РАФІНЁР (франц. raffineur ад raffiner ачышчаць, рабіць больш тонкім),
апарат бесперапыннага дзеяння — дыскавы млын для размолу валакністых матэрыялаў (пераважна цэлюлозы), што ідуць на папяровую масу. Суспензія з валакністай масы размолваецца паміж двума дыскамі, якія аснашчаны спец. нажамі і круцяцца ў процілеглых напрамках, або паміж 3 дыскамі, з якіх круціцца толькі сярэдні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧЫ,
гідралагічны заказнік рэсп. значэння ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл. Створаны ў 1979 для аховы воз.Рычы і прылеглых прыродных комплексаў у межах вадазборнай плошчы. Пл. 1340 га. Рэльеф сярэдняўзгорысты з марэнных суглінкаў і супескаў. Вадазбор часткова забалочаны і ўкрыты невял. ўчасткамі альхова-яловых лясоў, хмызнякамі і лугавой расліннасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБУ́Р,
высушаны сок лісця розных відаў алоэ сям. асфадэлавых. Чорна-бурыя кавалкі ці парашок з непрыемным пахам і горкім смакам. Добра раствараецца ў гарачай вадзе, спірце, растворах шчолачаў. Найб. важны кампанент — алаіны (сумесь антрагліказідаў). Выкарыстоўваюць у асн. у ветэрынарыі як слабіцельны і жаўцягонны сродак; мясцова — для дэзінфекцыі і паскарэння эпітэлізацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА,
руская назва скарастрэльнай мнагаствольнай гарматы ў 16 — пач. 17 ст. Складалася з аднатыпных пісталетных, ружэйных або пішчальных ствалоў, змацаваных на адным лафеце. Запальныя адтуліны ствалоў кожнага рада злучаліся агульным жолабам з порахам для адначасовага загарання зарадаў. Страляла залпамі. У Зах. і Цэнтр. Еўропе С. наз.арганам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯ́ЛЬНАЕ ПРАДБА́ЧАННЕ,
від прадбачання навуковага, накіраваны на прагназіраванне пэўных сац. з’яў і працэсаў. Служыць для ўдасканалення сац. праграм, планаў, кіраўніцкіх рашэнняў. Аб’ектам С.п. з’яўляюцца такія складаныя працэсы, як узаемадзеянне прыроды і грамадскай вытв-сці, развіццё навукі і адукацыі, эвалюцыя сац. адносін унутры пэўных сац. структур і інш.Гл. таксама Прагназіраванне сацыяльнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАГО́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., за 11 км на Пд ад г. Светлагорск, каля р.п. Сасновы Бор. Створана ў 1994. Наліўное. Пл. 14,1 км², даўж. 6,6 км, найб.шыр. 3,2 км, найб.глыб. 5,1 м, аб’ём вады 60 млн.м³. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі, адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНХРАНІЗА́ТАР,
механізм ці прыстасаванне, што забяспечвае сінхранізацыю некалькіх машын, механізмаў, сістэм. У радыёлакатарах, тэлевізійнай і інш. апаратуры сувязі С. — электроннае прыстасаванне, што забяспечвае ўзгодненую па часе і фазе работу некалькіх прылад шляхам падачы на іх спец. кіравальных сінхрасігналаў. С. аўтамабільны — прыстасаванне для бясшумнага і безударнага ўключэння каробкі перадач.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІРЭ́Н ((Sirén) Іохан) (27.5.1889, г. Іліхярмя, Фінляндыя — 5.3.1961),
фінскі архітэктар; лідэр фін.неакласіцызму 1920—30-х г. Вучыўся ў політэхн. ін-це ў Хельсінкі, выкладаў у ім (праф. 1931—57). Для пабудоў С. характэрны строгая сіметрыя, маналітнасць аб’ёмна-прасторавых кампазіцый, спрошчаная трактоўка ордэрных элементаў (будынак парламента ў Хельсінкі, 1927—31).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАНО́ВАЯ КОСЦЬ,
зубное рэчыва (дэнцін) біўняў сланоў (афрыканскага, індыйскага і маманта). Моцны, аднародны, белы з жоўтым адценнем матэрыял, добра паддаецца рэзцы, шліфаванню, пасля пластыфікацыі гнецца. Каштоўная сыравіна для вырабу ўпрыгожанняў і тэхн. мэт. Экспартуецца з Афрыкі і Індыі. Заменнікі С.к. — зубы кашалотаў, нарвалаў, маржоў, таксама раслінная С.к. з насення пальмы фітэлефас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЗІ́НАЯ ТЭО́РЫЯ ПО́ЛЯ,
універсальная фіз. тэорыя мікрабудовы матэрыі, якая прызначана даць апісанне ўсіх фундаментальных узаемадзеянняў, вызначыць уласцівасці элементарных часціц і законы іх руху.
У аснове адзінай тэорыі поля ляжаць агульныя палажэнні: 1) універсальнасць палявой канцэпцыі — кожнаму тыпу элементарных часціц і фундаментальных узаемадзеянняў адпавядаюць свае квантаварэлятывісцкія палі; 2) калібровачны (суперкалібровачны) прынцып як універсальны дынамічны прынцып для ўсіх тыпаў фундаментальных узаемадзеянняў — кожны з іх звязваецца з дынамічнай (калібровачнай) сіметрыяй і адказнымі за гэтае ўзаемадзеянне сілавымі зарадамі элементарных часціц, а таксама з адпаведнымі калібровачнымі палямі (базонамі) — іх пераносчыкамі; 3) гіпотэза аб існаванні адзінага універсальнага фундаментальнага ўзаемадзеяння (адзінага поля), канкрэтнымі праявамі якога пры адпаведных умовах з’яўляюцца гравітац., эл.-магн., слабае і моцнае ўзаемадзеянні. Пачатак адзінай тэорыі поля пакладзены стварэннем адзінай калібровачнай палявой тэорыі электраслабых узаемадзеянняў (1967—68), першага аб’яднанага апісання двух тыпаў узаемадзеяння ў межах адной тэорыі. Пасля пабудовы квантавай хромадынамікі прапанаваны розныя схемы «Вялікага аб’яднання», адзінай калібровачнай палявой тэорыі эл.-магн., слабага і моцнага ўзаемадзеянняў. Уключэнне гравітацыйнага ўзаемадзеяння ў агульную схему дасягнута за кошт увядзення суперсіметрыі (што звязвае ферміёны і базоны) і адпаведных суперкалібровачных палёў (гл.Супергравітацыя).
На Беларусі даказана магчымасць пабудовы тэорыі ўсіх фундаментальных узаемадзеянняў з дапамогай універсальных нелінейных ураўненняў Фёдарава для аб’яднаных палёў (1968; Ф.І.Фёдараў).
Літ.:
Физика микромира. М., 1980;
Фёдоров Ф.И. Уравнения первого порядка для гравитационного поля // Докл.АНСССР. 1968. Т. 179, № 4;
Богуш А.А. Введение в калибровочную полевую теорию электрослабых взаимодействий. Мн., 1987.