апаэнзім, бялковая частка складаных (двух- і шматкампанентных) ферментаў. Вызначае выбіральныя дзеянні ферменту ў адносінах да субстрату і магчымасць рэгулявання яго актыўнасці. Для выяўлення каталітычнай актыўнасці апаферменту неабходная наяўнасць небялковага кампанента — кафактару (каферменту).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКТУ́Р, α Валапаса,
зорка нулявой зорнай велічыні (-0,1 візуальнай зорнай велічыні). Самая яркая зорка Паўночнага паўшар’я неба. Свяцільнасць у 80 разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 10 пс. Мае вялікі ўласны рух (2,3″ за год).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РМІЦА,
дэталь засцерагальнага ўзбраення сярэдневяковага воіна 12—17 ст. Мела выгляд кальчужнага палатна-прывескі, якое прымацоўвалася да шлема-шышака або місюркі (разнавіднасць шлема). Барміца прыкрывала патыліцу, шыю, вушы, плечы і лапаткі воіна ад удараў халоднай зброяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІТРЫ́НА (франц. vitrine адлац. vitrum шкло),
1) спецыяльнае акно ў магазіне для паказу тавараў.
2) Зашклёныя шафы, скрынкі для паказу розных экспанатаў у музеях і інш. установах. Для вітрыны вырабляецца спец. шкло павышанай трываласці («вітрыннае»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ГІЯ,
малая планета № 3501. Сярэдні дыяметр 17 км, пл. каля 90 км², сярэдняя адлегласць ад Сонца прыблізна 3 а.а., перыяд абарачэння 5 гадоў. Адкрытая ў 1971 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Наз. ў гонар астранома Алега Коратцава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛМАЛЫ́К,
горад ва Узбекістане, у Ташкенцкай вобл., на схілах Курамінскага хрыбта, за 18 кмадчыг. ст. Ахангаран. 116 тыс.ж. (1990). Цэнтр каляровай металургіі (горна-металургічны камбінат). Хім., харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ЦЭЦ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМФІБАЛІ́Я (адгрэч. amphibolia двухсэнсавасць) у літаратуры, двухсэнсавасць выразу, якая ўзнікае ў выніку сінтаксічнай няўзгодненасці асобных частак выказвання. Напр., у радку верша В.Макарэвіча «Гораду», «Былы я лесаруб, каваль» 2 словы «былы я» ўспрымаюцца як адно «былыя».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГО́НІЯ (адгрэч. agōnia барацьба),
згасанне асн. жыццёвых працэсаў у перыяд, які папярэднічае смерці. Суправаджаецца стратай свядомасці, парушэннем дыхання, згасаннем адчувальнасці, рэзкім спадам сардэчнай дзейнасці, памутненнем рагавіцы вока, сінявата-барвовым адценнем скуры. Працягласць агоніі — некалькі мінут, гадзіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЕНКУ́Р (Azincourt),
сяло на Пдадг. Кале (Францыя), каля якога ў час Стогадовай вайны 1337—1453англ. войскі Генрыха V 25.10.1415 атрымалі перамогу над франц. арміяй, што дазволіла англічанам захапіць Пн Францыі, у т. л. Парыж.