ПАДЛЯСЕ́ЙКІ,
вёска ў Крошынскім с/с Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Баранавічы—Нясвіж. Цэнтр калгаса. За 20 км на ПнУ ад г. Баранавічы, 222 км ад Брэста, 5 км ад чыг. ст. Пагарэльцы. 520 ж., 232 двары (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 11, с. 501
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́ШЫНА,
вёска ў Вайханскім с/с Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 20 км на З ад горада і 23 км ад чыг. ст. Гарадок, 57 км ад Віцебска. 228 ж., 96 двароў (2000). Клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 11, с. 554
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНІЗО́ЎЕ,
вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Орша—Магілёў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на Пд ад горада і 11 км ад чыг. ст. Орша, 88 км ад Віцебска. 388 ж., 186 двароў (2000). Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 12, с. 46
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЯЛЁВА,
вёска ў Сухопальскім с/с Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 43 км на ПнЗ ад г. Пружаны, 132 км ад Брэста, 56 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 325 ж., 128 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 12, с. 75
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́КРАШАВА,
вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Мінск—Слуцк. Цэнтр сельсавета. За 18 км на Пн ад горада і 20 км ад чыг. ст. Слуцк, 85 км ад Мінска. 519 ж., 221 двор (2000). Слуцкі воцатны з-д. Клуб, б-ка. Брацкія магілы сав. воінаў.
т. 12, с. 449
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ЗЕМЛЯ,
вёска ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Чашнікі—Лепель. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 4 км на З ад горада і 6 км ад чыг. ст. Чашнікі, 99 км ад г. Віцебск. 251 ж., 88 двароў (2000). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 13, с. 39
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГАЧЫ́,
вёска ў Залескім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 60 км на У ад г. Валожын, 60 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Аляхновічы. 435 ж., 166 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 13, с. 117
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГЛЯІ́,
вёска ў Барздоўскім с/с Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 16 км на Пд ад г. Орша, 96 км ад Віцебска, 5 км ад чыг. ст. Сідараўка. 402 ж., 136 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 13, с. 117
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДНІКІ́,
вёска ў Івянецкім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр камунальна-унітарнага прадпрыемства «Крыніца». За 35 км на ПдУ ад горада і 52 км ад чыг. ст. Валожын, 65 км ад Мінска. 317 ж., 118 двароў (2001). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 13, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́ШКАВА,
вёска ў Коханаўскім пас. Савеце Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 30 км на ПнУ ад г. Талачын, 102 км ад Віцебска, 4 км ад чыг. ст. Коханава. 224 ж., 89 двароў (2001). Пач. школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 13, с. 300
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)