ЛУКО́МСКІ ЗА́МАК Існаваў у 14—16 ст. Размяшчаўся каля правага берага р. Лукомка (зараз в. Лукомль Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.). Паводле «Спіса рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх», у 14 ст. Лукомль лічыўся горадам з магутным і добра ўмацаваным замкам. У 1386 аб’яднаныя войскі прускіх і лівонскіх рыцараў аблажылі замак. Гарнізон мужна і доўга абараняўся, шмат крыжакоў загінула пад сценамі Лукомля, аднак у ходзе працяглай аблогі і штурму замак быў узяты. У часЛівонскай вайны 1558—83 у 1563 горад і замак захапіла і знішчыла войска Івана IV Грознага. Замак больш не аднаўляўся. Рэшткі вял. валоў аглядваў у 1573 гісторык М.Стрыйкоўскі, які адзначыў, што на гэтым месцы быў некалі вял. замак. З 17 ст. дакументы згадваюць толькі вёску Лукомль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЛЬКО́ Хрысціна Аляксееўна (н. 30.3.1956, в. Хадзюкі Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1979). З 1979 працавала ў Літ. музеі Я.Купалы, у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», з 1984 у час. «Беларусь». З 1996 гал. рэдактар штоквартальніка «Наша вера». Дэбютавала вершамі ў 1971. У апавяданнях і аповесцях (зб-кі «Дарога пад гару», 1985, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986; «Світанак над бярозамі», 1989) — жыццё сучаснікаў, маральна-этычныя праблемы, роздум над складанымі пытаннямі часу, каларытная мова. Апрацоўвае бел.нар. казкі («Залатое пяро», 1990; «Хітрэй свету не будзеш», 1991). На бел. мову пераклала нарыс І.Сыракомлі «Мінск» (1992), кнігі А.Зубербера «Ці ведаю, у што веру», папы рымскага Яна Паўла II «Пераступіць парог надзеі» (абедзве 1997), «Дар і Таямніца» (1998).
азербайджанскі пісьменнік; пачынальнік рэв.-дэмакр. кірунку ў азерб. л-ры. Скончыў настаўніцкую семінарыю (г. Горы, 1887). З 1903 жыў у Тбілісі. Літ. дзейнасць пачаў у 1880-я г. Пісаў падпсеўд. Мала Насрэдзін. У 1906 заснаваў і рэдагаваў (да 1931, з перапынкамі) сатыр.час. «Мала Насрэдзін». У аповесці «Прапажа асла» (1894, выд. 1936), апавяданнях, камедыях «Мерцвякі» (1909), «Зборышча вар’ятаў», драме «Кеманча» (абедзве выд. 1936), сатыр. фельетонах выступаў супраць сац. прыгнёту, рэліг. фанатызму, невуцтва. Удзельнічаў у распрацоўцы новага лацінізаванага азерб. алфавіта.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв.Т. 1—2. Баку, 1966;
Четки хана: Повесть и рассказы. М., 1966.
Літ.:
Шариф А. Рождение Молла Насреддина: Очерк жизни и творчества Д.Мамедкулизаде. Баку, 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЯЁВІЦКАЯ БІ́ТВА 1794,
бітва паміж паўстанцамі і рас. войскам у часпаўстання 1794. Адбылася 10.10.1794 каля в. Мацяёвіцы недалёка ад Варшавы. Пасля Крупчыцкага бою 1794 і паражэння ад войск А.В.Суворава каля в. Цярэспаль 19.9.1794 Т.Касцюшка сабраў рэшткі дывізіі К.Серакоўскага, 2 палкі пяхоты, кавалерыйскую брыгаду, уланаў, 2 эскадроны кароннай гвардыі і столькі ж шляхецкай конніцы з-пад Брэста (разам 5600 чал. пры 21 гармаце). 9 кастр. войска Касцюшкі перакрыла дарогу корпусу І.Я.Ферзена (каля 20 тыс.чал. пры сотні гармат), які рухаўся насустрач Сувораву. На досвітку 10 кастр. Ферзен пачаў наступленне. Бітва скончылася паражэннем паўстанцаў, цяжка паранены Касцюшка быў узяты ў палон. Гэта адмоўна паўплывала на ўвесь ход паўстання і прадвызначыла яго паражэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЙКІЛАТЭ́РМНЫЯ ЖЫВЁЛЫ (ад грэч. poikilos пераменлівы, разнастайны + тэрма), халаднакроўныя жывёлы,
жывёлы з непастаяннай унутр. т-рай цела, аднолькавай з т-рай навакольнага асяроддзя або вышэйшай на 1—2 °C.
