бальнеалагічны і кліматычны курорт у Польшчы. На ПдУ ад г. Новы-Сонч, на схілах Бяскідаў (у складзе Карпат), «жамчужына польскіх курортаў». Клімат умераны, пераходны да кантынентальнага. Ахаванасць схіламі гор, укрытых хвойным лесам, крыніцы каштоўных мінер. вод (вядомыя з 18 ст.), мясц. тарфяныя гразі выкарыстоўваюцца як асн.лек. фактары пры захворваннях органаў стрававання, дыхання, сасудаў і сэрца, мочапалавой сістэмы, парушэннях абмену рэчываў. База для навук. устаноў Кракаўскай мед.акадэміі. Буйны цэнтр турызму, адпачынку і зімовага спорту. Помнікі драўлянай архітэктуры. Мастацкі музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЛО́ВІЧ (Віктар Іванавіч) (н. 30.12.1950, г. Курэссаарэ, Эстонія),
бел. вучоны ў галіне радыёлакацыі. Д-ртэхн. навук (1991), праф. (1993). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча (1973). З 1975 у Ваен.акадэміі Беларусі. Навук. даследаванні па адаптыўнай апрацоўцы сігналаў, распрацоўцы прынцыпаў, спосабаў і высокаэфектыўных алгарытмаў распазнавання.
Тв.:
Фильтры с самонастраивающейся полосой // Изв. вузов. Радиоэлектроника. 1991. Т. 34, № 5;
Дискретный метод анализа характеристик обнаружения-распознавания коррелированных сигналов на коррелированном фоне (разам з С.Р.Гейстэрам) // Радиотехника и электроника. 1991. Т. 37, № 6.
французскі жывапісец, прадстаўнік ракако. Вучыўся ў П.Дзюлена (да 1708), К.Жыло (1712—18). Зазнаў уплыў А.Вато. З 1719 чл. Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры. Аўтар вытанчаных галантных тэатр. і быт. сцэн, дэкар. пейзажаў, напісаных у мяккай жывапіснай манеры: «Канцэрт у парку», «Урок музыкі», «Танец», «Баль», «Вясковае вяселле» (1737), «Поры года» (1738) і інш. Партрэты распрацоўваў як жанравыя сцэны («Сям’я Бурбон-Канці»; «Танцоўшчыца Камарго», 1730). Ілюстраваў «Байкі» і «Казкі» Ж.Лафантэна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁВІ-МАНТАЛЬЧЫ́НІ ((Levi-Montalcini) Рыта) (н. 22.4.1909, г. Турын, Італія),
італа-амерыканскі біёлаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амер.акадэміі навук і мастацтваў, Італьян.Нац.АН. Скончыла Турынскі ун-т (1936). З 1947 у Вашынгтонскім ун-це (у 1969—77 праф.), адначасова з 1969 у лабараторыі клетачнай біялогіі ў Італьянскім нац. даследчым савеце ў Рыме (да 1979 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні механізмаў рэгуляцыі росту клетак і органаў. Адкрыла фактар росту нерв. тканкі. Нобелеўская прэмія 1986 (разам з С.Коэнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБА́РСКІ (Сцяпан Іванавіч) (27.12. 1896, в. Новыя Пескі Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 16.4.1945),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў ваен.акадэміі імя Фрунзе (1932), Генштаба (1938). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на р. Халхін-Гол у 1939. У Вял.Айч. вайну на Зах., 2-м Бел., 4-м і 1-м Укр. франтах: нам.нач. аператыўнага аддзела штаба фронту, нам.нач. штаба армій. Загінуў пры фарсіраванні р. Нэйсе ў Германіі. На радзіме помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ДВІГ ((Ludwig) Карл Фрыдрых Вільгельм) (29.12.1816, г. Вітцэнгаўзен, Германія — 24.4.1895),
нямецкі фізіёлаг, стваральнік школы фізіёлагаў. Скончыў Марбургскі ун-т (1839), працаваў у ім (з 1846 праф.). З 1849 праф. ун-та ў г. Цюрых (Швейцарыя), з 1855 — Ваенна-мед.акадэміі ў Вене. З 1865 узначальваў Ін-т фізіялогіі ў г. Лейпцыг. Прапанаваў фіз. тэорыю мочааддзялення, адкрыў сакраторныя нервы слінных залоз, даследаваў дзейнасць сардэчна-сасудзістай сістэмы, газаабмен. Адкрыў цэнтраімклівы нерв, які адыходзіць ад дугі аорты, паказаў яго ролю ў рэгуляванні дзейнасці сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́РАЧКІН (Міхаіл Фёдаравіч) (17.11. 1891, с. Галубкі Навасільскага р-на Арлоўскай вобл., Расія — 5.8.1963),
расійскі і бел. вучоны ў галіне грунтазнаўства і фундаментабудавання. Чл.-кар.Акадэміібуд-ва і архітэктуры СССР (1957). Д-ртэхн.н., праф. (1945). Скончыў Тульскі настаўніцкі ін-т (1915), Маскоўскі ін-т шляхоў зносін (1927). Працаваў у праектных арг-цыях сістэмы шляхоў зносін. З 1953 у БПІ. Навук. працы па пытаннях грунтазнаўства, праектавання і буд-ва фундаментаў з выкарыстаннем мясцовых буд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛО́ЎСКІ (Дзмітрый Фёдаравіч) (2.10.1848, г. Омск, Расія — 15.11.1894),
расійскі ваен. гісторык. Праф. (1889). Ген.-маёр (1891). Скончыў Паўлаўскае ваен. вучылішча (1866), Акадэмію Генштаба (1873). З 1873 у войсках на штабных пасадах. З 1885 выкладчык, з 1890 нач. кафедры гісторыі рас.ваен. майстэрства Акадэміі Генштаба. Заснавальнік т.зв.рас.ваен.-гіст. школы, падкрэсліваў самабытнасць рас.ваен. майстэрства. Аўтар прац «Руская армія ў Сямігадовую вайну» (вып. 1—3, 1886—91), «Запіскі па гісторыі ваеннага майстэрства ў Расіі (1683—1794)» (вып. 1—2, 1891—94) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШЧЭ́НСКІ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 15.8.1937, в. Райца Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Канд.тэхн.н. (1973), праф. (1989). Скончыў БПІ (1960). З 1977 у Бел. агр,тэхн.акадэміі (у 1982—98 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні аптым. паказчыкаў цягава-счапных уласцівасцей і паліўнай эканамічнасці с.-г. і меліярац. машынна-трактарных агрэгатаў. Навукова абгрунтаваў энергет., кінематычныя і геам. параметры фрэзерных рабочых органаў меліярац. машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛЬСКІ (Сямён Пятровіч) (15.9.1896, в. Ківачына Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 8.5.1964),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў Ваен.акадэміі імя Фрунзе (1929, 1934) і Генштаба (1948). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. 1918—20 і сав.-фінл. 1930—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну на Ленінградскім, Волхаўскім, Карэльскім, 3-м Прыбалт. і 2-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, нач. штаба, нам. камандуючага арміяй і войскамі Волхаўскай аператыўнай групы, камандзір корпуса, камендант г. Гданьск. У 1946—55 на выкладчыцкай рабоце.