МАСКВІ́Ч (Віталь Андрэевіч) (н. 24.8.1947, г.п. Узмор‘е Сахалінскай вобл., Расія),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1988). Скончыў Маскоўскі ін-т нафтавай і газавай прам-сці (1971). З 1981 у Ін-це геал. навук АН Беларусі. З 1990 ген. дырэктар Бел.н.-д.геал. прадпрыемства «БелГеа». Навук працы па геалогіі нафты і газу.
Тв.:
Органогенные постройки девона Белоруссии. Мн., 1984 (у сааўт.);
Тектоника, фации и формации запада Восточно-Европейской платформы. Мн., 1987 (у сааўт.);
Тектонические закономерности образования карбонатных формаций древних платформ. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХРЫ́НАЎ (Рыгор Фёдаравіч) (н. 15.2.1921, с. Лысагорка Кашарскага р-на Растоўскай вобл., Расія),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1946), ген.-маёр авіяцыі (1968). Скончыў Варашылаўградскую ваен. авіяшколу (1940), Ваенна-паветр. акадэмію (1954). У Вял.Айч. вайну на Паўн., Ленінградскім, Паўн.-Зах., 1-м Бел. франтах. Камандзір звяна асобнага развед. авіяпалка капітан М. вёў паветр. разведку і бамбардзіроўку важных ваен. аб’ектаў ворага ў час Беларускай аперацыі 1944, вызначыўся ў раёне Брэста. Зрабіў 199 баявых вылетаў. Да 1973 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГО́ЛІЯ ЗНЕ́ШНЯЯ, Халха,
паўночная частка гіст.Манголіі, названа так маньчжурамі ў адрозненне ад Манголіі Унутранай. Заваявана маньчжурамі ў канцы 17 ст., з 2-й пал. 18 ст. асобная адм. адзінка ў імперыі Цын. З 1911 аўт.дзярж. ўтварэнне на чале з кіраўніком будысцкай ламаісцкай царквы — богда-гэгэнам. У 1919 кіт. мілітарысты пазбавілі М.З. аўтаноміі, але ў лют. 1921 атрады рас.ген. Р.Ф.Унгерна фон Штэрнберга занялі яе сталіцу — г. Урга і аднавілі ўладу богда-гэгэна. Пасля перамогі Мангольскай нацыянальна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1921 на тэр. М.З. створана Манг.Нар. Рэспубліка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛЬГУНО́ЎСКІ КУРГА́Н, Літой курган,
курган пач. 6 ст. да н.э. каля г. Кіраваград (Украіна). Раскапаны ў 1763 рас.ген. А.П.Мельгуновым, ад імя якога і паходзіць назва. У выніку даследаванняў на глыбіні каля 1,8 м выяўлена грабніца, абкладзеная каменнымі плітамі. Сярод знаходак жал. меч скіфскага тыпу ў залатых ножнах з выявамі фантастычных істот, залатыя дыядэма, стужка з фігуркамі малпаў і ібісаў, бляшкі ў выглядзе арлоў, сярэбраныя ножкі ад трона урарцкай работы. Лічаць, што курган быў насыпаны над пахаваннем багатага воіна-правадыра, магчыма, удзельніка скіфскіх паходаў у Пярэднюю Азію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ СВАБО́ДНЫХ ПРАФСАЮ́ЗАЎ (МКСП; International Confederation of Free Trade Unions),
міжнароднае прафс. аб’яднанне. Створана ў 1949 на ўстаноўчай канферэнцыі ў Лондане правымі прафс. лідэрамі ЗША і Вялікабрытаніі пасля расколу Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў. У пач. 1999 уключала 213 нац.прафс. арг-цый (124 млн.чл.). Вышэйшы орган МКСП — Кангрэс, які склікаецца раз у 4 гады. Кангрэс выбірае Выканком і ген. сакратара (Б.Джордан). Выканком выбірае прэзідэнта МКСП (Л.Трутман). Бягучую работу вядзе Сакратарыят (знаходзіцца ў Бруселі). Афіц. орган МКСП — штотыднёвік «Free Labour World» («Свет свабоднай працы»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖПАРЛА́МЕНЦКІ САЮ́З (МС),
