форма неабмежаванай, абсалютнай, самадзяржаўнай улады, для якой уласціва поўнае самавольства, самаўпраўства, грубае і жорсткае падаўленне волі падданых і іх бяспраўе. Д. асабліва характэрны для абсалютных манархій (гл. таксама Дэспатыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЫМА́РА,
вяршыня Вял. Каўказа ў Грузіі, за 9 км на Зад гары Казбек. Выш. 4780 м. Складзена з гліністых сланцаў, метамарфічных парод і дыябазаў. Укрыта снегам, на схілах ледавікі (агульная пл. зледзянення 37 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЮО́НЫ (адангл. glue клей),
электрычна нейтральныя часціцы з нулявой масай спакою і спінам 1, якія характарызуюцца спецыфічным квантавым лікам — ко́леравым зарадам (колерам). Глюоны з’яўляюцца пераносчыкамі моцнага ўзаемадзеяння паміж кваркамі і «склейваюць» іх у адроны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОМАТАЛІ́ЗМ (адгома... + грэч. thallos галінка, атожылак),
двухполавасць у некат. грыбоў і водарасцей, пры якой да зліцця (капуляцыі) здольны гаметы, што паходзяць з аднаго талома (з адной клеткі). Такія віды называюць гоматалічнымі. Гл. таксама Гетэраталізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРААГРЭГА́Т (адгідра... + агрэгат),
агрэгат, які складаецца з гідраўлічнай турбіны і эл. генератара (гідрагенератара), злучаных агульным валам. Бываюць гарыз. восевыя (да іх адносяцца праматочныя і капсульныя гідраагрэгаты) і вертыкальныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬНЯ,
рака ў Шчучынскім і Мастоўскім р-нах Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нёман. Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 123 км². Пачынаецца на ПнЗадв. Барташы Шчучынскага р-на. На працягу 18 км каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МПАС (адпартуг. campo поле, адкрытае месца),
мясцовая назва саваннаў на пласкагор’ях Бразіліі. Пераважаюць цвёрдыя дзярнінныя злакі, месцамі ў спалучэнні з нізкарослымі (2—3 м) дрэвамі і хмызняком, на чырвоных латэрытных глебах. Раён інтэнсіўнай жывёлагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДЫЯГРА́ФІЯ (адкардыя... + ...графія),
метады графічнай рэгістрацыі сардэчнай дзейнасці, якія дапамагаюць удакладніць дыягназ хвароб. Аб’ядноўвае шэраг методык даследавання сэрца. У клінічнай практыцы найчасцей выкарыстоўваюць электракардыяграфію, эхакардыяграфію, фонакардыяграфію і рэакардыяграфію. Робяць К. спец. электроннымі прыборамі — кардыёграфамі.
клейстакарпій (... + karpos плод), замкнёнае шарападобнае ці круглаватае пладовае цела некат. сумчатых грыбоў (плектаміцэты, эўроцыевыя і мучністарасяныя грыбы) з абалонкай без адтуліны. Сумкі і споры вызваляюцца пасля разбурэння абалонкі.