гліны ў поласць нерухомага або слабарухомага лёду. М.п. — тыповая форма рэльефу для Бел. Паазер’я.