міжнародная няўрадавая арг-цыя, якая аб’ядноўвае нац. парламенцкія групы розных дзяржаў. Створаны ў 1889. Мэта М.с. — заахвочванне асабістых кантактаў паміж членамі ўсіх парламентаў і аб’яднанне іх для сумеснай дзейнасці ў справе ўмацавання міжнар. міру, супрацоўніцтва. М.с. мае кансультатыўны статус 1-й катэгорыі пры ААН, падтрымлівае кантакты з яе Сакратарыятам і спецыялізаванымі ўстановамі ААН, асабліва з ЮНЕСКА. У 1999 у саюз уваходзіла больш за 110 дзяржаў, у т. л. Рэспубліка Беларусь. Сакратарыят М.с. на чале з ген. сакратаром знаходзіцца ў Жэневе (Швейцарыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́САРАЎ (Георгій Іванавіч) (23.3.1919, в. Ермалаеўка Убінскага р-на Новасібірскай вобл., Расія — 12.9.1981),
Герой Сав. Саюза (1945), ген.-маёр (1965). Беларус. Скончыў Томскую саўпартшколу (1938), Іванаўскае ваен. вучылішча (1941), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1953). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Бранскім, Варонежскім, Сталінградскім, Данскім, 4-м Укр., 1-м і 2-м Прыбалт. франтах. Удзельнік Сталінградскай, Курскай бітваў, вызвалення Крыма, Малдовы, Прыбалтыкі. Камандзір мотастралк. батальёна маёр П. вызначыўся ў 1944 у баях на тэр. Літвы. Да 1976 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕРО́Н (ад лац. operare працаваць, дзейнічаць),
участак генетычнага матэрыялу з аднаго, двух і больш счэпленых структурных генаў, якія кадзіруюць бялкі (ферменты), што ажыццяўляюць паслядоўныя этапы біясінтэзу якога-н. метабаліту. У аперон эўкарыёт уваходзіць, як правіла, адзін структурны ген. Рэгулятарныя элементы аперона складаюць таксама праматар (участак малекулы ДНК, з якім спецыфічна звязваецца фермент РНК-палімераза, што ажыццяўляе транскрыпцыю аперона) і аператар (участак ДНК, які нясе функцыю «ўключэння» або «выключэння» структурных генаў і рэгулюе функцыянальную актыўнасць аперона). Канцэпцыя аперона распрацавана франц. вучонымі Ф.Жакобам і Ж.Мано (1961) для тлумачэння механізму рэгуляцыі сінтэзу бялку ў бактэрыяльных клетках.
Рэгулятарная функцыя аперона адбываецца на стадыі транскрыпцыі і забяспечвае каардынацыю сінт. працэсаў і адпаведныя рэакцыі клеткі на ўплыў навакольнага асяроддзя. Кантралюе дзейнасць аперона ген-рэгулятар, які можа знаходзіцца ў розных участках храмасомы. Яго прадукт — бялок-рэгулятар — пастаянна сінтэзуецца ў клетцы ў невял. колькасці і здольны ўзаемадзейнічаць з двума рознымі субстратамі, з аператарам і эфектарам (нізкамалекулярным рэчывам). У рэпрэсібельных сістэмах комплекс бялку-рэгулятара з эфектарам набывае роднасць з аператарам і далучаецца да яго, у выніку адбываецца выключэнне генаў, якія кіруюцца гэтым аператарам. У індуцыбельных сістэмах эфектар, які далучаецца да бялку-рэгулятара, вызваляе аператар ад гэтага бялку. Такім чынам, запускаюцца ў работу гены, падпарадкаваныя дадзенаму аператару.
