палавое пакаленне (гаметафіт) у вышэйшых споравых раслін — папарацей, хвашчоў, дзеразы. Развіваецца са споры і ўтварае мужчынскія (антэрыдыі) і жаночыя (архегоніі) палавыя органы. У насенных раслін моцна рэдукаваны.
Невял. расліна (да 5 см), мае форму цэласнай або рассечанай пласцінкі, ніці, клубеньчыка з рызоідамі на ніжняй паверхні. Жыве нядоўга (толькі З. дзеразы дажывае да 15—20 гадоў). Пасля апладнення на З. з зіготы вырастае бясполае пакаленне (спарафіг), які ўтварае спарангіі са спорамі бясполага размнажэння. Такім чынам адбываецца змена палавога (З.) і бясполага (спарафіт) пакаленняў. Гл. таксама Чаргаванне пакаленняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ КАМІТЭ́Т ПРЫ МІ́НСКІМ АДДЗЯЛЕ́ННІ ПАЎНО́ЧНАГА БА́НКА,
манапалістычнае аб’яднанне запалкавых фабрыкантаў паўн.-зах. губерняў і Польшчы у 1905—13. Аб’ядноўваў 11 буйнейшых ф-к рэгіёна, у т. л. 6 з бел. губерняў: «Прагрэс-Вулкан» (Пінск), «Вікторыя» і «Бярэзіна» (Барысаў), «Дзвіна» (Дзвінск), «Маланка» (Мазыр), «Дружына» (Койданава). У 1907 Зах.к-т аб’яднаўся з арг-цыяй аналагічнага профілю ў Маскве — Усх. к-там і ўтварыў агульнарас. сіндыкат «Рускае таварыства запалкавага гандлю», які на працягу некалькіх гадоў дамінаваў на рынку еўрап. часткі Рас. імперыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПРА́ЎЧЫЯ РАБО́ТЫбез пазбаўлення волі,
від крымін. пакарання і адм. спагнання ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь. Назначаецца судом (суддзёй) адпаведна на тэрміны ад 2 месяцаў да 2 гадоў і ад 15 сутак да 2 месяцаў. Адбываюцца па месцы работы або ў інш. месцах у раёне жыхарства асуджанага з утрыманнем да 20% заробку ў даход дзяржавы. Асобам, якія прызнаны непрацаздольнымі, суд можа замяніць П.р. на штраф. У выпадку злоснага ўхілення асуджанага ад адбыцця П.р. суд можа замяніць іх неадбыты тэрмін на пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА АРГАНІ́СТАЎ.
Існавала ў 1872—97 у Мінску. Засн. па ініцыятыве каталіцкага свяшчэнніка Ф.Я.Сенчыкоўскага. Было адзіным на Беларусі, карысталася папулярнасцю. Вучыліся пераважна дзеці сялян і мяшчан, прымаліся пасля заканчэння нар. вучылішча (у 1881 былі 22 навучэнцы). Праграма заняткаў па спец.муз. дысцыплінах была разлічана на 5 гадоў з вывучэннем агульнаадук. прадметаў і кравецкай справы. Навучалі ігры на аргане, фп. (педагогі Г.Стафановіч, Клейнішэн), скрыпцы (Позняк), спевам (Г.Глінскі, Марошкін) і муз.-тэарэт. дысцыплінам.
Літ.:
Пракапцова В.П. Мастацкая адукацыя ў Беларусі. Мн., 1999. С. 132—137.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РАМА,
роднаснае мардвестараж. фіна-угорскае племя, што жыло ў 1-м тыс. да н.э. — 12 ст.н.э. на берагах р. Ака, у межах сучаснага Мурамскага р-на Уладзімірскай вобл. Расіі. Асн. заняткі — жывёлагадоўля, земляробства, пушное паляванне, рыбалоўства, бортніцтва, металургія жалеза, медналіцейнае і ювелірнае рамёствы. Вяла гандаль са славянамі, волжскімі булгарамі, народамі Прыуралля і Сярэдняй Азіі. Грамадскі лад М. — патрыярхальна-родавы. У 10—11 ст. М. плаціла даніну князям Кіеўскай Русі (згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў»), у 12 ст. асімілявана слав. насельніцтвам і пазней увайшла ў склад рускай народнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЖА́НСКІ ВАЛУ́Н,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1992). За 800 м на ПнУ ад в. Мяжаны Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Валун ружавата-шэрага граніту рапаківі з крышталямі палявых шпатаў у выглядзе авоідаў і таблічак палявога шпату, зернямі цёмна-шэрага і чорнага кварцу. Даўж. 3,6 м, шыр. 2,7 м, выш. 1,4 м, у абводзе 9,4 м, аб’ём 7,2 м³, маса каля 36 т. Прынесены ледавіком каля 14—15 тыс.гадоў назад з Аландскіх а-воў у Балтыйскім м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАПЛАЗМО́ЗЫ МОЧАПАЛАВЫ́Х О́РГАНАЎ,
група інфекцыйных хвароб чалавека, якія выклікаюць патагенныя бактэрыі мікаплазмы. Перадаюцца палавым рэдка быт. шляхам. Інкубацыйны перыяд 7—14 дзён. Імунітэт 5—10 і больш гадоў. Крыніца — хворы чалавек ці носьбіт мікаплазмаў. Узбуджальнік укараняецца ў арганізм праз слізістую абалонку мочапалавых органаў і выклікае развіццё урэтрыту, прастатыту, вагініту і інш. хвароб. Спецыфічныя праявы мала адрозніваюцца ад ганарэі, трыхаманозу. Працякаюць пераважна ў хранічнай форме, тарпідна (схавана). Выклікаюць у жанчын заўчасныя роды, ліхаманку (у час родаў і пасляродавы перыяд), у мужчын — марфал. змены ў сперматазоідах і інш. Лячэнне тэрапеўтычнае.
