у Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Усвейка, за 9 км на У ад г. Чашнікі. Пл. 8,74 км², даўж. 6,6 км, найб.шыр. 1,7 км, найб.глыб. 3,6 м, даўж. берагавой лініі 14,8 км. Пл. вадазбору 45,8 км². Схілы катлавінывыш. да 2 м (на ПдУ і З да 10 м), пераважна пад лесам і хмызняком. Берагі сплавінныя, на З пясчаныя, параслі хмызняком. Дно сапрапелістае, уздоўж зах. берага пясчанае. У паўд. частцы востраў пл. 14 га. Зарастае. Упадаюць 6 ручаёў, выцякае ручай у р. Усвейка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБЕ́ЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярозаўка, за 4 км на Пн ад г. Глыбокае. Пл. 0,44 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 490 м, найб.глыб. 2,1 м, даўж. берагавой лініі 4,7 км. Пл. вадазбору 11,1 км². Схілы катлавінывыш. 3—9 м, разараныя, на Пд 14—15 м, пад лесам. Берагі пясчаныя, месцамі забалочаныя, на ПдУ і ПдЗ сплавінныя. Участкамі пойма шыр. да 50 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. На Пд невял. востраў пл. 0,7 га. Зарастае ў прыбярэжнай частцы. Злучана ручаём з азёрамі Марцыбылінскае і Мушкацкае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЛАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Сарачанка, за 34 км на ПнУ ад г.п. Астравец. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Пл. 0,24 км², даўж. 870 м, найб.шыр. 370 м, найб.глыб. 12,6 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 140 км². Схілы катлавіны ў выглядзе озавых град і камавых узгоркаў выш. 10—14 м, пад лесам, на У разараныя. Берагі на Пн і ПдЗ нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная, глыбакаводная — сапрапелістая, з упадзінамі. Праз возера цячэ р. Клевель (злучае яго з азёрамі Туравейскае і Каймін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМО́ШША,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача (працякае праз возера), за 18 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,33 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 520 м, найб.глыб. 30,7 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Пл. вадазбору 135 км². Схілы катлавінывыш. 10—20 м, разараныя, на Пд і ПдУ параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пд і ПдУ нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. Найб.глыб. ў паўд. плёсе, у паўн. — 17,9 м. Паміж плёсамі невял. востраў. Дно да глыб. 6—7 м пясчанае, ніжэй — глеістае. Уваходзіць у зону курорта Ушачы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХБЕ́ЙКА,
возера ў Віцебскім р-не, у бас.р. Лужаснянка, за 25 км на ПнУ ад Віцебска. Пл. 0,26 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 280 м, найб.глыб. 8,7 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 2,14 км². Схілы катлавінывыш. да З м, пясчаныя, пад лесам, на Пн і Пд невыразныя. Берагі выш. да 0,5 м, тарфяністыя, на ПнУ пясчаныя, да ўрэзу вады лес і хмызняк. Мелкаводдзе вузкае. Дно да глыб. 2,5—3 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Ёсць востраў пл. 0,4 га. Зарастае. У час разводдзя ручаём злучаецца з воз. Вымна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВА́НАЕ ВО́ЗЕРА,
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Званіца (выцякае з возера), за 18 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 1,28 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 3 м, даўж. берагавой лініі больш за 5 км. Пл. вадазбору 5 км². Схілы катлавінывыш. 15—30 м (на З і ПдУ 8—9 м), пад лесам і хмызняком. Берагі нізкія, сплавінныя. Пойма шыр. 5—50 м (на ПнЗ і ПдУ 600—700 м) забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае. На У упадаюць 2 ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТАЎЕ́,
возера ў Віцебскім р-не, у бас.р.Зах. Дзвіна, за 28 км на ПнУ ад Віцебска. Пл. 0,65 км², даўж. 3,2 км, найб.шыр. 340 м, найб.глыб. 4,8 м, даўж. берагавой лініі каля 7 км. Пл. вадазбору 5 км². Схілы катлавінывыш. да 15 м, пясчаныя, параслі лесам, участкі на У і З у верхняй ч. разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на У і З часткова забалочаныя, сплавінныя. Дно да глыб. 1—1,5 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. Упадаюць 3 ручаі, на Пд выцякае ручай у Зах. Дзвіну. Зарастае слаба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЧЫНА, Кічынскае возера,
у Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Абалянка, за 30 км на ПнУ ад г. Сянно. Пл. 1,74 км², даўж. 3,9 км, найб.шыр. 840 м, найб.глыб. 3,7 м, даўж. берагавой лініі каля 9,3 км. Пл. вадазбору 16,1 км². Схілы катлавінывыш. 5—7 м (на ПнУ і У да 15 м), парослыя лесам і хмызняком. Берагі выш. да 0,3 м, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берагоў да глыб. 1 м, на мысах да 2 м пясчанае. Зарастае да глыб. 2,5 м. Сцёк па ручаі ў р. Абалянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ТВІНЫ,
возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Мядзелка, за 10 км на Пн ад г. Мядзел. Пл. 0,42 км², даўж. больш за 1,4 км, найб.шыр. 490 м, найб.глыб. 15,1 м, даўж. берагавой лініі каля 3,7 км. Пл. вадазбору 1,4 км². Схілы катлавінывыш. 13—20 м (на Пд і ПдУ 3—7 м), пад лугам, на З параслі лесам. Берагі пад хмызняком, участкамі зліваюцца са схіламі. Найб. глыбокая паўд.-зах.ч. возера. Мелкаводдзе пясчанае. Зарастае каля 20% пл. возера. На Пд выцякае ручай у р. Мядзелка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУГАВО́Е ВО́ЗЕРА,
у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Усыса, на паўд.-зах. ускраіне г. Гарадок. Пл. 0,4 км², даўж. каля 1,2 км, найб.шыр. 550 м, найб.глыб. 12,9 м, даўж. берагавой лініі каля 3,4 км. Пл. вадазбору 224 км². Схілы катлавінывыш. 10—14 м, месцамі да 20 м, на З і Пд пад хваёвым лесам, на Пн і У задзернаваныя ці разараныя. Берагі ўвільготненыя, часткова на З і Пд зліваюцца са схіламі. Дно выслана пяском, на глыбакаводдзі — ілам. На Пн упадае р. Гаражанка, на З злучана пратокай з Арэхавым возерам.