Да арт.Аперон. Асноўныя структуры і працэсы, якія ўдзельнічаюць у рэгуляцыі біясінтэзу бялкоў — ферментаў паводле гіпотэзы Жакоба—Мано. Лічбы паказваюць паслядоўнасць працэсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НГУЦКІ БОЙ 1714,
баявыя дзеянні на Балт. моры каля п-ва Гангут (цяпер Ханка) паміж рас. і швед. флатамі 7.8.1714 у Паўночную вайну 1700—21. Летам 1714 рас. вёславы (галерны) флот (99 галер і скампавей, 15 тыс.чал. дэсанта) пад камандаваннем ген.-адм. Ф.М.Апраксіна, накіраваны з Кранштата для ўзмацнення гарнізона ў г. Аба (сучасны Турку, Фінляндыя), сустрэў каля ўсх. ўзбярэжжа Гангута швед. флот (15 лінейных і 2 бамбардзірскія караблі, 3 фрэгаты, атрад вёславых суднаў) на чале з віцэ-адм. Г.Ватрангам. Бакі занялі баявыя пазіцыі. 7 жн.рас. авангард з 23 скампавей (усяго каля 3500 чал., 160 гармат) на чале з ген.-лейт. А.А.Вейдэ (фактычна кіраваў Пётр I) каля 15 гадз атакаваў атрад швед. контр-адм. Н.Эрэншэльда (1 фрэгат, 6 галер і 3 шхерботы; каля 900 чал., 116 гармат) і ў выніку жорсткага абардажнага бою авалодаў швед. караблямі. 8 жн. эскадра Ватранга пакінула Гангут і пайшла да Аландскіх а-воў. Шведы страцілі 10 караблёў, 711 чал. забітымі і параненымі, 237 палоннымі (у т. л. Эрэншэльд), расіяне — 1 галеру і 456 чалавек. Гангуцкі бой быў першай буйной перамогай маладога рас. флоту. Усе яго ўдзельнікі ўзнаг.спец. медалямі, цар атрымаў званне віцэ-адмірала. У гонар рас. маракоў, што загінулі, у 1871 у Рылакс-фіёрдзе пастаўлены помнік.
Літ.:
Филимошин М. Первая победа русского регулярного флота // Военно-ист. журн. 1984. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАЎЁЎ (Карскі) Мікалай Мікалаевіч
(25.7.1794, С.-Пецярбург — 30.10.1866),
расійскі ваен. дзеяч, дыпламат.Ген.-ад’ютант (1833, 1854). Ген. ад інфантэрыі (1853). Сын марскога афіцэра і грамадскага дзеяча М.М.Мураўёва, заснавальніка Маскоўскай установы для калонаважатых (у далейшым Акадэмія Генштаба). Брат М.М.Мураўёва (Віленскага). У арміі з 1811. Арганізатар пераддзекабрысцкіх гурткоў «Юнацкае сабрацтва» (1811—12) і «Свяшчэнная арцель» (1814—18), потым адышоў ад дзекабрыстаў. У 1812 служыў пры штабе 1-й арміі, праводзіў тапагр. здымкі наваколля Вільні. Удзельнік вайны 1812 і замежных паходаў рускай арміі 1813—14, ваен.-дыпламат. місій у Іран (1816), Хіву і Бухару (1819—20), Егіпет і Турцыю (1832—33), рас.-іранскай 1826—28 і рас.-тур. 1828—29 войнаў, задушэння паўстання 1830—31. У 1834—35 в.а. нач.гал. штаба 1-й арміі, камандзір 5-га пяхотнага корпуса. Быў прыхільнікам скасавання прыгоннага права, крытыкаваў рас.ваен. парадкі, апякаў сасланых дзекабрыстаў, за што ў 1837 звольнены ў адстаўку. У 1848 вернуты на службу, чл.Ваен. савета (1848). На чале Грэнадзёрскага корпуса ўдзельнічаў у задушэнні Венгерскай рэвалюцыі 1848—49. У 1854—56 намеснік на Каўказе і камандуючы Каўказскім асобным корпусам. У час Крымскай вайны 1853—56 кіраваў аблогай і ўзяццем тур. крэпасці Карс (1855), за што атрымаў ганаровае прозвішча Карскі. З 1856 чл.Дзярж. савета. Аўтар мемуараў і ваен.-гіст. прац.
Літ.:
Задонский Н.А. Жизнь Муравьева. [3 изд. Воронеж, 1970].