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1995). Размешчана за 150 м на ПнУ ад в. Пашына Аршанскага р-на Віцебскай вобл., на левым беразе р. Дняпро. Уключае адклады позналедавікоўя паазерскага зледзянення (пяскі, жвір, галька); з’яўляецца апорным разрэзам. Ва ўступе І надпоймавай тэрасы ўскрываюцца адклады, багатыя выкапнёвымі рэшткамі жывёл — косці і зубы млекакормячых (15 відаў), ракавіны малюскаў (больш за 30 відаў), якія існавалі каля 15—10 тыс.гадоў назад, калі кліматычныя ўмовы дасягнулі найб. суровасці і пашырылася тундравая зона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЛУ́ЦКІ,
ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Мінскім р-не. Створаны ў 1977 з мэтай захавання унікальных насаджэнняў інтрадукаваных лясных культур і паляпшэння ўмоў іх росту. Пл. 508 га. Лесапасадкі з пач. 20 ст. Узрост лясных культур 30—100 гадоў. З мясц. парод пераважаюць чыстыя і мяшаныя насаджэнні хвоі і елкі звычайнай, дубу летняга, ясеню звычайнага. З інтрадукаваных відаў растуць лістоўніцы еўрапейская і сібірская, хвоі Мурэя і веймутава, дугласія, елка канадская, дуб чырвоны, ясень пенсільванскі, арэх маньчжурскі, аксаміт амурскі, таполі канадская, валасістаплодная і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫЧКО́ВЫ,
удзельнікі нарадавольскага руху 1870—80-х г., браты.
Яўген Іванавіч (1858, г. Горкі Магілёўскай вобл. — ?). Вучыўся ў Горным ін-це і Кіеўскім пях. вучылішчы, арганізоўваў ваен. гурткі нарадавольцаў. 30.3.1881 арыштаваны і сасланы пад нагляд паліцыі ў Падольскую губ., адкуль падтрымліваў сувязі з ваен. арг-цыяй «Народнай волі». У студз. 1884 прыцягнуты да следства па справе забойства жандарскага падпалк. Судзейкіна — фактычнага кіраўніка тайнага паліт. вышуку ў Расіі.
Уладзімір Іванавіч (1861, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 18.8.1883). У рэв. рух уключыўся ў 1878 у Кіеўскім ун-це. У 1879 арганізаваў тэрарыст. гурток, які прыняў праграму «Народнай волі». Вёў прапаганду сярод рабочых, вайскоўцаў, вучнёўскай моладзі, падрыхтаваў замах на жандарскага падпалк. Судзейкіна. Арыштаваны 30.3.1881 і сасланы на 5 гадоў ва Усх. Сібір. 19.12.1882 уцёк з турмы, узначаліў харкаўскую групу нарадавольцаў. У 1883 у Томску спрабаваў наладзіць уцёкі ссыльных, пры арышце застрэліўся.
Аляксандр Іванавіч (1862, с. Ябланаўка Лысянскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 27.9.1925). Як дзеяч кіеўскай групы нарадавольцаў 30.3.1881 арыштаваны і сасланы на 3 гады ў Магілёўскую губ. пад нагляд паліцыі. У студз. 1881 прыгавораны ваен. судом да 10 гадоў катаржных работ і на пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. 24.12.1887 уцёк з турмы, намагаўся аднавіць «Народную волю». У вер. 1888 зноў арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Удзельнік рэв. 1905—07. У 1918 чл. Харкаўскага Савета рабочых дэпутатаў.