памяшканне па-за межамі асн. залаў (бакавая зала, калідор) у парламенце, тэатры ці інш. Служыць для адпачынку, неафіцыйных сустрэч, абмену думкамі і інш. У пераносным сэнсе — аб неафіцыйных размовах у дасведчаных палітычных, грамадскіх колах, напр., вядома з К., у К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРМА́НАВА,
вадасховішча ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Курманава. Створана ў даліне р. Рамясцвянка (за 27 км ад вусця) у 1987. Пл. 0,7 км², даўж. 3 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 6,5 м, аб’ём вады 1,09 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ТАЎШЧЫНА,
вадасховішча ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Кутаўшчына. Створана плацінай на р. Сэрвач у 1950. Пл. 1 км², даўж. 5 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 5 м, аб’ём вады 1,35 млн.м³. Моцна праточнае, сярэдні шматгадовы сцёк 23,3 млн.м³. Выкарыстоўваецца дляэнергет. мэт, рэкрэацыі, птушкагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБАРАТО́РЫЯ (сярэднелац. laboratorium ад лац. laborare працаваць),
спецыяльна абсталяванае памяшканне ў складзе навук. ці навуч. установы, прадпрыемства або інш., прызначанае для правядзення навук., вытв.-кантрольных ці тэхн. даследаванняў, а таксама навуч. заняткаў; установа, дзе займаюцца такімі даследаваннямі. У пераносным сэнсе — творчы працэс, творчая дзейнасць каго-н. Напр., творчая Л. пісьменніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗДУ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
У Іўеўскім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Лаздуны. Створана плацінай на р. Гарача ў 1973. Пл. 0,61 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 680 м, найб.глыб. 6,5 м, аб’ём вады 1,04 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года да 2 м. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАРЫ́ЦКІ АГАРОДНІНАСУШЫ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д.
Пабудаваны ў 1955 у г. Маларыта Брэсцкай вобл. У 1970—78 расшыраны і рэканструяваны. Асн. прадукцыя (1999): больш за 50 найменняў, у т. л. кансервы: пладова-ягадныя агульныя і для дзіцячага харчавання (варэнне, сокі, пюрэ і інш.); агароднінныя натуральныя, марынады, ікра дыетычная, таматны соус; сушаная бульба і агародніна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЕС (франц. mélasse),
патака кармавая, сіропападобная цёмна-бурая вадкасць са спецыфічным пахам і смакам; адходы цукровай вытв-сці. Мае ў сярэднім 20—25% вады, каля 9% азоцістых злучэнняў (пераважна бялкі), каля 60% вугляводаў (пераважна цукроза), 7—10% попелу (пераважае калій). Дадаецца ў кармы для жывёлы. камбікармы, выкарыстоўваецца пры іх грануляванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛАСЛА́ВІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
У Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Мілаславічы. Створана на р. Іпуць у 1981. Пл. 1,43 км², даўж. 5 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 2,6 м, аб’ём вады 1,8 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 0,6 м. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі, адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯРЭ́ЖКА,
ажурная вышыўка, для выканання якой з палатна выцягваюць неабходную колькасць нітак утку або асновы, а астатнія перавіваюць пэўным спосабам. У залежнасці ад узору, асаблівасцей тэхнікі выканання, колеру вылучаюць простыя і складаныя М., вузкія і шырокія, аднарадныя і шматрадныя, белыя і каляровыя. На Беларусі М. часта аздаблялі традыц.нар. адзенне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЖКАВА,
вадасховішча ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Нежкава. Створана ў 1989 на р. Парасіца. Пл. 0,5 км², даўж. 3,6 км, найб.шыр. 180 м, найб.глыб. 6 м, аб’ём вады 1,3 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 2,4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.