горад у Малайзіі, на в-ве Пінанг каля зах. берага п-ва Малака. Адм. ц. штата Пінанг. Засн. ў 1786 брытанскай Ост-Індскай кампаніяй. 219,4 тыс.ж., з прыгарадамі каля 400 тыс.ж. (1993). Марскі порт, звязаны з мацерыком мостам і паромамі. Міжнар.аэрапорт. Гандл.цэнтр.Прам-сць: волаваплавільная, каўчукавая і гумавая, эл.-тэхн., тэкст., швейная, харчасмакавая, электронная, машынабудаўнічая. Зона свабоднага гандлю. Курорт. Арх. помнікі 18 і 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАМАКО́ (Bamako),
горад, сталіца Малі. Засн. ў 1882. 802 тыс.ж. (з прыгарадамі, 1987). Рачны порт, на левым беразе р. Нігер. Канцавая чыг. станцыя на лініі Дакар—Нігер. Вузел аўтадарог. Міжнар.аэрапорт. Гал. гандлёва-прамысл. і фін. цэнтр краіны. Харчасмакавая прам-сць (халадабойня, цыгарэтная ф-ка, вытв-сць кансерваў і інш.), тэкст., папяровыя, металаапр., дрэваапр. прадпрыемствы. Зборка аўтамашын, веласіпедаў, электра- і радыётэхн. прылад. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Мастацкія рамёствы. ЦЭС. Музеі, батанічны сад і заапарк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНГАЛО́Р, Бенгалуру, Бангалур,
горад на Пд Індыі. Адм. ц. штата Карнатака. Вядомы з 16 ст. 2,7 млн.ж., з прыгарадамі 4,2 млн.ж. (1991). Трансп. вузел. Аэрапорт. Важны прамысл., навук. і культ. цэнтр паўд.ч. Індыі. Авія-, вагона-, станкабудаванне, эл.-тэхн. і радыёэлектронная прам-сць. Дакладнае машынабудаванне (у т. л. выраб гадзіннікаў). Развіты традыц. галіны прам-сці — гарбарна-абутковая, тэкст. і харчовая. Цэнтр касм. даследаванняў. Саматужныя промыслы. Акадэмія навук.Ун-т. Батанічны сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РЫ (Bari),
горад на ПдУ Італіі. Адм. ц. правінцыі Бары. Засн.стараж. рымлянамі. 339 тыс.ж., з прыгарадамі 1,5 млн.ж. (1993). Порт на Адрыятычным м. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Паромная сувязь з Харватыяй, Чарнагорыяй, Грэцыяй. Нафтаперапр., нафтахім., металургічная (у т. л. стале- і трубапракатная), машынабуд., гумавая, лёгкая, дрэваапр., харчасмакавая, тытунёвая прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. З 1930 міжнар.прамысл. Левантыйскі кірмаш. Ун-т. Нац.археал. музей, маст. галерэя. Арх. помнікі сярэднявечча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТУ́МІ,
горад у Грузіі, сталіца Аджарыі. Вядомы з 11 ст. як крэпасць. 136 тыс.ж. (1992). Порт на Чорным м.Чыг. станцыя. Аэрапорт. Нафтаперапр.прам-сць, машынабудаванне (абсталяванне для чайнай і нафтавай прам-сці, суднабудаванне, эл.-тэхн. і інш.), харчасмакавая (чайная, тытунёвая, цытрусавая і інш.), хім. (гумава-тэхн. вырабы), хім.-фармацэўтычная, лёгкая (гарбарна-абутковая, швейная) прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ВНУ. 2 тэатры. Музей. Акварыум-дэльфінарый. Кліматычны курорт. Каля горада Батумскі батанічны сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦІ-ЛЕ́ВУ (Viti Levu),
вулканічны востраў у Ціхім ак., самы буйны з а-воў Фіджы. Пл. 10,5 тыс.км². Выш. да 1322 м. Акаймаваны каралавымі рыфамі. Складзены са складкавых крышт. парод, перакрытых лавамі. Захаваліся вулканічныя конусы, якія ўтвараюць гарысты рэльеф. Клімат трапічны вільготны. Трапічныя вільготныя лясы, на падветраных схілах — саванны. Здабыча золата, марганцавых руд; лесараспрацоўкі. Вырошчваюць цукр. трыснёг, бананы, бавоўнік, какосавыя пальмы. Аэрапорт. Турызм. Лясны парк Тхалаісува. Гал. горад і порт — Сува.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУА́ЛА (Douala, Duala),
горад на З Камеруна. Знаходзіцца на левым беразе р. Вуры, за 21 км ад яе ўпадзення ў Гвінейскі зал., злучаны мостам з портам Банаберы на правым беразе ракі. Адм. ц. Прыбярэжнай правінцыі. 1200 тыс.ж. (1993). Гал. акіянскі порт, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар.аэрапорт. Эканам. цэнтр краіны. Прам-сць: тэкст., швейная, харчасмакавая, хім., лесапільная. Праз Д. праходзіць таксама частка тавараабароту Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі і Чада. Панафрыканскі ін-т развіцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГА́РКА,
горад у Расіі, у Краснаярскім краі, на Ігарскай пратоцы р. Енісей. Засн. ў 1929. 17,9 тыс.ж. (1992). Буйны порт, даступны для марскіх суднаў. Аэрапорт. Лесакамбінат (піламатэрыялы) і рыбазавод. Навук.-доследная станцыя па вывучэнні шматгадовай мерзлаты Сібірскага аддзялення Рас.АН, філіял Ін-та эксперым. медыцыны (па вывучэнні і папярэджанні цынгі). Музеі шматгадовай мерзлаты і гісторыі асваення енісейскай поўначы.(па вывучэнні і папярэджанні цынгі). Музеі шматгадовай мерзлаты і гісторыі асваення енісейскай поўначы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ТЛАС,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Архангельскай вобл., на р.Паўн. Дзвіна, пры ўпадзенні р. Вычэгда. Узнік у 1890 як чыг. станцыя на месцы стараж. (вядома з 14 ст.) пасялення комі; горад з 1917. 67,6 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Аэрапорт. Рачны порт. Прам-сць: суднабуд. і суднарамонтная, дрэваапр., эл.-мех., харч. і буд. матэрыялаў. Лесаперавалачная база. За 40 км ад К. (г. Каражма) Котласкі цэлюлозна-папяровы камбінат. Драмтэатр. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУА́НДА (Luanda),
горад, сталіца Анголы. Адм. ц. правінцыі Луанда. Засн. ў 1575 партугальцамі. 2081 тыс.ж. (1997). Порт на Атлантычным ак. Вузел аўтадарог. Пачатковы пункт чыгункі ў глыб краіны. Міжнар.аэрапорт. Гал.прамысл. цэнтр краіны (больш за 50% валавой прадукцыі апрацоўчай прам-сці краіны). Прам-сць: нафтаперапр., гумавая, цэм., тэкст., харч., тытунёвая. Ун-т. Музеі: Анголы (прырода) і Дунду (гісторыя і этнаграфія). Арх. помнікі каланіяльнага перыяду (пераважна 17—18 ст.). Паблізу Л. нафтапромыслы.