Да П.ж. належаць усе беспазваночныя, з пазваночных — кругларотыя, рыбы, земнаводныя, паўзуны. Некат. П.ж. гінуць ці часова страчваюць рухомасць, калі т-ра асяроддзя павышаецца або паніжаецца за межы аптымальнай. Т-ра іх цела можа значна перавышаць т-ру асяроддзя пры павелічэнні рухальнай актыўнасці (напр., у насякомых у час палету, хутка плаваючых рыб) або пад уплывам паглынання сонечнага цяпла (паўзуны і інш.). Тэрмарэгуляцыя П.ж. абумоўлена нізкай агульнай арганізацыяй і ўзроўнем абмену рэчываў, які ў 20—30 разоў ніжэйшы, чым у гамаятэрмных жывёл, адсутнасцю замкнутай сістэмы кровазвароту (беспазваночныя) або недасканаласцю яе рэгуляцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧО́ПКА Янка (Іван Пятровіч; 8.11.1890, в. Летнікі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. — 26.5.1977),
бел. пісьменнік, фалькларыст. Скончыў Варанецкую (Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.) с.-г. школу. Працаваў у дэпартаменце земляробства Віленскай губ. У 1925 рэдагаваў двухтыднёвік «Праваслаўны беларус» (Варшава). Пасля працаваў аграномам. Друкаваўся з 1912 падпсеўд. Башкір, Янка Башкір. Пісаў вершы і прозу. Збіраў фальклор (зб. «Дурнішча: Народная казка з Дзісеншчыны», 1927). Вершы, байкі, нар. паданні, казкі друкаваў у час. «Заранка», «Пралескі», «Праваслаўны беларус», «Маланка», «Калоссе». Выдаў кн. «Малочная карова: Як яе выбраць, карміць і даглядаць», «Пчолы і як вадзіць іх у рамовых вуллях» (абедзве 1923), «Гародніцтва: Як трэба гаспадарыць на гародзе, каб мець добрае варыва» (1925), «Як выбраць добрага каня» (1928). Аўтар камедыі «Гурток» (1926).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІ́ЕЎ Іса Аляксандравіч (25.11.1903, с. Стары Батакаюрт Правабярэжнага р-на Паўн. Асеціі, Расія — 6.2.1979),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945), ген. арміі (1962), Герой МНР (1971). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1933) і Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1922. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд., Паўд.-Зах., Сцяпным, 3-м Укр., 2-м Бел., 2-м Укр. і Забайкальскім франтах. Пад яго камандаваннем конна-механіз. група ў часБел. аперацыі 1944 удзельнічала ў вызваленні Глуска, Слуцка, Міра, Стоўбцаў, Нясвіжа, Баранавіч, Слоніма, Брэста; вызначылася пры знішчэнні паўд.-бугскай групоўкі праціўніка на Украіне і ў Маньчжурскай аперацыі. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1941—70.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЛЯ́НСКІ ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л (Сялінтэрн), Міжнародны сялянскі савет (МСС),
міжнародная сялянская рэв.арг-цыя ў 1923—33; створана на кангрэсе прадстаўнікоў сял.арг.-цый СССР, Польшчы, Германіі, Францыі, Чэхаславакіі, Балгарыі, ЗША, Мексікі, Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Індакітая, Японіі і інш., які адбыўся 10—16.10.1923 у Маскве. Асн. задача — абарона інтарэсаў прац. сялянства, уключэнне яго ў рэв. барацьбу пад лозунгам «Сяляне і рабочыя ўсіх краін, яднайцеся!». На чале Сялінтэрна стаяў Савет, які складаўся з прадстаўнікоў сял. арг-цый краін, што ўваходзілі ў С.і. Савет выбіраў пастаянна дзеючы орган — Прэзідыум на чале з ген. сакратаром. Друкаваныя органы: час. «Крестьянский интернационал» і «Международный крестьянский бюллетень». Для тэарэт. вывучэння агр. пытання і сял. руху ў 1926 створаны Міжнар.агр.ін-т. Кіруючыя органы С.і. знаходзіліся ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМІНЫ́Х Яўген Іванавіч (24.12.1906 г. Дзяржынск Мінскай вобл. — 22.5.1977),
Герой Сав. Саюза (1945), ген.-лейтэнант танк. войск (1945). Скончыў Саратаўскую танк. школу (1928), ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА (1941), Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1928. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўн.-Зах., Зах., 1-м і 2-м Укр., 1-м Бел. франтах: камандзір танк. батальёна, палка, нач. штаба брыгады, корпуса, камандзір корпуса. Удзельнік баёў пад Ноўгарадам, Вязьмай, Ельняй, Курскам, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Берлінскай аперацый, вызвалення Беларусі, Польшчы. Танк. корпус на чале з ген.-маёрам Ф. вызначыўся ў 1945 пры фарсіраванні Одэра ў час Берлінскай аперацыі. Пасля вайны да 1960 на камандных пасадах у Сав. Арміі, у Ваен. акадэміі бранятанк. войск.
адна з вядучых партый паліт. сістэмы Францыі (каля 150 тыс. членаў у 1990-я г.). Засн. ў 1905 у выніку аб’яднання Франц.сацыяліст. партыі (засн. ў 1902 прыхільнікамі ідэй А.Мільерана, кіраўнік — Ж.Л.Жарэс), Сацыяліст. партыі Францыі (засн. ў 1901, кіраўнік — Ж.Гед) і інш.сацыяліст. арг-цый. Да 1969 наз.Франц. секцыя Рабочага Інтэрнацыянала — СФІО. У 1968—69 самараспусцілася, у 1971 адноўлена падназ. ФСП. Вышэйшы орган — з’езд, паміж з’ездамі кіруе сакратарыят (1-ы сакратар з 1997 — Ф.Аланд). Гал. друкаваны орган — газ. «Unité» («Адзінства»). Прытрымліваецца ідэалогіі рэфармізму, але ў час выбараў у Нац. сход блакіруецца з Франц.камуніст. партыяй (ФКП). Апошні па часе кааліцыйны ўрад ФСП, ФКП і іх саюзнікаў дзейнічаў у 1997—2002.